ГРОДНА
Серада,
26 чэрвеня
2024 года
 

З жыцця Касцёла

“Еvangelii gaudium” – дэвіз новапрызначанага біскупа

З жыцця Касцёла

Кс. Аляксандр Шэмет віншуе новапрызначанага кс. б-па Юзафа Станеўскага29 лістапада 2013 г. Святы Айцец Францішак намінаваў кс. прэлата Юзафа Станеўскага дапаможным біскупам Гродзенскай дыяцэзіі. Аб біскупскай паслузе і евангелізацыі з нагоды намінацыі з кс. прэлатам Юзафам Станеўскім размаўлялі кс. Павел Салабуда і кс. Юрый Жэгарын.
- Ксёндз Юзаф, з якімі пачуццямі Вы ўспрынялі гэтую намінацыю?
   - Разважаючы па-людску, гэта вельмі хвалюючы момант. Я памятаю такія ж хвалюючыя хвіліны падчас пасвячэнняў дыяканату і прэзбітэрату. А цяпер рашэнне Святога Айца Францішка, каб я прыняў паўнату святарства. У сённяшнім свеце гэта заданне мае вялікае значэнне. Бог кліча і выбірае тых, каго Сам хоча. Ёсць, канешне ж, і радасць, бо тая дарога, па якой я крочу, той дыялог, які распачаўся з моманту майго нараджэння ў Вялікую пятніцу 1969 года, і той крыж, і пакуты, бо дзе ёсць крыж і пакуты, там ёсць і ўваскрасенне, – усё гэта мае сэнс. Пачуцці перапоўнены хрысціянскай надзеяй, аб чым вельмі часта гаворыць папа Францішак. Аптымізм – гэта ў свеце, а ў Касцёле – надзея.
 

Адбылася ІІ Агульнабеларуская сустрэча святароў

З жыцця Касцёла

Св. Імша з удзелам біскупаў і святароў15 лістапада ў Мінску адбылася ІІ Агульнабеларуская сустрэча святароў. Сустрэча пад назвай “Lumen fidei – fidelitas sacerdotalis” (“Святло веры – святарская вернасць”), што атрымала натхненне з першай энцыклікі папы Францішка “Lumen fidei” (“Святло веры”), праходзіла ў касцёле святых Сымона і Алены і была прымеркавана да заканчэння Года веры.
У межах II Агульнабеларускай сус­трэчы святары ўдзель­нічалі ў малітве Літургіі гадзінаў, адарацыі Найсвяцейшага Сакраманту. Духоўную канферэнцыю да прысутных прамовіў а. Станіслаў Памыкала SI. Святар прапанаваў удзельнікам сустрэчы паразважаць над пытаннем “ці ўмеем мы прыняць Божы народ”, заахвоціў маліцца аб тым, каб “па-сапраўднаму цэлебраваць Эўхарыстыю”, падкрэсліў важнасць малітвы Брэвіярыя ў святарскім жыцці.
   

Кс. бп Кашкевіч: Што датычыцца будучыні веры на нашай зямлі – я аптыміст

З жыцця Касцёла

- Ваша Эксцэленцыя, 24 лістапада 2013 года, ва ўрачыстасць Хрыста – Валадара Сусвету, заканчваецца Год веры, але на самой справе пілігрымка веры кожнага з нас працягваецца далей. Які плён гэтага вялікага года, на Вашу думку, можа сустрэцца або ўжо сустракаецца ў нашай дыяцэзіі?
    - У апостальскім лісце Бенедыкта XVI “Porta Fidei” чытаем, што Святы Айцец, абвяшчаючы Год веры, хацеў, каб ён стаў для ўсіх вернікаў каталіцкага Касцёла стымулам да аўтэнтычнага і новага навяртання да Пана, адзінага Збаўцы свету. Год веры павінен абудзіць у кожным верніку імкненне вызнаваць веру ва ўсёй яе поўні, з адноўленым перакананнем, даверам і надзеяй. Ён павінен таксама мабілізаваць Божы люд нанова адкрыць і абдумаць змест веры – хрысціянскае “Credo”, а таксама даваць верагоднае сведчанне веры сваім штодзённым жыццём.
    Вера з’яўляецца ў першую чаргу ўнутранай рэчаіснасцю, якая нараджаецца з асабістай сустрэчы веруючага чалавека з Езусам Хрыстом. Плён гэтай сустрэчы лягчэй убачыць сам вернік, чым старонні назіральнік. Таму я думаю, што кожны хрысціянін мог бы, ды і павінен, даць на гэтае пытанне свой непаўторны адказ.
   

Абп Тадэвуш Кандрусевіч: Усё паказвае на тое, што папа Францішак добра ведае пра Беларусь

З жыцця Касцёла

- На заканчэнне Года веры Ваша Эксцэленцыя, папа Бенедыкт XVI на распачацце Года веры напісаў: “Каб гэты Год веры паспрыяў таму, што наша сувязь з Хрыстом будзе ўсё больш узмацняцца”. Ці жыў беларускі Касцёл гэтым заклікам? Якія найважнейшыя падзеі з жыцця нашага Касцёла ўжо ўвайшлі ў гісторыю?
   - Мэтай Года веры з’яўляецца аднаўленне веры ў секулярызаваным свеце. Трэба нанова распаліць яе агонь, каб ён палымнеў, а не тлеў. Сучаснаму свету патрэбны сапраўдныя, а не штучныя хрысціяне, тыя, хто не толькі моцна звязаны з Хрыстом, але і складае з Ім адно цэлае. Касцёл у Беларусі праз розныя душпастарскія праграмы імкнуўся да паглыблення гэтай сувязі, у першую чаргу, просячы аб заступніцтве Марыю.
   

100-годдзе нараджэння для Неба бл. Цэліны Бажэнцкай

З жыцця Касцёла

26 кастрычніка ў парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Квасоўцы ўрачыста адзначалі 100-годдзе нараджэння для Неба бласлаўлёнай Цэліны Бажэнцкай – адной з заснавальніц Кангрэгацыi Сясцёр Змёртвыхпаўстання Пана нашага Езуса Хрыста (змёртвыхпаўстанак).
Кангрэгацыя была зас­навана ў Рыме ў 1891 г. Цэлінай і Ядзвігай Бажэнцкімі, маці і дачкой. Цэліна Бажэнцкая (у дзявоцтве Хлюдзінская) нарадзілася 29 кастрычніка 1833 г. y Антавілі каля Оршы. Паслухмяная волі бацькоў, выйшла замуж, нарадзіла чатырох дзяцей, дваіх з якіх памерлі ў маленстве. Пасля смерці мужа рэалізавала сваё прагненне да манаскага жыцця і разам з малодшай дачкой Ядзвігай заснавала кангрэгацыю сясцёр змёртвыхпаўстанак. Памерла 26 кастрычніка 1913 г. у Кракаве (Польшча).
    Жыццё бласлаўлёнай як жонкі, маці, удавы, манахіні і заснавальніцы кангрэгацыi сясцёр змёртвыхпаўстанак, беатыфікаванай у Рыме 27 кастрычніка 2007 г., звязана з Беларуссю. У другой палове ХIХ ст. бласлаўлёная Цэліна разам са сваёй дачкой Ядзвігай, 150-годдзе нараджэння якой адзначаецца сёлета, жылі на гродзенскіх і віцебскіх землях.
   

Старонка 85 з 153:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
green
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  189

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.