ГРОДНА
Субота,
29 чэрвеня
2024 года
 

З жыцця Касцёла

20 год у служэнні бліжнім

З жыцця Касцёла

Кс. Віталій Дабраловіч падчас прэзентацыі дзейнасці “Карытас”

Урачыстасці з нагоды 20-годдзя дзейнасці Дабрачыннага каталіцкага таварыства “Карытас” Гродзенскай дыяцэзіі прайшлі ў горадзе над Нёманам. У межах мерапрыемства, якое адбылося 5 мая ў будынку Вышэйшай духоўнай семінарыі, дабрачынная арганізацыя прэзентавала сваю дзейнасць, а таксама выказала ўдзячнасць усім, хто спрычыніўся да высакароднай справы дапамогі людзям.
У юбілейных урачыстасцях дабрачыннай арганізацыі прынялі ўдзел біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч і дапаможны біскуп Юзаф Станеўскі, дырэктар “Нацыянальнага Карытас” кс. Віктар Гайдукевіч, дырэктар “Карытас” Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі кс. Аляксандр Фаміных, дырэктар “Карытас” Пінскай дыяцэзіі кс. Павел Халяўкін, партнёры арганізацыі з Германіі, валанцёры, спонсары, а таксама прадстаўнікі дзяржаўнай улады і дыпламатычнага корпуса.
 

У Гродне 16–18 мая пройдуць Дыяцэзіяльныя дні моладзі

З жыцця Касцёла

Дыяцэзіяльныя дні мола­дзі бяруць пачатак у 1993 годзе, калі біскуп Аляксандр Кашкевіч па прыкладзе Святога Айца Яна Паўла II вырашыў прысвяціць асаблівую ўвагу выхаванню маладых вернікаў. Першы з’езд адбыўся ў маі 1993 г., і з той пары штогод каталіцкая моладзь з усёй дыяцэзіі збіраецца на сумесную сустрэчу і малітву.
    Сёлетнія XXI Дыяцэ­зіяльныя дні моладзі адбудуцца 16–18 мая 2014 г. у гродзенскай парафіі Божай Міласэрнасці (Вішнявец). Маладыя людзі запрашаюцца на іх, каб умацаваць сваю веру, а таксама перажыць прыгожую сустрэчу з Богам і сваімі равеснікамі.
   
    Дэвізам Дзён моладзі будуць словы:
   “Убогія духам маюць доступ да неба”.
   

Дакрануцца да навукі, якая плыве з крыжа

З жыцця Касцёла

Крыжовы шлях вуліцамі Гродна
12 красавіка сотні маладых людзей і вернікі Гродна прынялі ўдзел у Крыжовым шляху вуліцамі горада. Сярод іх была таксама група студэнтаў з Нігерыі, якія вучацца ў гродзенскіх навучальных установах. Гэты паход вернікаў за крыжам, калі яны мелі магчымасць перажыць таямніцу мукі і смерці Хрыста, праходзіў у Гродне ў шосты раз. Шлях вуліцамі горада нагадвае пра шлях Хрыста на Кальварыю, стварае нагоду, каб паяднацца з церпячым Хрыстом і ўвайсці ў атмасферу Вялікага тыдня. Па традыцыі Крыжовы шлях прайшоў у суботу перад Пальмовай нядзеляй.
Перад урачыстай працэ­сіяй, у якой ад стацыі да стацыі крыж неслі прадстаўнікі розных парафій Гродна, удзельнікі набажэнства сабраліся на св. Імшы ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя, якую ўзначаліў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі. У гаміліі іерарх казаў пра крыж, які павінен не абцяжарваць, а ўспрымацца як ратунак. “Крыж – вялікая і каштоўная рэч, бо праз яго мы атрымалі шмат дабра, – адзначыў біскуп. – Ён каштоўны, бо з’яўляецца знакам мукі і смерці, і знакам трыумфу, бо праз яго сатана быў пераможаны, а разам з ім пераможана і смерць. Брамы пекла былі зруйнаваны. Крыж стаў для чалавека знакам збаўлення”.
   

Бласлаўленне Бога на адкрытыя сэрцы

З жыцця Касцёла

З нагоды надыходзячай 20-й гадавіны дзейнасці Дабрачыннага Таварыства “Карытас” у Гродзенскай дыяцэзіі, якую мы будзем адзначаць 4 мая ў Гродне, аб дапамозе людзям, планах на будучыню і прыярытэтах працы з кс. дырэктарам Віталіем Дабраловічам размаўляе кс. Павел Салабуда.
– Папа Францішак шмат гаворыць аб дапамозе, міласэрнасці, дапамозе бедным, заахвочвае да гэтага ўвесь свет. Ксёндз Віталій, што сёння, на Вашу думку, азначаюць словы “служыць людзям”?
    – Гэтыя словы маюць значэнне не толькі сёння. Уменне служыць людзям заўсёды было актуальным. Проста сучасны свет больш патрабавальны адносна чалавека. Беручы пад увагу розныя жыццёвыя тэндэнцыі, якія зводзяць чалавека да матэрыяльнага свету, дапамога людзям, якія чакаюць міласэрнасці, з’яўляецца шансам, каб аднавіць і ўмацаваць свой унутраны свет. Іншакш кажучы, “служыць людзям” – гэта таксама дапамагаць сабе на духоўным узроўні.
   

Кс. Мікалай Ціхановіч: “Аздараўленне верай не з’яўляецца «заменнікам» прафесійнай медыцыны, але павінна яе суправаджаць”

З жыцця Касцёла

Кс. Мікалай ЦіхановічСучасны свет прапануе шмат спосабаў лячэння ад хвароб. Паліцы кнігарняў, старонкі інтэрнэт-рэсурсаў прыцягваюць увагу інтрыгуючымі назвамі кніг і артыкулаў. Шматлікія аўтары прапануюць “правераныя на сабе” і “дзейсныя” метады выратавання ў крытычных сітуацыях, запэўніваючы чытача, што ён у стане вылечыць сябе сам. Пра аздараўленне кажа таксама і Касцёл. Але як не заблытацца ў пошуку правільнага шляху да аздараўлення? Дзе яго шукаць? Як яго атрымаць? Хто аздараўляе? На гэтыя і іншыя пытанні, якія датычаць аздараўлення, мы папрасілі адказаць душпастара службы аховы здароўя г. Гродна кс. Мікалая Ціхановіча 
- Дзеля вылячэння ад хваробы людзі здзяйсняюць далёкія паломніцтвы, яны здольны выстаяць вялізныя чэргі, каб ушанаваць рэліквіі святых, гадзінамі моляцца перад іх абразамі. Ці з’яўляецца гэта гарантыяй аздараўлення? Што павінен рабіць чалавек, які шукае аздараўлення праз Касцёл?
   

Старонка 80 з 153:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
red
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  186

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.