ГРОДНА
Нядзеля,
30 чэрвеня
2024 года
 

З жыцця Касцёла

Урачыстасці ў Зарачанцы

З жыцця Касцёла

Фацімская працэсія13 верасня 2014 г. Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч узначаліў урачыстую святую Імшу ў парафіі Нараджэння Найсвяцейшай Панны Марыі ў Зарачанцы (Баля Касцёльная, Гродзенская дыяцэзія). Імша была прымеркавана да фацімскага дня і 25-годдзя адкрыцця канфіскаванага ў часы ганенняў касцёла пасля яго перадачы вернікам.
У св. Імшы ўдзельнічалі біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч, святары і вялікая колькасць вернікаў.
    Пробашч парафіі кс. Віктар Мыслюк, вітаючы гасцей, адзначыў, што вернікі парафіі хочуць выказаць Богу падзяку за дар парафіяльнай святыні, за яе захаванне, за тое, што пасля праследавання веры ўжо на працягу 25-ці гадоў яны могуць у ёй маліцца і духоўна адраджацца. Па словах святара, “той, хто дзякуе, у сто разоў больш атрымлівае ад Бога”. Вернікі парафіі павіншавалі Мітрапаліта з 25-годдзем біскупскіх пасвячэнняў, пажадаўшы яму патрэбных сіл на далейшыя гады служэння.
 

Вось ужо 20 гадоў існуе парафія Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне!

З жыцця Касцёла

А. Юзаф Генза прэзентуе гісторыю парафіі7 верасня бягучага года а 12-й гадзіне пад кіраўніцтвам дапаможнага біскупа Гродзенскай дыяцэзіі Юзафа Станеўскага была адпраўлена св. Імша падзякі за 20 гадоў існавання парафіі Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне на Дзевятоўцы.
Знамянальным з’яў­ляецца той факт, што св. Імша адбылася на месцы, дзе ўсё пачалося. На пачатку літургіі а. Юзаф Ген­за прадставіў гісторыю ўзнікнення парафіі.
    Канец васьмідзясятых гадоў XX стагоддзя – гэта час палітычных змен у Еўропе, якія маюць вялікі ўплыў на рэлігійнае жыццё. Пасля многіх гадоў праследаванняў Касцёлы і веравызнанні атрымліваюць магчымасць свабодна абвяшчаць Евангелле. Рэлігійнае жыццё, якое перажывае сваё адраджэнне, у той жа час пакутуе ад недахопу святынь і святароў. Гэта датычыцца таксама і Беларусі. На дапамогу прыходзяць святары з іншых краін, у першую чаргу з Польшчы, а сярод іх рэдэмптарысты, якія праводзяць у Гродзенскай дыяцэзіі парафіяльныя місіі. Кс. бп Аляксандр Кашкевіч даручае рэдэмптарыстам душпастарства ў некалькіх парафіях, сярод якіх таксама новая парафія ў Гродне на Дзевятоўцы, утвораная дэкрэтам ад 27 жніўня 1994 года.
   

У Божае Імя ў новы навучальны год

З жыцця Касцёла

Кс. Аляксандр Раманоўскі бласлаўляе вучняў на новы навучальны год“У Божае Імя” – менавіта такія словы перад вайной у польскіх школах пісаліся на першых старонках сшыткаў. Такім чынам вучні давяралі сваю будучыню Пану, пакорна прызнаючы – без Бога чалавек нічога не варты. Новы сшытак, новы навучальны год, усю сваю будучыню сапраўдны хрысціянін пачынаў з Богам, у Божае Імя.
1 верасня па ўсёй краіне прайшлі святочныя лінейкі, прымеркаваныя да пачатку новага навучальнага года. У першы вераснёўскі ранак каля школ было шматлюдна: вучні, настаўнікі, бацькі віталі Дзень ведаў. Званок паклікаў дзяцей і моладзь на заняткі, дзе іх будуць чакаць новыя веды і адкрыцці.
    Сталася добрай традыцыяй, што з нагоды пачатку навучальнага года ў святынях адбываюцца набажэнствы, падчас якіх вернікі моляцца аб патрэбных ласках для дзяцей і моладзі, просяць аб спасланні дароў Святога Духа для тых, хто прыступае да навукі, каб новы навучальны год быў плённым не толькі ў плане навукі, але і ў пазнаванні Бога і Яго ісцін. Вучні і студэнты прыносяць у касцёл дзённікі, сшыткі, заплечнікі, заліковыя кніжкі, каб іх асвяціў святар, і распачынаюць навучальны год у Божае Імя.
   

Сучасны чалавек заўсёды павінен знайсці час на малітву

З жыцця Касцёла

Кс. бп Юрый Касабуцкі, дапаможны біскуп Мінска-Магілёўскай архідыяцэзіі, правёў у Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі два туры рэкалекцый для святароў нашай дыяцэзіі. Аб тым, як быць добрым ксяндзом у наш час, аб моцнай веры ў складаных сітуацыях, а таксама аб дзейнасці сект у Беларусі з Яго Эксцэленцыяй размаўляў кс. Павел Салабуда.
– Ваша Эксцэленцыя, Вы вяртаецеся ў семінарыю ўжо ў якасці біскупа. Якія ўражанні і пачуцці ў Вас узнікаюць, калі Вы наведваеце сваю школу Хрыста ў поўні святарства?
    – Я ўжо не першы раз прыязджаю ў семінарыю як біскуп – вясной я праводзіў дзень засяроджання для семінарыстаў. Безумоўна, гэтая роля дастаткова незвычайная для мяне, я перажываю іншыя ўражанні. Прыгадваю семінарыйныя гады: як сядзелі ў капліцы, як жылі тут, як хадзілі па калідорах, таму нядзіўна, што я адчуваю пэўную настальгію. Я заўсёды наведваю семінарыю з вялікай удзячнасцю да выхавацеляў і выкладчыкаў, якія прысвячалі вельмі шмат часу, каб перыяд фармацыі быў сапраўдным перыядам падрыхтоўкі да святарства. Толькі цяпер я ўсведамляю сабе, колькі энергіі, колькі сіл трэба было прысвяціць нам, семінарыстам, каб мы маглі стаць святарамі; колькі працы, колькі, часам, нерваў каштавала выкладчыкам наша святарства. Я заўсёды стараюся маліцца за ўсіх тых людзей, якіх я сустракаю на сваім жыццёвым шляху.
   

У падзяцы Маці Божай Кангрэгацкай

З жыцця Касцёла

Адной з самых дарагіх рэліквій з даўніх часоў, якой па праву ганарыцца парафія св. Францішка Ксаверыя ў Гродне, з’яўляецца добра вядомы і паўсюдна шануемы абраз Маці Божай Снежнай, які тут ушаноўваюць пад назвай Маці Божай Кангрэгацкай. 3 жніўня жыхары горада і ўсе, хто даручае сябе заступніцтву Марыі, з пакорай і шчырай верай дзякавалі за юбілей 350-годдзя пераносу ў Гродна гэтага цудатворнага абраза.
Юбілейныя ўрачыстасці абраза Маці Божай Кангрэгацкай папярэдзілі своеасаблівыя духоўныя практыкаванні, у межах якіх у катэдральным касцёле 31 ліпеня, а таксама 1 і 2 жніўня былі прамоўлены спецыяльныя казанні і малітвы. Ноччу з 2 на 3 жніўня ў катэдры адбылося ўсяночнае малітоўнае чуванне. Апоўначы была адпраўлена св. Імша пад кіраўніцтвам кс. б-па Юзафа Станеўскага, да самай раніцы адбывалася начная адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту, у якой прынялі ўдзел вернікі ўсяго горада.
   

Старонка 73 з 153:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

green
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  185

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.