ГРОДНА
Нядзеля,
30 чэрвеня
2024 года
 

З жыцця Касцёла

Кс. Башабора: Выбіраючы жыццё паводле праўды, людзі выбіраюць добры шлях

З жыцця Касцёла

Кс. Башабора з кветкамі і сувенірам з сустрэчы ў Росі7–8 чэрвеня ў парафіі Найсвяцейшай Тройцы ў Росі адбыліся рэкалекцыі, якія праводзіў кс. Джон Башабора. Маючы свабодную хвіліну, ён згадзіўся адказаць на некалькі пытанняў для grodnensis.by.
– Ксёндз Джон, гэта Ваш першы візіт у Беларусь? Якія былі Вашы першыя ўражанні, пачуцці, калі Вы ступілі на гэтую зямлю?
    – Так, я тут першы раз і вельмі ахвотна прыехаў сюды. Вельмі шмат чуў пра гэты народ, пра тое, што ён вельмі мірны і спакойны. Я ўбачыў гэтую краіну вельмі зялёнай, і для мяне гэта яшчэ адно сведчанне аб прысутнасці Бога. Вельмі захапляльна! Я адчуваю сябе як дома, адчуваю тут супакой. У гэтай частцы свету я адкрыў для сябе нашмат больш, чым давялося пачуць з вуснаў іншых людзей.
 

Харызматычныя рэкалекцыі ў Росі і Лідзе

З жыцця Касцёла

6–7 чэрвеня ў дыяцэзіяльным санктуарыі Пана Езуса Журботнага ў Росі правёў рэкалекцыі знакаміты харызматык з Уганды (Афрыка) кс. Джон Башабора. Удзел у рэкалекцыях прымалі вернікі як з Беларусі, так і з-за мяжы.
Трэба адзначыць, што падчас гэтых рэкалекцый кс. Башабора “паставіў на калені” натоўпы людзей. Вернікі прыступілі да сакраманту пакаяння, які ўдзялялі дзясяткі святароў. Многія ў чарговы раз адкрыліся на Божую ласку.
    Як падкрэсліў сам кс. Башабора, гэта не ён аздараўляе чалавека, гэта робіць Увас­крослы Бог. Каб чалавек мог атрымаць духоўнае ці фізічнае аздараўленне, на думку рэкалекцыяніста, умовай з’яўляецца вера, адкрыццё на Божую дзейнасць і размяшчэнне Бога на першым месцы ў сваім жыцці.
   Ва ўрачыстасць Пяці­дзясятніцы, 8 чэрвеня, на завяршэнне рэкалекцый у Росі, Гродзенскі ардынарый блаславіў шматлікіх удзель­нікаў.Іерарх, памятаючы пра сваіх вернікаў, вяртаючыся з Ваўкавыска, дзе ўдзяліў сакрамант канфірмацыі, наве­даў Рось. Звяртаючыся да прысутных, ён заахвоціў маліцца ў інтэнцыях Святога Айца аб супакоі, таму што ў тыя хвіліны праходзіла гістарычная сустрэча лідараў Палестыны і Ізраіля ў Ватыкане. Затым архіпастыр памаліўся аб супакоі ва ўсім свеце малітвай “Ойча наш” і “Вітай Марыя”.
    Біскуп Аляксандр шчыра падзякаваў кс. Джону Башабору, які на працягу двух дзён карміў Божым словам і духоўна ўзмацняў беларускіх вернікаў.
   

У Гродна прыедзе духоўная сімволіка маладых людзей

З жыцця Касцёла

8–12 ліпеня вернікі нашай дыяцэзіі будуць перажываць перэгрынацыю сімволікі Сусветных дзён моладзі. З кс. Антоніем Грэмзам, галоўным каардынатарам перэгрынацыі крыжа і іконы Маці Божай, размаўляе кс. Павел Салабуда.
– Ксёндз Антоні, як з’явілася ідэя прыбыцця ў Беларусь духоўных сімвалаў СДМ?
    – Калі я чуў, што крыж і ікона Маці Божай з Сусветных дзён моладзі наведваюць цэлыя кантыненты і краіны, у сэрцы з’яўляўся цень смутку: калі ў Беларусі можна будзе ўбачыць гэтыя сімвалы? Моладзь з нашай краіны з 1991 года (СДМ у Чанстахове) рэгулярна прымае ўдзел ва ўсіх Сусветных днях моладзі, сімваламі якіх з’яўляюцца крыж і ікона. Пасля абвяшчэння наступнай сталіцы Сусветных дзён моладзі – Кракава – я меў пачуццё, што крыж і ікона СДМ наведаюць нашу краіну. Арганізатары сустрэчы ў Кракаве склалі праграму перэгрынацыі па ўсіх краінах, якія мяжуюць з Польшчай, каб яшчэ больш распаўсюдзіць ідэю Сусветных дзён моладзі і запрасіць маладых людзей з суседніх краін на сустрэчу ў Кракаў. Прапанова наведвання Беларусі была прынята з вялікай радасцю, тым больш, што крыж і ікона наведаюць Беларусь у год кананізацыі св. Яна Паўла II, які ў 1983 годзе падарыў іх моладзі ўсяго свету.
   

На сімпозіуме ў межах святкавання 25-годдзя прысутнасці салезіян у Смаргоні прагучалі даклады гасцей

З жыцця Касцёла


Даклад Мітрапаліта Та­дэ­вуша Кандрусевіча быў прысвечаны тэме: “Адраджэнне каталіцкага Касцёла ў Беларусі і смаргонскай парафіі св. Міхала Арханёла”. Іерарх нагадаў, у прыватнасці, што пасля рэвалюцыі 1917 г. “каталіцкі Касцёл і іншыя веравызнанні ў былым Савецкім Саюзе, у тым ліку і ў Беларусі, жорстка пераследаваліся”, “у выніку чаго Касцёл ва Усходняй Беларусі ўжо напрыканцы 30-х гадоў мінулага стагоддзя застаўся без сваіх структур і духоўных кіраўнікоў”.
Кажучы пра Смаргонь, іерарх адзначыў, што сёння “гэты горад вядомы з-за дзейнасці салезіян – з-за іх, калі так можна сказаць, духоўнай акадэміі, якая асаблівым чынам клапоціцца пра духоўнае выхаванне моладзі, каб яна была здольна захаваць сваю хрысціянскую ідэнтычнасць, бараніць веру і сведчыць аб ёй у сучасным цырку секулярызму і бязвер’я”.
Першы пробашч адроджанай смаргонскай парафіі кс. Генрых Куляшэвіч SDB прадставіў даклад “Прыпынак «Смаргонь» даўжынёй у 13 гадоў”. Святар адзначыў, што дзень, калі смаргонскія католікі атрымалі парафію св. Міхала Арханёла, быў “днём вялікай перамогі Касцёла”. Святар распавёў пра доўгі час адраджэння, рэстаўрацыі смаргонскай святыні, пра некаторых яе вернікаў, пра радасці і цяжкасці, з якімі сутыкалася парафія ў гэтыя гады, а таксама пра самыя значныя і памятныя моманты.
   

З малітвай праз жыццё

З жыцця Касцёла

Кс. бп Юзаф Станеўскі заахвочваў дзяцей далучыцца да Апосталаў і вучыцца быць добрымі хрысціянамі

Пад такім дэвізам у горадзе над Нёманам адбыўся VI Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці. Гэтае свята, арганізаванае з думкай аб духоўным развіцці дзяцей, было напоўнена забавамі і стала для самых малодшых дыяцэзіян незабыўнай прыгодай і духоўным запрашэннем да бліжэйшых адносін з Езусам.
Арганізуючы сёлетні Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці, душпастары хацелі далучыць малодшых вернікаў да адзначэння Года малітвы, таму дэвізам сёлетняй сустрэчы былі словы “З малітвай праз жыццё”. У сустрэчы таксама прымалі ўдзел першакамунійныя дзеці, для якіх урачыстасць была своеасаблівай падзякай за дар Эўхарыстыі. Прысутнічала і Літургічная служба Алтара – міністранты, парафіяльныя музычныя гурты і хоры.
   

Старонка 77 з 153:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

green
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  185

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.