ГРОДНА
Нядзеля,
30 чэрвеня
2024 года
 

З жыцця Касцёла

“Дай мне душы, усё астатняе забяры”

З жыцця Касцёла

Арцыбіскуп Савіо Хон Тай-Фай узначальвае ўрачыстасць святкавання 25-годдзя прысутнасці салезіян у Смаргоні

Гэтыя словы з’яўляюцца лозунгам і асновай духоўнасці харызмы святароў Таварыства св. Францішка Сальскага, якія на працягу 25 гадоў ажыццяўляюць пастарскую дзейнасць у Смаргоні. З нагоды юбілею прысутнасці салезіянскай супольнасці ў парафіі св. Міхала Арханёла ў Смаргоні прайшлі ўрачыстыя мерапрыемствы. Павіншаваць духоўных сыноў св. Яна Боско прыбыло шмат гасцей з усёй Беларусі і з-за мяжы.
Рэгіянальны настаяцель Таварыства св. Францішка Сальскага кс. Віктар Гайдукевіч SDB, вітаючы ўдзельнікаў сімпозіума, адзначыў: “У жыцці кожнага чалавека, розных супольнасцей і грамадстваў вялікую ролю адыгрываюць розныя даты і юбілеі. Яны з’яўляюцца скарбам памяці аб спадчыне, якая фарміруе ідэнтычнасць”. Па словах святара, дадзены юбілей важны не толькі для супольнасці ў Смаргоні, але і для ўсёй салезіянскай сям’і ў Беларусі, гэтая падзея сапраўды мае права называцца фундаментам ідэнтычнасці салезіян у Беларусі.
 

Запрашаем у Тракелі 11–12 ліпеня

З жыцця Касцёла

З кусташам санктуарыя ў Тракелях кс. Аляксандрам Рудзевічам на тэму сёлетніх дзён малітвы і дзейнасці санктуарыя размаўляе кс. Павел Салабуда.
– Вы ўжо другі год з’яў­ляецеся кусташам санк­туарыя. У чым цяпер заключаюцца Вашы абавязкі, і што новага сустрэла Вас на шляху духоўнай апекі над санктуарыем?
    – Мой першачарговы абавязак – гэта св. Імша: як для тых, хто прыбывае наведаць гэтае асаблівае месца, так і для саміх парафіян. Многія людзі просяць аб споведзі. Ёсць таксама справы і абавязкі, звязаныя з будаўніцтвам Дома пілігрыма, які мы за гэты час скончылі. Цяпер мы прыводзім у парадак тэрыторыю вакол касцёла, на якой мы плануем зрабіць стацыі і дарожкі Крыжовага шляху. Каля санктуарыя мы збіраемся добраўпарадкаваць спецыяльную тэрыторыю, якая ў будучым зможа паслужыць пілігрымам. Санктуарый – гэта месца духоўнага адпачынку, а таму пілігрымы, якія будуць прыязджаць сюды, адпачнуць фізічна і духоўна, выпрошваючы ў Маці Божай неабходныя ласкі.
   

Кс. Чэслаў Паўлюкевіч: рэкалекцыі ў Росі – гэта аднаўленне аблічча гэтай зямлі

З жыцця Касцёла

А. Джон Башабора з Уганды7–8 чэрвеня ў Рось на штогадовыя рэкалекцыі прыедзе а. Башабора. Аб духоўных практыкаваннях у Росі, прыездзе а. Башаборы і аб досведзе сустрэчы жывога Бога з кусташам санктуарыя Езуса Журботнага ў Росі кс. Чэславам Паўлюкевічам размаўляе кс. Павел Салабуда.
– Ксёндз Чэслаў, як з’явілася ідэя правядзення рэкалекцый у Росі летам?
    – Ужо з пачатку майго душпастарства ў Росі, з 1999 года, я сустрэўся з многімі пілігрымамі, якія прыбывалі сюды, у санктуарый Езуса Журботнага, каб знайсці вырашэнне праблем, якія знішчаюць іх жыццё, іх шчасце. Я заўважыў, што шмат памылак і няправільнасцей здзяйсняюцца толькі з-за недахопу ведаў аб тым, якім чынам трэба дзейнічаць. Адпаведнае жыццё – гэта жыццё, згоднае з воляй і навучаннем Бога. Адной з форм навучання і абвяшчэння Евангелля з’яўляюцца рэкалекцыі. У сувязі з тым, што касцёл у Росі не атапліваўся, у Адвэнце ці падчас Вялікага посту не ўдалося б вытрымаць цэлы дзень, слухаючы канферэнцыі, таму прыйшла думка арганізаваць такія духоўныя рэкалекцыі ў адпаведны для гэтага час – летам. З 2011 года, калі колькасць удзельнікаў рэкалекцый узрасла да некалькіх тысяч, мы пачалі праводзіць рэкалекцыі на вуліцы, на прыкасцёльным участку.
   

IV Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці

З жыцця Касцёла

2 чэрвеня ў гродзенскай парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Паўднёвы, вул. Цэнтральная, 26) адбудзецца IV Дыяцэзіяльны Дзень дзіцяці.
    У Год малітвы, які перажывае Касцёл у Беларусі, дэвізам мерапрыемства будуць словы: “З малітвай праз жыццё”.
Арганізатары лічаць сваёй мэтай дапамагчы дзецям усвядоміць, што малітва вельмі патрэбна чалавеку, без яе жыццё пустое і манатоннае, а ўсё, што чалавек робіць без малітвы, не мае сэнсу.
    На сустрэчу запрашаюцца дзеці 7–14 гадоў з усёй Гродзенскай дыяцэзіі, а таксама з іншых дыяцэзій Беларусі. Асаблівае запрашэнне арганізатары кіруюць да тых дзяцей, якія ў гэтым годзе прыступілі да Першай св. Камуніі, і жадаюць, каб прыезд на сустрэчу стаў для іх падзякай за дар Эўхарыстыі. Запрашаюцца таксама дзеці, якія спяваюць у школах і парафіяльных супольнасцях, каб упрыгожыць спевам гэтае мерапрыемства, міністранты і ўсе, хто хоча лепш пазнаць Бога і паглыбіць кантакт з Ім праз малітву.
    Прывітанне груп адбудзецца а 9-й раніцы. У 10.30 – урачыстае адкрыццё Дня дзіцяці і пачатак праграмы. Заканчэнне плануецца а 18-й. Для ўсіх удзельнікаў прадугледжана харчаванне.
   

16–19 чэрвеня адбудзецца VI Парафіяда дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі

З жыцця Касцёла

Па традыцыі Парафіяда, якая ўключае элементы “Святыня”, “Тэатр” і “Стадыён”, будзе праходзіць на тэрыторыі парафіі Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Гродна-Паўднёвы), парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля (Дзевятоўка) і стадыёна ЦСК “Нёман”.
    Сёлетняя Парафіяда будзе праходзіць пад дэвізам “Радасць Евангелля”.
    Узрост удзельнікаў: катэгорыя “A” – 11–13 гадоў (хлопцы і дзяўчаты); катэгорыя “B” – 14–16 гадоў (хлопцы і дзяўчаты); катэгорыя “C” – 17–19 гадоў (хлопцы і дзяўчаты).
    Элемент “Святыня” ўключае штодзённую Эўхарыстыю, біблійныя сустрэчы, адарацыю, малітву. Элемент “Тэатр” – біблійны конкурс, конкурс па гісторыі і жыцці Касцёла, пластычны конкурс, конкурсы “Музыка – маё жыццё”, “Sacro Song” і конкурс малых тэатральных форм. Элемент “Стадыён” – бег 60 і 100 м, бег па перасечанай мясцовасці, скокі ў даўжыню, настольны тэніс, бадмінтон, футбол і г. д.
   Пра ўдзел неабходна паведаміць да 25 мая.
    Тэлефоны: +37529-319-54-65 (Velcom), +37533-624-35-22 (MTS) – кс. Артур Малафей.
   

Старонка 78 з 153:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

green
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  185

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.