ГРОДНА
Нядзеля,
30 чэрвеня
2024 года
 

З жыцця Касцёла

Святы Айцец прывітаў Прэзідэнта Беларусі і ўвесь беларускі народ

З жыцця Касцёла

Папа Францішак пры­вітаў у тэлеграме Прэзі­дэнта Рэспублікі Беларусь Аляксандра Лукашэнку і ўвесь беларускі народ.
З 13 па 18 жніўня 2014 г. праходзіў апостальскі візіт Святога Айца ў Паўднёвую Карэю, на шляху ў якую самалёт з Пантыфікам праляцеў над нашай краінай.
    “Пралятаючы над Вашай нацыянальнай тэрыторыяй, я скіроўваю мае найлепшыя пажаданні Вашай Эксцэленцыі і Вашым суграмадзянам. Просячы Божага бласлаўлення для ўсяго народа, я малюся, каб усемагутны Бог адарыў усіх вас дабрабытам і супакоем”, – прыводзіць беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё словы тэлеграмы, скіраванай Пантыфікам на імя кіраўніка беларускай дзяржавы.
    Самалёт, у якім ляцеў Папа, знаходзіўся над тэрыторыяй Беларусі 13 жніўня каля 19.00 па мясцовым часе. Па дарозе ў Паўднёвую Карэю Святы Айцец праляцеў над 11 краінамі: Італіяй, Харватыяй, Славеніяй, Аўстрыяй, Славакіяй, Польшчай, Беларуссю, Расіяй, Манголіяй, Кітаем і, нарэшце, самой Паўднёвай Карэяй. Пераадоленая дыстанцыя склала 8970 км.
 

Кс. рэктар Раман Рачко: Працягваць добрыя традыцыі гэтай супольнасці

З жыцця Касцёла

З кс. рэктарам Раманам Рачко аб семінарыі, алюмнах, будучых планах новага рэктара і святкаванні 25-годдзя Alma Mater размаўляў кс. Павел Салабуда.
Ксёндз Раман Рачко
Нарадзіўся 25 сакавіка 1979 года ў в. Алекшышкі, парафія Нача. Гродзенскую ВДС скончыў у 2002 годзе, святарскія пасвячэнні атрымаў 24 мая 2003 года ў Гродне з рук кс. біскупа Аляксандра Кашкевіча. Дыяканскую практыку праходзіў у Ашмянах, у 2002–2003 гадах быў там вікарыем. З 2003 па 2005 год – студэнт Каталіцкага ўніверсітэта ў Любліне (Польшча). З 2005 па 2007 год быў прэфектам Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне, а з 2007 па 2011 год – намеснікам рэктара гэтай жа семінарыі. У 2011–2014 гадах выконваў душпастарскую паслугу ў Германіі.
– Спачатку я хацеў бы павіншаваць Вас, Ксёндз Рэктар, з прыняццем новай паслугі ў дыяцэзіі і спытацца, як Вы ўспрынялі гэтае рашэнне кс. біскупа Аляксандра.
    – Паслуга ў духоўнай семінарыі не чужая для мяне. Пасля майго двухгадовага навучання ў Люблінскім каталіцкім універсітэце кс. бп Аляксандр Кашкевіч прызначыў мяне прэфектам Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі. Праз тры гады я стаў яе віцэ-рэктарам. На працягу шасцігадовай паслугі ў семінарыі я мог выязджаць у Германію на замену ксяндзоў, якія працуюць у нямецкамоўных парафіях, падчас іх водпускаў. Гэта было для мяне выдатнай магчымасцю знаёмства з іншымі аспектамі душпастарскай працы ў каталіцкім Касцёле, якія не заўсёды цэняцца ў нашым лакальным Касцёле. Паступова ўва мне наспявала жаданне лепш пазнаёміцца з каталіцкім Касцёлам у Германіі.
   

Вечныя шлюбы с. Віргініі Хацян

З жыцця Касцёла

16 жніўня 2014 г. у рэктаральным касцёле Звеставання Найсвяцейшай Панны Марыі ў Гродне пасля неабходнай манаскай фармацыі вечныя шлюбы падчас святой Імшы склала сястра Віргінія Хацян з Кангрэгацыi Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта (назарэтанкі).
    Ва ўрачыстай падзеі прынялі ўдзел дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі, які ўзначаліў Імшу, святары, сёстры назарэтанкі з усіх манаскіх дамоў у Беларусі, бліжэйшыя родныя с. Віргініі.
Вечныя шлюбы адбы­ваюцца пасля часовых, так кансэкраваная асоба абяцае да канца весці жыццё паводле евангельскіх парад. Гэта акт злучэння кансэкраванай асобы з яе супольнасцю і абранай формай жыцця. Праз гэтыя шлюбы манахіня прагне як мага больш поўна наследаваць Хрыста ў чысціні, пакоры і ўбостве. Біскуп Юзаф Станеўскі пажадаў сястры Віргініі трываць у вернасці Езусу і далей імкнуцца да святасці, каб сваім штодзённым жыццём паказваць іншым людзям шлях да Бога і быць жывым сведкам Хрыста.
   

“Чаго мне яшчэ не хапае?”

З жыцця Касцёла

Пад такім дэвізам з 1 па 3 жніўня 2014 г. праходзіла XIII Пешая пілігрымка з Гродна ў дыяцэзіяльны санктуарый Езуса Журботнага ў Росі. У ёй удзельнічалі больш за 240 чалавек з розных месцаў Гродзенскай дыяцэзіі, а таксама з Гомеля і Баранавічаў.
Пешая пілігрымка з Гродна ў Рось мае сваю атмасферу – атмасферу еднасці, братэрства, супольнасці, – якую ствараюць самі ж пілігрымы. У ёй пануе перакананне, што кожны для цябе брат і сястра. Таму тут не бывае канфліктаў, непаразуменняў. Удзельнікаў злучае малітва, якой навучыў сваіх вучняў Езус Хрыстус, – “Ойча наш”. Падчас яе пілігрымы бяруцца за рукі, і адчуваецца моц супольнасці, вялікай сям’і, у якую кожны, маючы свае духоўныя і інтэлектуальныя адметнасці, прыносіць частку сябе.
   

Рэкалекцыі для мужчын адбыліся ў санктуарыі ў Тракелях

З жыцця Касцёла

Удзельнікі рэкалекцый з кс. Віктарам ХанькоЗ 8 па 10 жніўня 2014 г. у дыяцэзіяльным санктуарыі Маці Божай Каралевы нашых сем’яў у Тракелях прайшлі рэкалекцыі для мужчын, якія правёў кс. Віктар Ханько. На рэкалекцыі з’ехаліся мужчыны з розных месцаў Гродзенскай дыяцэзіі і іншых дыяцэзій Беларусі – у асноўным удзельнікі руху “Мужчыны св. Юзафа” з Гродна, Ліды, Мінска, а таксама з Віцебска, Свіслачы і Шчучына.
Рэкалекцыі праходзілі ў сяброўскай, братэрскай ат­мас­феры, удзельнікі хутка аб’яд­наліся, злучаныя жаданнем лепш пазнаць Бога, наблізіцца да Яго, стаць сапраўды Божымі мужамі.
    На пачатку мужчын папрасілі распавесці, з якой мэтай яны прыбылі на рэкалекцыі і чаго яны чакаюць ад іх. Адказы былі рознымі, вось некаторыя з іх:
   

Старонка 74 з 153:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

green
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  185

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.