ГРОДНА
Панядзелак,
01 ліпеня
2024 года
 

З жыцця Касцёла

V Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці

З жыцця Касцёла

"Хачу быць місіянерам радасці"
Запрашаем дзяцей нашай дыяцэзіі ў
"КРАІНУ РАДАСЦІ"
1 чэрвеня 2015 года
З вялікай радасцю прагнем паведаміць, што 1 чэрвеня бягучага года ў Гродне (пар. Беззаганнага Зачацця НПМ, мікрараён Паўднёвы) адбудзецца V Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці. Хочам з гэтым запрашэннем дайсці да кожнага дзіцяці нашай дыяцэзіі індывідуальна.
    Дарагі малады Сябар, адчувай сябе ўжо цяпер запрошаным да ўдзелу ў гэтым свяце. Прыедзь у “Краіну радасці”, каб перажыць сапраўдную хрысціянскую радасць і вярнуцца дамоў і ў школу як ужо новы чалавек, з усмешкай на твары.
 

Пасланнік Папы ў Беларусі

З жыцця Касцёла

Падчас цырымоніі прывітання высокага госця з Ватыкана

Кардынал П’етра Паралін, Дзяржаўны Сакратар Яго Святасці папы Францішка, наведаў 12–15 сакавіка з афіцыйным візітам Беларусь. Ватыканскі іерарх правёў шэраг сустрэч на самым высокім узроўні, асвяціў першы камень будынка Апостальскай нунцыятуры ў Мінску, а таксама атрымаў магчымасць лепш пазнаць жыццё каталіцкага Касцёла ў Беларусі і адносіны паміж дзяржавай і Касцёлам.
Дзяржаўны Сакратар Апостальскай Сталіцы кардынал П’етра Паралін прыбыў у Беларусь з афіцыйным візітам па запрашэнні беларускіх улад. Дзяржаўны Сакратар з’яўляецца галоўным супрацоўнікам Папы ў справе кіравання паўсюдным Касцёлам і прадстаўляе ў пэўных умовах асобу самога Пантыфіка. Гэта другі падобны візіт у сучаснай гісторыі Беларусі: у 2008 г. краіну наведваў Дзяржаўны Сакратар кардынал Тарчызіа Бертонэ.
   

Адчуць момант адзінства

З жыцця Касцёла

Мэтай экуменічнага набажэнства з’яўляецца духоўнае збліжэнне і развіццё братэрскіх адносін паміж Касцёламі

24 студзеня ў катэдральным касцёле св. Францішка Ксаверыя ў Гродне адбылося экуменічнае набажэнства ў межах Тыдня малітвы аб еднасці хрысціян. У малітве, якую ўзначаліў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі, прынялі ўдзел прадстаўнікі Рымска-Каталіцкага Касцёла, Грэка-Каталіцкай i Праваслаўнай Цэркваў.
Праваслаўную Царкву прэзентаваў прадстаўнік епіскапа Гродзенскага і Ваўкавыскага Арцемія протаіерэй Аляксандр Хомбак, настаяцель храма св. Лукі ў Гродне, Грэка-Каталіцкую Царкву – настаяцель парафіі Маці Божай Фацімскай у Гродне а. Андрэй Крот. У набажэнстве ўдзельнічалі навучэнцы Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі. Таксама на малітве аб тым, каб усе станавіліся адным, прысутнічалі шматлікія вернікі з усяго горада.
   

“Вы з Касцёла і для Касцёла”

З жыцця Касцёла

Працэсія падчас урачыстай св. Імшы з нагоды Дня кансэкраванага жыцця

Кансэкраваныя асобы Гродзенскай дыяцэзіі сустрэліся 3 лютага на супольнай малітве. Сёлетні Дзень кансэкраванага жыцця меў асаблівы характар, таму што ён прыпаў на абвешчаны папам Францішкам Год кансэкраванага жыцця. Гэты дзень быў таксама асаблівай нагодай падзякаваць Пану Богу за ласку кансэкрацыі і просьбай аб новых пакліканнях.
Дзень кансэкраваных асоб распачаўся духоўнай сустрэчай у пабрыгіцкім касцёле, падчас якой з канферэнцыяй да прысутных звярнуўся а. Антоній Пажэцкі OFMConv. Ён заахвоціў кансэкраваных асоб быць “рэкламай” Бога ў сваіх асяроддзях, а таксама сваёй паслугай сведчыць аб тым, што асоба, якая пайшла за Хрыстом, адчувае сябе ў поўнай меры шчаслівай і здольна дзяліцца гэтай радасцю з іншымі.
    Затым у гродзенскай катэдры была адпраўлена св. Імша пад кіраўніцтвам кс. б-па Юзафа Станеўскага. З гаміліяй да манаскіх сясцёр, айцоў, свецкіх кансэкраваных асоб і сабраных вернікаў звярнуўся кс. Здзіслаў Вэдэр SDB. Кс. Здзіслаў казаў, між іншым, аб тым, што кансэкраваныя асобы павінны быць прарокамі ў сучасным свеце, прыгадаў таксама пра сучасныя выклікі і пра неабходнасць вяртання да вытокаў перажывання жыцця і паклікання згодна з евангельскімі парадамі. Ён таксама заўважыў выклікі, што вынікаюць з жыцця ў супольнасці і заахвоціў прымаць будучыню з верай і надзеяй.
   

Навучэнцы гродзенскай семінарыі ўшанавалі рэліквіі бл. Міхала Сапоцькі

З жыцця Касцёла

“Гэта святар паводле Майго сэрца, Мне падабаюцца ягоныя намаганні”.
Св. Фаўстына Кавальская
З нагоды святкавання 25-гадовага юбілею заснавання семінарыі клерыкі на чале з кс. біскупам Юзафам Станеўскім і кс. рэктарам Раманам Рачко сустрэлі рэліквіі і абраз вядомага і шанаванага ў нашай краіне бласлаўлёнага кс. Міхала Сапоцькі.
    Дзякуючы рэкалекцыяністу кс. Яну Пузыну, вельмі прасякнутаму духоўнасцю кс. Міхала Сапоцькі, семінарысты мелі магчымасць не толькі фізічна, але і духоўна дакрануцца да спадчыны Бласлаўлёнага і паразважаць над яго жыццём і думкамі.
    Бласлаўлёны Міхал Сапоцька, святар, апостал Божай Міласэрнасці, спавядальнік і духоўны айцец св. Фаўстыны Кавальскай, тэолаг, руплівы душпастар, выхавацель святароў велічна ўпісаны ў гісторыю паўсюднага Касцёла. Магчыма, менавіта ў той час Езус патрабаваў чалавека, які сваімі намаганнямі пацвердзіў бы тую праўду, аб якой казала св. Фаўстына Кавальская. Кс. Міхал з пакорай прыняў гэтае заданне і застаўся верны пасланню Хрыста да канца свайго жыцця. Але за сваю вернасць ён павінен быў плаціць няспынным цярпеннем: слухаць зласлівыя заўвагі, бачыць іранічныя ўсмешкі і нават сутыкацца з непаразуменнем з боку ўлады Касцёла. Але Божая ласка аказалася мацнейшай за чалавечыя слабасці.
   

Старонка 68 з 153:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
green
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  184

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.