ГРОДНА
Чацвер,
18 ліпеня
2024 года
 

З жыцця Касцёла

Святарства – гэта дар і таямніца

З жыцця Касцёла

“Вы будзеце пасланыя, каб навучаць і асвячаць” – гэта заданні, што стаяць перад новымі святарамі, заданні, за якія яны павінны ўзяцца

Дзень 8 лістапада стаў днём вялікай радасці для ўсёй Гродзенскай дыяцэзіі, якая ўзбагацілася новым і святарамі. Кс. бп Аляксандр Кашкевіч удзяліў святарскія пасвячэнні пяці дыяканам. Падчас урачыстасці, якая адбылася ў гродзенскай катэдры, радасцю напоўніліся сэрцы тых, хто адказаў “Так!” на голас Хрыста, які заклікаў іх да святарскай паслугі. Пасвячэнні прэзбітэрату былі надзвычай хвалюючым і радасным момантам не толькі для маладых святароў, але і для іх сем’яў, выхавацеляў і выкладчыкаў ВДС, пробашчаў родных парафій новапасвечаных, сабратаў, сяброў і ўсёй супольнасці мясцовага Касцёла.
Прэзбітэрскія пасвячэнні – вялікае свята як для Гродзенскай ВДС, так і для ўсёй дыяцэзіі. Гэта своеасаблівае жніво, бо менавіта дзеля гэтага дня клерыкі распачынаюць навучанне ў семінарыі, дзе праходзяць усебаковую фармацыю: людскую, духоўную і інтэлектуальную.
    Па традыцыі пасвячэнні папярэдзілі рэкалекцыі. Дыя­­каны перажылі іх у дыя­цэзіяльным санктуарыі ў Тракелях, там у цішыні і засяроджанасці яны слухалі навуку, якую абвяшчаў кс. Здзіслаў Вэдэр SDB. Непасрэдна пасля рэкалекцый кандыдаты прыбылі ў гродзенскую катэдру, дзе ў акружэнні блізкіх і сяброў чакалі самага важнага моманту ў сваім жыцці – ускладання рук ксяндза біскупа Аляксандра Кашкевіча.
 

Кс. абп Тадэвуш Кандрусевіч: Касцёл не ўцякае ад складаных пытанняў

З жыцця Касцёла

“Сінод яшчэ раз пацвердзіў, што Касцёл чытае знакі часу і шукае на іх адказы”
З кс. аб-пам Тадэвушам Кандрусевічам аб Сінодзе на тэму сям’і, сустрэчы з папам Францішкам, а таксама аб небяспеках для сямейных каштоўнасцей у Беларусі размаўляў кс. Павел Салабуда, галоўны рэдактар газеты.
– Ксёндз Арцыбіскуп, Вы былі адзіным прадстаўніком ад Беларусі на прысвечаным сям’і Сінодзе Біскупаў у Рыме. Чаго Вы чакалі ад Сінода на самым яго пачатку?
    – Простым вокам можна заўважыць, што сучасная сям’я знаходзіцца ў вялікім крызісе. У той жа час мы ведаем, што сям’я – гэта фундамент грамадства. Калі фундамент расколваецца, то і будынак разбураецца. Штосьці падобнае адбываецца і ў нашым сучасным свеце – ён развальваецца на нашых вачах. З аднаго боку, можна заўважыць вялікі тэхнічны прагрэс, але з іншага – свет змагаецца з усё новымі і новымі выклікамі, прычына якіх крыецца перш за ўсё ў крызісе веры і маральнасці. Каб лячыць хваробу, спачатку трэба паставіць дыягназ і прапісаць лекі.
   

Асвячэнне фундамента першай у Беларусі святыні ў гонар св. Яна Паўла ІІ

З жыцця Касцёла

Кс. бп Аляксандр Кашкевіч асвячае фундамент касцёла

Біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч асвяціў фундамент будучага касцёла імя св. Яна Паўла ІІ у Смаргоні.
У Беларусі гэта першая святыня, якая ўзводзіцца пад ты­ту­лам святога. Адметна, што цырымонія асвячэння адбылася 22 кастрычніка – у дзень першага літургічнага ўспаміну св. Яна Паўла II.
    Парафіяльная супольнасць св. Яна Паўла II у Смаргоні яшчэ дастаткова маладая і налічвае толькі два гады. 17 лістапада 2012 года тут быў асвечаны крыж і пляцоўка пад будаўніцтва новага касцёла. Праца па ўзвядзенні новай святыні распачалася з вялікім энтузіязмам, і ўжо праз год – 15 ліпеня 2013 года – на гэтым месцы гродзенскім ардынарыем была асвечана новая капліца.
    На ўрачыстую святую Імшу ў парафіяльны адпуст, падчас якога быў асвечаны фундамент будучай святыні, прыбыло шмат вернікаў і гасцей, сярод якіх шмат запрошаных святароў і прадстаўнікоў мясцовай улады. Усе прыбылі, каб аддаць хвалу вялікаму святому, які, як кажуць самі парафіяне, бласлаўляе іх працу па будаўніцтве касцёла.
   

Сакратар Апостальскай нунцыятуры сустрэўся з моладдзю душпастарства “OPEN”

З жыцця Касцёла

23 кастрычніка ў межах традыцыйнай сустрэчы Душпастарства студэнтаў і працуючай моладзі Гродна “OPEN” з моладдзю душпастарства сустрэўся мансіньёр Філіпа Чампанэлі, сакратар Апостальскай нунцыятуры ў Беларусі.
Сакратар Апостальскай нунцыятуры ўзначаліў святую Імшу і звярнуўся да маладых вернікаў з гаміліяй, у якой сярод іншага згадаў аб сваёй размове праз скайп-сувязь з маладымі італьянскімі сябрамі. Мансіньёр Філіпа Чампанэлі распавёў пра іх здзіўленне, калі яны даведаліся, што моладзь у Беларусі выкарыстоўвае скайп не толькі для размовы, але і для малітвы на ружанцы.
    Па словах святара, яго сябры з Італіі падкрэслілі, што моладзь з Беларусі – святая. Удзельнікі душпастарства “OPEN” адзначаюць, што, напэўна, гэтыя словы прагучалі як пахвала, але больш – як заданне, каб сапраўды быць святымі ў сучасным свеце.
   

У Ружанцы – сіла

З жыцця Касцёла

Ружанцовая малітва праз скайп з’яднала моладзь з пяці парафій Гродзенскай дыяцэзііДавайце настойліва адгаворваць Ружанец у касцёльных супольнасцях і ў нашых сем’ях. Падчас паўтараемых заклікаў ён з’яднае нашыя сэрцы, прывядзе да згоды, ажывіць надзею і адорыць усіх нас супакоем і радасцю Хрыста, які для нас нарадзіўся, памёр і ўваскрос. Адгаворваць Ружанец – значыць адправіцца ў школу Марыі і вучыцца ад Яе, Маці і Апостала Хрыста, як жыць у поўнай згодзе з патрабаваннямі хрысціянскай веры” (св. Ян Павел II).
Кастрычнік – асаблівы месяц, калі тысячы вернікаў бяруць у рукі ружанцы і ўзносяць свае малітвы да Бога праз заступніцтва Марыі. У сувязі з Годам малітвы, які сёлета перажывае каталіцкі Касцёл у Беларусі, а таксама ў сувязі з ружанцовым месяцам была праведзена ўрачыстая сустрэча з нагоды ўшанавання святога Ружанца – “Ружанцовая станцыя”. У яе межах 18 кастрычніка ў парафіяльным касцёле Святой Сям’і ў Лідзе адбылася канферэнцыя на тэму “Ружанец як інструмент малітвы і духоўная зброя XXI стагоддзя”, а таксама св. Імша з удзелам Ружанцовых колаў. Вернікі адаравалі Найсвяцейшы Сакрамант, ядналіся на супольнай ружанцовай малітве, а затым паслухалі сведчанні на тэму “Роля Ружанцовых колаў у духоўнай фармацыі парафіі”. Падчас гэтай духоўнай сустрэчы члены Ружанцовых колаў падкрэслілі, што плён ружанцовай малітвы вельмі добра бачны. Вернікі з вялікай ахвотай моляцца на ружанцы, паколькі гэтая глыбокая форма малітвы становіцца для іх указаннем, як яны павінны жыць, каб дайсці да святасці.
   

Старонка 70 з 153:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

green
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  167

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.