ГРОДНА
Панядзелак,
01 ліпеня
2024 года
 

З жыцця Касцёла

Распачаў служэнне Гродзенскі капітул

З жыцця Касцёла

Калегія духоўных асоб пры біскупскай катэдры

У свята Езуса Хрыста, Найвышэйшага і Вечнага Святара, aдбылася ўрачыстая інсталяцыя Гродзенскага катэдральнага капітула Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Казіміра. У яго склад увайшлі 17 канонікаў, сярод якіх 8 грэміяльных і 9 ганаровых.
Інсталяцыя капітула
    Абрад інсталяцыі катэдральнага капітула быў здзейснены ў касцёле св. Францішка Ксаверыя падчас святой Імшы, цэлебраванай ксяндзамі біскупамі Аляксандрам Кашкевічам і Юзафам Станеўскім. Спачатку канонікі зачыталі Апостальскі сімвал веры, узгадваючы абавязак вызнавання веры згодна з вучэннем Касцёла. Затым, ускладваючы рукі на Святое Пісанне, склалі прысягу вернасці.
    Наступнай часткай інсталяцыі было асвячэнне кананічных знакаў годнасці. Ксёндз біскуп Аляксандр Кашкевіч урачыста ўсклаў іх на грэміяльных канонікаў. Элементам абраду інсталяцыі было займанне канонікамі сваіх месцаў у лавах катэдральнай базілікі.
    Напрыканцы інсталяцыі выступіў дэкан капітула ксёндз Генрых Яблоньскі. Ён падзякаваў біскупу за аказаны давер да выбраных святароў і звярнуў увагу прысутных на тое, што “гэта не толькі адрозненне, але і абавязацельства”. Дэкан капітула назваў прызначаных канонікаў “апекунамі цудоўнай традыцыі” і паабяцаў ад імя ўсіх членаў капітула годна служыць Богу, Касцёлу і біскупу.
    На заканчэнне святой Імшы ардынарый Гродзенскай дыяцэзіі ксёндз біскуп Аляксандр Кашкевіч удзяліў пастарскае бласлаўленне вернікам, якія прыйшлі раздзяліць радасць інсталяцыі капітула.
 

“Пакліканыя быць прыладамі Божай міласэрнасці”

З жыцця Касцёла

Удзельнікаў сустрэчы чакала насычаная праграма

Пад такім дэвізам 7–9 мая ў парафіі Маці Божай Тройчы Цудоўнай у Мастах прайшлі ХХІІІ Дыяцэзіяльныя дні моладзі Гродзенскай дыяцэзіі. У гэтым годзе ў мерапрыемстве прынялі ўдзел каля 1300 маладых людзей.
Трохдзённую сустрэчу адкрыла супольная вячэрняя адарацыя Найсвяцейшага Сакраманту, пасля якой маладыя вернікі прынялі ўдзел у св. Імшы. “Езус сабраў вас тут, каб вы маглі ўзмацніцца ў веры і адчуць сябе адной сям’ёй. Хрыстос прагне, каб вы даверылі Яму сваю маладосць і праз гэта мелі цудоўную ідэю для сваёй будучыні, для свайго жыцця”, – заўважыў падчас гаміліі арганізатар ДДМ кс. Антоній Грэмза.
   Напрыканцы першага дня маладыя людзі праслухалі канферэнцыю, прысвечаную Юбілейнаму году, і прынялі ўдзел у канцэрце праслаўлення гурта “Open”. На тэму міласэрнасці з моладдзю разважаў прэфект гродзенскай ВДС кс. Андрэй Лішко. Ён адзначыў, што галоўным адрозненнем хрысціянскай рэлігіі з’яўляецца тое, што Бог першым робіць крок насустрач чалавеку. Святар падкрэсліў, што аснова хрысціянства – гэта “Божая міласэрнасць, бесперапынны выхад Бога да чалавека”. Заклікаў ніколі не саромецца і не баяцца прыходзіць да Бога са сваімі праблемамі і турботамі. Няважна, наколькі дробязнымі ці значнымі яны могуць падавацца на першы погляд.
   

VI Дыяцэзіяльныя Дні Дзіцяці Гродзенскай дыяцэзіі

З жыцця Касцёла

1 чэрвеня ў Гродне адбудзецца VI Дыяцэзіяльны дзень дзіцяці. Хлопчыкам і дзяўчынкам распавядуць пра ўчынкі міласэрнасці адносна душы і цела, заахвоцяць рабіць дабро і быць міласэрнымі, як Бог Айцец. Таксама дзеці запрошаны разам з біскупамі адсвяткаваць юбілей 25-годдзя дыяцэзіі.
    Арганізатары ўжо сёння абяцаюць цэлы набор цікавых пунктаў праграмы: найперш малітву, Эўхарыстыю, якую ўзначаліць біскуп, мноства забаў, музыкі, гульняў, конкурсаў, тэатральную інсцэніроўку. Конкурс малюнкаў, маляванне на тварах, лепка з гліны, пластыліну, батуты, забавы для самых маленькіх – толькі невялікая частка таго, што плануецца на сустрэчы для дзяцей.
   

XXIII Дыяцэзіяльныя Дні Моладзі Гродзенскай дыяцэзіі

З жыцця Касцёла

Запрашэнне моладзі Гродзенскай дыяцэзіі на Дыяцэзіяльныя дні моладзі 7–9 мая ў г. Масты
   
    Дарагая Моладзь! Вучні школ і каледжаў, Студэнты прафесійных, сярэдне-спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў! Запрашаю Вас на чарговыя Дыяцэзіяльныя дні моладзі. У гэтым годзе Вас будзе прымаць парафія ў г. Масты, а таксама памежныя з ёю парафіі (Рось, Воўпа, Мікелеўшчына, Правыя Масты). Галоўным дэвізам сустрэчы cтануць словы “Пакліканыя быць прыладамі Божай міласэрнасці”.
    Заахвочваю Вас па меры магчымасці прыняць удзел у сёлетніх Дыяцэзіяльных днях моладзі, якія будуць часам падрыхтоўкі перад Сусветнымі днямі моладзі ў Кракаве.
    Падрабязную інфармацыю наконт удзелу можна даведацца ў сваіх ксяндзоў пробашчаў і душпастараў моладзі.
   
    На плённую падрыхтоўку і ўдзел у сустрэчы ўсім ад усяго сэрца бласлаўляю.
Аляксандр Кашкевіч, Біскуп Гродзенскі
   

Крыжовы шлях у Гродзенскай дыяцэзіі

З жыцця Касцёла

У Вялікую сераду Крыжовы шлях вуліцамі горада адбыўся ў Іўі. Пакаяннае набажэнства працягвалася каля дзвюх гадзін і скончылася позна вечарам. У ім прыняло ўдзел каля тысячы чалавек. Наперадзе шэсця знаходзіўся крыж, які па чарзе асобна неслі мужчыны, а таксама міністранты, прадстаўнікі касцёльных рухаў, службы аховы здароўя, сацыяльных службаў, настаўнікі, супрацоўнікі выканкама. “Крыжовы шлях вуліцамі Іўя ў Вялікую сераду – ужо традыцыя. Радуе, што ў ім прымае ўдзел столькі людзей”, – заўважыў пробашч парафіі святых апосталаў Пятра і Паўла ксёндз Ян Гавецкі.
   

Старонка 57 з 153:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
green
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  184

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.