ГРОДНА
Нядзеля,
30 чэрвеня
2024 года
 

З жыцця Касцёла

Быць адважнымі для Хрыста

З жыцця Касцёла

Сэлфі алюмнаў з арцыбіскупам Хорхе20–21 мая Гродзенскую вышэйшую духоўную семінарыю наведаў Яго Эксцэленцыя ксёндз арцыбіскуп Хорхе Карлас Патрон Вонг, сакратар Кангрэгацыі па справах духавенства ў Ватыкане.
Быць адважнымі для Хрыста, каб спаўняць Яго волю – вось да чаго мы ўсе пакліканы”, – падкрэсліў арцыбіскуп падчас святой Імшы ў семінарыйнай капліцы. “Еднасць нашага паклікання і служэнне Богу і людзям павінна быць галоўнай мэтай нашай фармацыі”, – дадаў ён.
    Падчас свайго візіту ксёндз арцыбіскуп прыняў удзел у маёвым набажэнстве ў семінарыйнай капліцы, у святой Імшы, а таксама двойчы сустрэўся з выхаваўцамі і клерыкамі ў канферэнц-зале. Пытанні, якія падымаліся падчас сустрэч, былі вельмі розныя, але датычыліся аднаго – фармацыі клерыкаў у гродзенскай семінарыі.
 

“Шчаслівыя чыстыя сэрцам, бо яны Бога ўбачаць”

З жыцця Касцёла

Супольны здымак на заканчэнне Дзён моладзі ў Смаргоні

Ад 1 па 3 мая ў Смаргоні адбыліся XXII Дыяцэзіяльныя дні моладзі. У гэты час горад выглядаў не так, як звычайна, паколькі ў парафіі св. Міхала Арханёла сабралася каля двух тысяч маладых людзей з Гродзенскай дыяцэзіі і з-за яе межаў, якія прыбылі сюды, каб супольна праслаўляць Бога малітвай, спевам і танцам, разважаючы над дарам чыстага сэрца.
Усё распачалося ў пятніцу 1 мая, калі на чыгуначным вакзале ў Гродне сабралася моладзь з гродзенскіх і навакольных парафій, каб спецыяльна падрыхтаваным цягніком вырушыць у Смаргонь на чарговыя Дні моладзі Гродзенскай дыяцэзіі. Але яшчэ больш маладых людзей чакала на вакзале ў Лідзе, дзе цягнік затрымаўся, каб прыняць чарговых пасажыраў, якія накіроўваліся на гэтую вялікую і важную падзею ў жыцці гродзенскага Касцёла. Час падарожжа праляцеў вельмі хутка, і маладыя людзі аказаліся ў Смаргоні, дзе іх чакалі жыхары горада разам са сваімі душпастарамі. Цікава было назіраць за рэакцыяй многіх людзей, якія, здавалася, не былі ў курсе і не маглі зразумець, адкуль прыехала так шмат моладзі і якая мэта іх прыезду.
   

Да Маці Божай са спевам і малітвай

З жыцця Касцёла

У Дзень маці вялікая колькасць пілігрымаў прыходзіць у санктуарый Маці Божай Яснагорскай у Капцёўцы

Як кожны год, незабыўным вялікім перажываннем, поўным узрушэння і радасці, стала для пілігрымаў з Гродна дарога ў санктуарый Маці Божай на Узгорку надзеі ў Капцёўцы. З нагоды Дня маці, які ў Гродзенскай дыяцэзіі адзначаецца ў першую нядзелю мая, мамы разам са сваімі дзецьмі і мужамі прыбылі ў гэтае сапраўды святое месца, каб даверыць Маці Божай, Цярпліва Слухаючай, свае просьбы, скласці падзякі і папрасіць аб заступніцтве.
Ужо традыцыйна ў цэлай дыяцэзіі ў Дзень маці вернікі моляцца ў інтэнцыі тых, хто дае жыццё. 3 мая галоўная ўрачыстасць з гэтай нагоды адбылася ў санктуарыі Маці Божай на Узгорку надзеі ў Капцёўцы. Пілігрымы з Гродна прыбылі сюды са спевам і малітвай, бо менавіта на Маці Божую яны ўскладаюць сваю веру, надзею і любоў. Ва ўрачыстасці прынялі ўдзел таксама кс. бп Аляксандр Кашкевіч і кс. бп Юзаф Станеўскі.
    Для сабраных вернікаў кс. Юрый Марціновіч прамовіў канферэнцыю на тэму “Езус прыйшоў, каб заклікаць грэшнікаў да навяртання”.
   

Запрашаем да ўдзелу ў Парафіядзе!

З жыцця Касцёла

22–25 чэрвеня адбудзецца VII Парафіяда дзяцей і моладзі Гродзенскай дыяцэзіі. Дэвіз сёлетняй парафіяды – “Навярні нас, Пане, і да Цябе вернемся” (Пл 5, 21).
Парафіяда – праект, заснаваны на старажытнагрэчаскай трыядзе “Святыня – Тэатр – Стадыён”. Парафіяда пройдзе ў парафіях Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (Гродна-Паўднёвы) і Найсвяцейшага Адкупіцеля (Гродна-Дзевятоўка), а таксама на стадыёне ЦСК “Нёман”.
    Арганізатары забяспечваюць удзельнікам харчаванне і пражыванне, выхаваўча-рэлігійную, культурную і спартыўную праграму.
    Элемент “Святыня” ўключае біблійны конкурс, конкурс рэлігійнай песні „Sacro Song”.
    Элемент “Тэатр” – конкурс малюнка, конкурс “Музыка – маё жыццё”, конкурс ведаў па гісторыі і жыцці Касцёла, конкурс малых тэатральных форм.
    Элемент “Стадыён” – бег 60 м, бег 100 м, бег 800 м, бег 1000 м, бег 1500 м, скокі ў даўжыню з разбегу, кіданне мяча, бадмінтон, настольны тэніс, шашкі, валейбол, футбол.
   
    Да ўдзелу запрашаюцца дзеці і моладзь з усёй Беларусі. Максімальная колькасць удзельнікаў ад адной парафіі – 15 чалавек + 1 апякун. Узрост удзельнікаў – ад 11 да 19 гадоў, хлопцы і дзяўчаты:
    Катэгорыя „A”: год нараджэння 2002–2004;
    Катэгорыя „B”: год нараджэння 1999–2001;
    Катэгорыя „C”: год нараджэння 1996–1998.
    Кошт удзелу – 20 000 беларускіх рублёў.
   

Сустрэча з папам Францішкам

З жыцця Касцёла

Алюмны Гродзенскай ВДС падчас сустрэчы са Святым Айцом на плошчы св. Пятра

15 красавіка пілігрымаў з Гродна чакала цудоўная падзея, а менавіта сустрэча з папам Францішкам, які звярнуўся да іх са словамі:
– Сардэчна вітаю настаяцеляў і семінарыстаў Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі ў Беларусі, якія прыбылі ў пілігрымцы падзякі за 25 гадоў яе дзейнасці. Умілаваныя, няхай візіт да магіл святых апосталаў Пятра і Паўла нагадвае вам, што пакліканне да святарства – гэта, перш за ўсё, асабістая сустрэча з уваскрослым Хрыстом, які кліча і пасылае сваіх вучняў несці ўсім радасную навіну аб збаўленні. Аб’яднаныя з Ім, будзьце мужнымі, каб сведчыць Евангелле са шчырасцю і міласэрнасцю. Я бласлаўляю вас з любоўю. Хвала Езусу Хрысту!
   

Старонка 67 з 153:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
green
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  184

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.