ГРОДНА
Нядзеля,
30 чэрвеня
2024 года
 

З жыцця Касцёла

Пакліканне і місія сям’і ў Касцёле і сучасным свеце

З жыцця Касцёла

Сінадальныя Айцы з усіх рэгіёнаў свету вядуць разважанні і дыскусіі пра пакліканне і місію сям’і ў Касцёле і ў грамадстве

4–25 кастрычніка ў Ватыкане праходзіць пасяджэнне Сінода Біскупаў на тэму сям’і.
На форуме, у якім прымаюць удзел 270 Айцоў Сінода, эксперты, аўдытары, дэлегаты iншых хрысцiянскiх веравызнанняў і 18 сужэнскiх пар, разглядаюцца выклiкi i праблемы, з якiмi спатыкаецца сучасная сям’я. Касцёл у Беларусі на форуме прадстаўляе старшыня беларускага епіскапата Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч.
Пачаткам Сінода Біскупаў на тэму “Пакліканне і місія сям’і ў Касцёле і сучасным свеце” стала св. Імша ў базілiцы св. Пятра ў Ватыкане, якую ўзначаліў папа Францішак. У гамiлii Святы Айцец падкрэсліў, што ў сучасным цяжкiм сацыяльным i сямейным кантэксце Касцёл павiнен перажываць сваю мiсiю адносна сям’i ў вернасцi, праўдзе i любовi. Вернасць, па словах Папы, павiнна праяўляцца ў абароне адзiнасцi i непарыўнасцi сужэнства, а таксама ў абароне найбольш каштоўнага Божага дару, якiм ёсць жыццё, у падтрымцы шматдзетных сем’яў i абароне вернай любовi.
    Пантыфік адзначыў, што праўда павiнна не паддавацца ўплывам моды i часовых меркаванняў, а таксама баранiць чалавека ад трансфармацыі плоднай любовi ў эгаiзм. Таксама Папа звярнуў увагу на тое, што любоў павiнна спадарожнiчаць Касцёлу ў выконваннi яго мiсii і што Касцёл павiнен заставацца любячай мацi, якая лечыць раны алеем мiласэрнасцi.
 

Мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч: “Першы тыдзень працы Сiнода паказаў пачуццё калегiяльнай адказнасцi бiскупаў за лёс сям’i”

З жыцця Касцёла

Сiнод праходзiць у духу ўзаемнай павагi i любовi. Першы ты-дзень працы паказаў, што ён на самой справе не з’яўляецца парламентам цi рынгам, дзе прагрэсiсты i традыцыяналiсты, як часам СМІ называюць Айцоў Сiнода i што не адпавядае рэчаiснасцi, стараюцца паслаць супернiка ў накаўт. Гэты этап прац паказаў пачуццё калегiяльнай адказнасцi бiскупаў за лёс сям’i. Дыскусii як у сiнадальнай зале, так i ў малых лiнгвiстычных групах носяць канструктыўны характар. Ёсць рознiцы ў падыходзе i меркаваннях, але мэта адна – вывесцi сям’ю з крызiсу.
    У выступленнях гучаў заклік звярнуць сур’ёзную ўвагу на неабходнасць грунтоўнай духоўнай фармацыi моладзi, для чаго неабходна выкарыстоўваць як старыя, пацверджаныя часам метады, так і новыя, каб захаваць сям’ю як фундамент грамадства. У часы ганенняў на Касцёл сям’я захавала грамадства, сёння ж грамадства павiнна дапамагчы захаваць сям’ю. Для гэтага – адзначалі ўдзельнікі Сінода – неабходна захаваць традыцыйную дактрыну аб сям’і. Таксама ўвага звярталася на тое, што сям’я павiнна стаць мостам памiж рознымi канфесiямi i рэлiгiямi.
   

Рыхтуемся да Сусветных дзён моладзі ў Кракаве!

З жыцця Касцёла

У межах падрыхтоўкі да СДМ моладзь з душпастарства “OPEN” сабралася на ўводную катэхезу. Маладыя людзі сустрэліся на святой Імшы для супольнай малітвы, а пасля прынялі ўдзел у прэзентацыі сусветнага з’езда.
    “Мэтай нашай сустрэчы з’яўляецца духоўная і арганізацыйная падрыхтоўка да моладзевай сустрэчы ў Кракаве”, – заўважыў на пачатку схода каардынатар СДМ у Беларусі ксёндз Антоній Грэмза.
    Прэзентацыя складалася з дзвюх частак: выступлення душпастара і сведчанняў маладых людзей, якія прымалі ўдзел у СДМ. Многія адкрылі для сябе шмат новага і цікавага, некаторыя пачулі пра моладзевы з’езд упершыню.
Дык што такое Сусветныя дні моладзі і з якой мэтай яны праводзяцца?
СДМ
    Міжнародныя сустрэчы моладзі з усяго свету, якія разам са сваімі катэхетамі, святарамі, пастарамі, біскупамі і Папам Рымскім збіраюцца ў адным месцы, каб вызнаць веру ў Езуса Хрыста.
   

На Святой Зямлі асвяцілі табліцы з надпісамі па-беларуску

З жыцця Касцёла

Падчас асвячэння памятных табліц

26 верасня ў горадзе Эйн-Карэм на Святой Зямлі, радзіме св. Яна Хрысціцеля, прайшла ўрачыстая святая Імша для беларускіх пілігрымаў, падчас якой адбылося асвячэнне памятных табліц “Magnificat” і “Benedictus” з надпісамі на беларускай мове.
У літургіі прынялі ўдзел святары і каля 300 беларускіх вернікаў, якія прыбылі на Святую Зямлю адмыслова з гэтай нагоды.
    Святую Імшу ўзначаліў Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч, у ёй удзельнічалі таксама дапаможны біскуп Пінскай дыяцэзіі Казімір Велікаселец і Апостальскі візітатар для грэка-католікаў Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек. Мітрапаліт адзначыў, што цэлебруе гэтую Імшу ў інтэнцыі Беларусі, каб “наш народ будаваў сваю будучыню на нязменных хрысціянскіх каштоўнасцях”.
    У сваёй гаміліі арцыбіскуп нагадаў пра сустрэчу Марыі і Альжбеты і падкрэсліў асаблівасць іх сустрэчы. “Божы Провід прывёў нас на месца, дзе адбылася сустрэча дзвюх бласлаўлёных жанчын – Марыі і Альжбеты. Альжбета назвала Марыю бласлаўлёнай, бо яна паверыла Богу. Марыя ў сваю чаргу ў адказ праспявала свой славуты гімн «Magnificat», які часта называюць «Песняй Марыі»”, – адзначыў іерарх.
   

Дзяцей і моладзь блаславілі на новы навучальны год

З жыцця Касцёла

Кс. бп Юзаф Станеўскі раздзяліў з вернікамі дарогу да Маці Божай

Традыцыйна ў трэцюю нядзелю верасня адбываецца пешая пілігрымка дзяцей і моладзі, настаўнікаў і выхавацеляў, выкладчыкаў і катэхетаў з Гродна і ваколіц у санктуарый Маці Божай Яснагорскай, Цярпліва Слухаючай, на Узгорку Надзеі ў Капцёўцы. Сёлетняя пілігрымка прайшла пад дэвізам: “З Марыяй у новы навучальны год”.
    У пілігрымцы і ўрачыстасцях у Капцёўцы прынялі ўдзел шматлікія пілігрымы, пераважна дзеці і моладзь.
    Перад распачаццем шляху пілігрымы ўдзельнічалі ў святой Імшы ў гродзенскім касцёле Маці Божай Анёльскай.
Занесці Марыі свае інтэнцыі
    Шматлікіх дзяцей і моладзь на шляху да Маці Божай суправаджалі бацькі, апекуны і катэхеты. Да Узгорка Надзеі ў Капцёўцы пілігрымавалі таксама навучэнцы Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі. Усе пілігрымы неслі да трона Маці свае інтэнцыі і просьбы. Вераніка Ігнатовіч, якая ў гэты дзень не змагла заставацца дома, прызнаецца, што мела шмат інтэнцый. “Мы маліліся за нашу моладзь, за цяжка хворых, за дзяцей, якія ішлі з намі. Мы прасілі Бога, каб Ён вёў нас за сабою. Асабліва ў час гэтай пілігрымкі мы маліліся за нашы сем’і, якія павінны будаваць сваю будучыню на Богу, бо без Яго ў жыцці мы нічога не пабудуем”, – адзначае Вераніка.
    Падзяліць з вернікамі працу пілігрымавання – 16 км – пажадаў і дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі, які некаторы час у інтэнцыі сем’яў нёс крыж наперадзе пілігрымкі.
   

Старонка 61 з 153:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
green
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  184

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.