ГРОДНА
Панядзелак,
01 ліпеня
2024 года
 

З жыцця Касцёла

Вітайце ў Божым доме!

З жыцця Касцёла

Падчас урачыстай св. Імшы ў капліцы ў парафіі Святога Духа

У гродзенскай парафіі Святога Духа адбылося ўрачыстае асвячэнне новаўзведзенай капліцы. Абрад асвячэння здзейсніў кс. бп Аляксандр Кашкевіч.
    Таксама ва ўрачыстасці прыняў удзел кс. бп Юзаф Станеўскі, святары, манаскія сёстры ды вернікі з Альшанкі і Фабрычнага, для якіх парафіяльная святыня будзе сапраўдным домам, дзе кожны знойдзе сваё месца побач з Хрыстом.
Урачыстасць асвячэння капліцы ў парафіі Святога Духа сабрала шматлікіх вернікаў, якія яшчэ задоўга да пачатку св. Імшы запоўнілі новую святыню. Людзі цешыліся, што завяршыўся першы этап да будаўніцтва новага касцёла – паўстала капліца, дзе будуць збірацца дзеці, іх бацькі ды людзі старэйшага пакалення, дзе будуць цэлебравацца сакраманты і абвяшчацца Божае слова.
    На пачатку св. Імшы кс. бп Аляксандр Кашкевіч асвяціў святой вадой сцены капліцы і ўсіх вернікаў і паабяцаў маліцца за парафіяльную супольнасць, якая жыве, расце і зараз мае месца, дзе можна спатыкацца з Хрыстом.
    У сваю чаргу кс. бп Юзаф Станеўскі, звяртаючыся да сабраных вернікаў з гаміліяй, прыгадаў, як будаваўся і развіваўся Жывы Касцёл у новым мікрараёне Гродна. “Спачатку парафіяне маліліся ў старой каплічцы, пасля – на пляцы, дзе будзе пабудаваны касцёл, нават пад адкрытым небам вызнавалі сваю любоў да Бога. Сёння яны моляцца ў новазбудаванай капліцы. Гэтае месца выбраў Пан”, – сказаў кс. бп Юзаф.
 

Распачаўся Год міласэрнасці

З жыцця Касцёла

Святыя Дзверы адчынены ў 50-ю гадавіну завяршэння ІІ Ватыканскага сабора

Ва ўрачыстасць Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі папа Францішак урачыста адкрыў Святыя Дзверы галоўнай ватыканскай базілікі – сабора Святога Пятра. Тым самым Пантыфік афіцыйна распачаў надзвычайны Юбілейны год міласэрнасці. У Касцёле ў Беларусі Святы год распачнецца з адкрыцця Святых Дзвярэй у галоўных святынях краіны 13 снежня.
Міласэрнасць – другое імя любові
    Тэма міласэрнасці ў жыцці Касцёла пачала вылучацца яшчэ ў часы пантыфікату Паўла VI. Яе значнасць яшчэ больш падкрэсліў Ян Павел ІІ. Аб рашэнні правядзення Юбілейнага года міласэрнасці папа Францішак абвясціў 13 сакавіка 2015 года. Праз месяц, у Нядзелю Божай міласэрнасці, была зачытана папская була “Misericordiae Vultus”, якая ўрачыста аб’явіла Святы год. У ёй Францішак растлумачыў матывы і мэту абвяшчэння Года міласэрнасці. “Касцёл адчувае пільную патрэбу абвяшчаць міласэрнасць Бога. Яго жыццё з’яўляецца сапраўдным і праўдзівым, калі ён робіць міласэрнасць сваім пераканаўчым пасланнем”, – сказаў Папа.
   

Праграма Юбілейнага Года ў Гродзенскай дыяцэзіі

З жыцця Касцёла

Снежань 2015
    13.12 – распачацце Юбілейнага года міласэрнасці (гродзенская катэдра, Ліда-Фара, дыяцэзіяльныя санктуарыі).
   
    Студзень 2016
    Дыяцэзіяльны юбілей супрацоўнікаў каталіцкіх СМІ.
    Аплаткавыя сустрэчы моладзі, настаўнікаў, службы аховы здароўя, чыгуначнікаў, студэнтаў, катэхетаў.
    17–25.01 – Тыдзень малітвы аб адзінстве хрысціян.
    19.01 – Агульнабеларускі юбілей працаўнікоў санктуарыяў (Тракелі).
    23.01 – экуменічнае набажэнства (гродзенская катэдра, 18.00).
    Фестывалі і конкурсы калядак на парафіяльным і дэканальным узроўні.
   
    Люты 2016
    02.02 – урачыстае заканчэнне Года кансэкраванага жыцця (гродзенская катэдра, 12.00).
    Дыяцэзіяльны юбілей манаскіх супольнасцей.
   

“На вас разлічвае верны люд...”

З жыцця Касцёла

У літаніі ўсе просяць Божай ласкі для кандыдатаў

21 лістапада ў гродзенскай катэдры адбыліся пасвячэнні прэзбітэрату і дыяканату. Дыяканамі сталі клерыкі Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі: Дзяніс Бразінскі, Анджэй Ганчар і Андрэй Скамарошка. А пасвячэнне прэзбітэрату прыняў дыякан Алег Яновіч. 
Распачынаючы Найсвяцейшую Эўхарыстыю, кс. бп Аляксандр Кашкевіч прывітаў усіх прысутных і адзначыў, што пасвячэнні з’яўляюцца важнай па-дзеяй у жыцці Гродзенскай дыяцэзіі. Таксама іерарх закрануў пытанне вялікай адказнасці святарскай паслугі ў Касцёле, якая заключаецца ў штодзённым нясенні крыжа і паміранні для людзей, да якіх былі пасланыя, па прыкладзе кінутага ў зямлю зярняці, каб прынесці шчодры плён.
    Пасля Евангелля кандыдатаў па імені заклікалі да пасвячэння. Кс. д-р Раман Рачко, рэктар семінарыі, прызнаў іх годнымі пасвячэння.
    Звяртаючыся да сабраных вернікаў з гаміліяй, ксёндз рэктар адзначыў, што кандыдаты ў прысутнасці Хрыстовага Касцёла і самога Бога выразілі гатоўнасць прыняць пасвячэнне, каб давяраючы Пану, служыць бліжнім. Гэтыя кандыдаты публічна выказалі сваё “Я”: я гатовы многае змяніць у сваім жыцці, я гатовы многае пакінуць і поўнасцю аддаць сябе службе абвяшчэння Хрыстовага Евангелля, аддаць сябе для дабра і асвячэння людзей.
   

У катэдральнай базіліцы адкрыты адрэстаўраваны алтар

З жыцця Касцёла

Ва ўрачыстасць Хрыста, Валадара Сусвету – 22 лістапада – у гродзенскім катэдральным касцёле святога Францішка Ксаверыя быў адкрыты алтар Святой Тройцы. Падчас нядзельнай Імшы алтар нанова асвяціў ксёндз біскуп Аляксандр Кашкевіч.
Больш за паўтары гады цягнуліся рэстаўрацыйныя работы пад кіраўніцтвам майстроў з Беларусі і Польшчы. За карпатлівым заняткам лекары даўніны пасціралі пазногці.
    “Я пайду а першай га-дзіне ночы – яны залоцяць, – успамінае пробашч парафіі ксёндз Ян Кучынскі. – Прыходжу на Імшу раніцай – яны ўсё яшчэ залоцяць”.
    Праведзена каласальная праца! Алтар з 300-гадовай гісторыяй (ён знаходзіцца наперадзе паміж цэнтральнай і левай бакавой навамі) цалкам разабралі, аднавілі пашкоджаныя драўляныя часткі і зноў пакрылі іх пазалотай, як гэта было ў першапачатковым варыянце.
    “Мы нічога новага не прыдумвалі, – закцэнтаваў увагу вернікаў ксёндз Ян Кучынскі. – Толькі аднавілі тое, што было знішчана ў мінулым стагоддзі маслянай фарбай. Адзінае, што было зменена, гэта колер. Першапачаткова алтар быў чырвона-карычневы, а рэстаўраваўся пад зялёны. У такім колеры ён больш гарманічна спалучаецца з убраннем касцёла. Уся праца палягае на тым, каб перадаць духоўную спадчыну наступным пакаленням...”.
   

Старонка 59 з 153:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
green
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  184

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.