ГРОДНА
Панядзелак,
01 ліпеня
2024 года
 

З жыцця Касцёла

Нераўнадушныя да чужога цярпення

З жыцця Касцёла

Паводле Евангелля, урач дапамагае пацыенту ў нясенні крыжа Амаль 10 гадоў у Гродне дзейнічае Душпастырства службы аховы здароўя. Супольнасць аб’ядноўвае дактароў, фельчараў, медыцынскіх сясцёр, акушэраў, лабарантаў, фармацэўтаў і выкладчыкаў горада. Члены душпастырства рэгулярна сустракаюцца разам, каб абмяркоўваць важныя хвалюючыя пытанні. А іх у працы медыка дастаткова.
Часам бліжэй, чым святар
    Душпастырства службы аховы здароўя г. Гродна існуе з 2007 года. Ініцыятарам і заснавальнікам супольнасці з’яўляецца кс. Андрэй Радзевіч. Святар апекаваўся ёй на працягу 4-х гадоў. З лістапада 2011 года душпастырам быў кс. Мікалай Ціхановіч. З верасня 2015 года па сённяшні дзень ім з’яўляецца кс. Віталій Сідорка. “Любы від дзейнасці чалавека бласлаўлёны Панам, і кожны пакліканы да рэалізацыі пэўных Божых намераў, – зазначае кс. Віталій. – Таму духоўная апека над людзьмі жыццёва неабходная, асабліва над тымі, хто сутыкаецца ў сваёй прафесійнай дзейнасці з экстрэмальнымі сітуацыямі. У гэтым ліку і медыкі, якія маюць справу з хворымі, болем, цярпеннем і нават смерцю. Часамі яны могуць бліжэй падысці да чалавека, чым святар. Калі няма свядомасці, што хворы – гэта бліжні, а дапамога яму – заданне ад Бога, то і падыход да працы зусім іншы”.
 

З Марыяй у новы навучальны год

З жыцця Касцёла

Пад такім дэвізам у трэцюю нядзелю верасня з гродзенскага францішканскага касцёла вырушыла пешая пілігрымка ў Капцёўку. Па традыцыі дзеці і моладзь, настаўнікі і выхавацелі, выкладчыкі і катэхеты адправіліся ў санктуарый Маці Божай Яснагорскай, Цярпліва Слухаючай, на Узгорку надзеі, каб на пачатку навучальнага і катэхетычнага года атрымаць Божае бласлаўленне.
Кожны з пілігрымаў нёс да трона Маці Божай свае інтэнцыі, бо толькі тады паломніцтва мае сэнс.
   
    “Я ўжо не першы раз прымаю ўдзел у пілігрымцы. Яна дапамагае даверыцца Богу і атрымаць Яго падтрымку. Кожны год іду з той самай інтэнцыяй: дасягнуць яшчэ большых поспехаў у вучобе. На гэты раз адчула асаблівы духоўны ўздым. Хацелася папрасіць чагосьці вартага не толькі для сябе, але і для таго, хто сапраўды мае ў гэтым патрэбу. Дзякавала Богу за штодзённую прысутнасць у маім жыцці. Мела шмат думак наконт таго, што хачу сказаць і даверыць апецы Маці Божай”.
    Марыя Углік, студэнтка 2-га курса ГрДУ ім. Янкі Купалы
   
    На Узгорку надзеі пілігрымаў прывітаў кусташ санктуарыя кс. Міхал Ластоўскі, які разам з парафіянамі штогод гасцінна адчыняе дзверы святыні і дома пілігрыма.
   

Пакліканыя да няспыннага развіцця

З жыцця Касцёла

Настаўнікі забяспечваюць маладых людзей гарманічным разумовым, маральным і эстэтычным выхаваннем

Прафесія настаўніка – бадай што самая распаўсюджаная і патрэбная ў свеце. На яго вачах з маленькага хлопчыка ці дзяўчынкі вырастае Чалавек. І нават не веды адыгрываюць вызначальную ролю, але добрыя каштоўнасці, якія перадаюцца старэйшымі. Каб напаўняць дзяцей гэтымі багаццямі, трэба самім нястомна чэрпаць іх з крыніцы збаўлення. Па гэтай прычыне ў Гродне ўжо 15 гадоў існуе душпастырства выкладчыкаў, настаўнікаў і выхавацеляў.
Па прыкладзе чыгуначнікаў
    Душпастырства выкладчыкаў, настаўнікаў і выхавацеляў г. Гродна ўзнікла ў 2001 годзе па ініцыятыве спадарыні Людмілы Гапонік і а. д-ра Андрэя Шчупала CSsR.
    “У той час у горадзе актыўна дзейнічала душпастырства чыгуначнікаў, – успамінае Людміла Гапонік. – Мне захацелася стварыць нешта падобнае і для настаўнікаў. У жніўні 2001 года мы з сям’ёй адпачывалі ў Парэччы, дзе я пазнаёмілася з а. Андрэем Шчупалам. Прапанавала яму падтрымаць гэтую ідэю. Айцец згадзіўся”.
    У кастрычніку адбылася першая сустрэча душпастырства. Біскуп Аляксандр Кашкевіч блаславіў яго на сумесныя спатканні ў пабрыгіцкім касцёле пад кіраўніцтвам а. Андрэя Шчупала. “Спярша гэта былі мае знаёмыя і калегі, – гаворыць Людміла. – Мы прагнулі, каб выкладчыкі, настаўнікі, выхавацелі маглі збірацца разам, маліцца Богу, дзяліцца сваімі праблемамі і вопытам, дапамагаць адзін аднаму, падарожнічаць. На маю думку, з часам у нас усё атрымалася”.
   

На музычнай хвалі веры

З жыцця Касцёла

Вера нараджаецца са слухання (параўн. Рым 10, 17), – гаворыць святы Павел. Таму вельмі важна слухаць тое, што абуджае і корміць веру. Наш далёка не маўклівы свет няспынна напаўняе жыццё вялікай колькасцю гукаў: ад ракатання аўтамабіляў да мармытання на хвалі радыёстанцыі. Што нясуць гэтыя гукі? Неспакой? Напружанне? Запаўненне пустаты, якая абуджаецца ў цішыні? Калі нельга пазбегнуць гэтага дысананснага выкліку, то ці не варта яго замяніць на сэнсоўны меладычны змест? Альтэрнатывай пустазвону можа быць музычная хваля веры.
Прапануем Вашай увазе праект “РЫБЫ”. Каля 20-ці таленавітых маладых людзей у яго складзе ствараюць музыку, якая нясе любоў і дабро. Прыемна, што да гэтай справы маюць дачыненне і некалькі нашых землякоў: Наталля Каспяровіч з Бярозаўкі, Павел Якуць з Ліды, Паўліна Жых са Смаргоні і Ала Яновіч з Гальшанаў. У інтэрв’ю для газеты “Слова Жыцця” ўдзельнікі праекта распавядаюць пра сваю веру, творчасць і натхненне.
   

25 гадоў у дарозе за Езусам

З жыцця Касцёла

Сёстры-юбіляркі разам з кс. біскупам Аляксандрам Кашкевічам

28 жніўня пяць манахінь з Кангрэгацыі Сясцёр Найсвяцейшай Сям’і з Назарэта адзначылі сярэбраны юбілей манаскага жыцця. Падчас урачыстай св. Імшы с. Марыяна, с. Галіна, с. Карытас, с. Нэрэуша і с. Іерэмія адспявалі Найвышэйшаму гімн “Te Deum” як удзячнасць за ласку паклікання і 25 гадоў манаскага жыцця, поўнага малітвы, ахвярнай працы, радасці, а часам цяжкасцей і цярпення.
Святочная падзея, якая адбылася ў гродзенскай катэдры, сабрала родных і сяброў юбілярак, а таксама шматлікіх святароў і манаскіх сясцёр. Св. Імшу ўзначаліў кс. бп Аляксандр Кашкевіч. У гаміліі іерарх казаў пра кансэкраванае жыццё як пра вялікі дар. “Гэта асаблівая сувязь, якая злучае пакліканую асобу з Хрыстом. Невыпадкова яе параўноўваюць з каханнем паміж мужам і жонкай, – адзначыў бп Кашкевіч. – Складаючы абяцанні чыстасці, убоства і паслухмянасці, манаская сястра вырашае ўсё сваё жыццё аддаць ва ўласнасць Езуса. Ніхто, акрамя Яго, не можа завалодаць ні яе душой, ні розумам, ні сэрцам, ні целам. Толькі Ён «мае права» быць адзіным каханнем манахіні. Гэты ўнутраны дыялог любові, які нястомна адбываецца паміж Хрыстом і кансэкраванай асобай, з’яўляецца вялікай таямніцай”.
   

Старонка 54 з 153:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
green
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  184

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.