ГРОДНА
Серада,
17 ліпеня
2024 года
 

З жыцця Касцёла

У Назарэце асвяцілі мазаіку Маці Божай Будслаўскай

З жыцця Касцёла

27 чэрвеня беларускія пілігрымы накіраваліся ў горад Назарэт, што знаходзіцца за 190 км ад Ерузалема, каб рэалізаваць галоўную мэту пілігрымкі, якой з’яўляецца асвячэнне мазаікі цудатворнага абраза Маці Божай Будслаўскай.
Урачыстасці распачаліся св. Імшой у базіліцы Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі, у якой прынялі ўдзел усе 300 пілігрымаў. Перад Імшой мазаіка была ўнесена ў базіліку і змешчана ў бакавым алтары. Малітвы і спевы на беларускай мове, якім задаваў тон змешаны хор спевакоў з мінскага касцёла св. Сымона і св. Алены, а таксама з магілёўскай катэдры Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і св. Станіслава, апанавалі святыню, якая за час свайго існавання бачыла многае, але такую моцную прысутнасць Беларусі адчула ўпершыню. Святую Імшу ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магі­лёўскi арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. Разам з ім Эўхарыстыю цэлебравалі дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі, Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек і святары з Беларусі.
 

Першы агульнабеларускі дзень еднасці салезіянскай сям’і прайшоў у Смаргоні

З жыцця Касцёла

Хто з нас не чуў і не ведае, што хрысціяне павінны жыць у еднасці, супрацоўнічаць і падтрымліваць адзін аднаго асабліва ў цярпеннях?” – гэтыя словы скіраваў кс. Аляксандр Яшэўскі SDB, вікарый і эканом Рэлігійнай каталіцкай місіі “Таварыства св. Фрацішка Сальскага” падчас казання на ўрачыстай святой Імшы, якой распачалі першае ў Беларусі святкаванне Дня еднасці салезіянскай сям’і.
    Пачынаючы з часоў кс. Боско ажно да сённяшняга дня, свята еднасці салезіянскай сям’і адзначаецца ў дзень нараджэння альбо Святары, прысутныя на Дні еднасці салезіянскай сям’і імянін настаяцеля і духоўнага айца пэўнага рэгіёна. Таму ў Беларусі гэты дзень святкаваўся 21 чэрвеня, у Дзень нараджэння рэгіянальнага настаяцеля Місіі кс. Віктара Гайдукевіча SDB. “Дзень яго нараджэння – гэта знак Божай ласкі для нас, ласкі еднасці, ласкі супольнай малітвы, ласкі супольнага перажывання радасці”, – адзначыў кс. Аляксандр.
   

Шлях да веры і духоўнасці. Нататкі з чацвёртай сустрэчы настаўнікаў, выкладчыкаў і выхавацеляў

З жыцця Касцёла

Каб разумець адзін аднаго, каб жыць агульнымі інтарэсамі, каб несці святло, любоў і праўду, людзі часта наладжваюць сустрэчы, спатканні, на якіх вырашаюць важныя праблемы чалавечых узаемаадносін. Вось такая чарговая сустрэча (ужо чацвёртая па ліку) аб’яднала ў гэтым годзе настаўнікаў, выкладчыкаў і выхавацеляў Гродзенскай дыяцэзіі. Адбылася яна 20–21 чэрвеня ў цудоўным месцы Гродзеншчыны – у Санктуарыі Маці Божай Фацімскай у Шчучыне, помніку архітэктуры класіцызму.
Спатканне яшчэ раз пацвердзіла, што час сумеснага прабывання прадстаўнікоў адной прафесіі, тых, якія сеюць “добрае, разумнае, вечнае”, можа прынесці вельмі вялікую карысць для духоўнага развіцця кожнай асобы і для перадачы гэтай духоўнасці маладому пакаленню ў адукацыйна-выхаваўчым працэсе. Два дні, праведзеныя сумесна, натхнілі, духоўна падмацавалі і сталі чарговым стымулам для ажыццяўлення важных задач у выхаванні моладзі. Запланаваныя падчас сустрэчы мерапрыемствы дазволілі не толькі падмацаваць веру кожнага з прысутных, але яшчэ раз адчуць смак сумесных размоў з калегамі, са святарамі, з новымі сябрамі.
   

На месцы Фары Вітаўта ўсталявалі памятны знак

З жыцця Касцёла

Падчас цырымоніі адкрыцця помніка: прамаўляе кс. бп Аляксандр КашкевічЦырымонія адкрыцця і асвячэння скульптурнай кампазіцыі на месцы зруйнаванага храма адбылася 7 чэрвеня, падчас Фестывалю нацыянальных культур.
Памятны знак уяўляе сабой дзве каменныя напаўразбураныя аркі з выяваю каталіцкага і праваслаўнага крыжаў. Аўтарамі кампазіцыі, якая будзе нагадваць гродзенцам і гасцям горада аб узарванай больш за 50 год таму галоўнай каталіцкай святыні горада над Нёманам, з’яўляюцца скульптар Сяргей Більдзюк і архітэктар Аляксандр Захарчук.
    На цырымоніі асвячэння памятнага знака сабраліся прадстаўнікі розных канфесій, дыпламатычнага корпусу, а таксама шматлікія гродзенцы. Многія з тых, хто прыйшоў на ўрачыстасць, памятаюць змрочны 1961 год, калі камуністы зруйнавалі адзін з найпрыгажэйшых храмаў нашага краю.
   

Касцёл у Шылавічах адзначыў 100-годдзе

З жыцця Касцёла

Ва ўрачыстасць Спаслання Святога Духа, 8 чэрвеня, у Шылавічах святкавалася 100-годдзе парафіяльнага касцёла Найсвяцейшай Тройцы. Св. Імшу з гэтай нагоды ўзначаліў Гродзенскі ардынарый кс. бп Аляксандр Кашкевіч. Падчас яе каля 200 вернікаў, большасць з якіх складала моладзь, атрымалі сакрамант канфірмацыі.
    У свяце ўдзельнічалі прад­стаўнікі манаскіх супольнасцей, якія служаць у Шы­лавічах: міхаліты з Марэк – Генеральны вікарый кс. Рышард Анджэеўскі і Генеральны эканом кс. Ежы Сасіньскі, а таксама Кангрэгацыі Маці Божай Міласэрнасці – дэлегацыя з васьмі сясцёр з Варшавы. Прысутнічалі прадстаўнікі дзяржаўнай улады з Ваўкавыска і Шылавічаў. Прыбыла таксама група італьянцаў з арганізацыі “Centro Misionario in Persiceto” з Балоніі, якая каля 20 гадоў падтрымлівае парафію ў Шылавічах. Падчас Імшы яны былі ўзнагароджаны медалём “Benemerenti” за асаблівы ўклад у развіццё міхаліцкай справы.
   

Старонка 76 з 153:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
green
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  168

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.