ГРОДНА
Панядзелак,
01 ліпеня
2024 года
 

З жыцця Касцёла

Бэтлеемскі агонь прыбудзе ў Гродна

З жыцця Касцёла

Бэтлеемскі агонь аб’ядноўвае не толькі жыхароў шматлікіх краін, але і прадстаўнікоў розных хрысціянскіх канфесій

21 снежня ў катэдральную базіліку св. Францішка Ксаверыя будзе дастаўлена святло супакою з зямлі, дзе нарадзіўся Хрыстос.
    Урачыстая падзея адбудзецца ў сэрцы дыяцэзіі ў 19-ты раз.
Бэтлеемскі агонь супакою штогод запальваецца ад нязгаснай лампады ў Гроце Нараджэння Пана. Па традыцыі гэта робіць дзіця, якое асаблівым чынам вылучылася сярод сваіх аднагодкаў. У гэтым годзе тытулам “дзіця міру” была адзначана 12-гадовая Мэлані Вальтэр. Вучаніцу музычнай школы настаўнікі і сябры лічаць “прыкладам любові да бліжняга і абаронцай міру”. Затым агонь самалётам дастаўляецца ў Вену (Аўстрыя). Падчас экуменічнага набажэнства ён перадаецца дэлегацыям скаўтаў з усяго свету. Праз памежжы Чэхіі і Польшчы агонь трапляе ў Беларусь. А затым уручаецца скаўтам з Расіі.
 

Цвярозыя целам і душой

З жыцця Касцёла

Сустрэчы аб’ядноўваюць членаў душпастырства, надаюць сілы і ўпэўненасць у сабе

Алкаголь, наркотыкі, азартныя гульні… Трапіўшы ў пастку, чалавек рана ці позна пачынае шукаць выхад. А ён адзін – пастаянна змагацца са спакусай. У Гродзенскай дыяцэзіі дзейнічае адзінае ў Беларусі душпастырства цвярозасці, якое апекуецца залежнымі людзьмі. Яго мэта – дапамагчы ім прыйсці або вярнуцца да Бога, якога “прыбралі” са свайго жыцця, бо нібы замінаў жыць так, як хацелася. Цяпер жа Ён – адзінае іх выратаванне.
Перадусім,
   цвярозасць душы

    Душпастырства цвярозасці Гродзенскай дыяцэзіі існуе з 2002 года. Дэкрэтам кс. біскупа Аляксандра Кашкевіча яго душпастырам быў прызначаны кс. Аляксандр Пятровіч. Пасля яму дапамагаў а. Андрэй Урублеўскі, кс. Мікалай Ціхановіч... А распачаў працу з залежнымі людзьмі яшчэ ў канцы 1990-х гадоў кс. Марыюш Ільяшэвіч, які арганізаваў першыя ў Беларусі рэкалекцыі цвярозасці ў лаздунскай парафіі, дзе быў пробашчам (Іўеўскі дэканат). Як успамінаюць сведкі тых падзей, мясцовыя жыхары закрывалі дамы, хавалі каштоўныя рэчы, калі пачулі, што прыедуць ананімныя алкаголікі. Не разумелі... Ды і самі ўдзельнікі не да канца ўсведамлялі, навошта яны збіраюцца і для чаго ўсё гэта патрэбна. Па прыездзе пілі каву, размаўлялі. А касцёл... Гэта абавязкова?
   

Заканчэнне юбілейнага года: прымiрыць мiласэрнасць са справядлiвасцю

З жыцця Касцёла

Ва ўрачыстасць Хрыста, Валадара Сусвету, папа Францішак урачыста закрыў галоўныя Брамы міласэрнасці ў рымскай базіліцы св. Пятра. Тым самым у Касцёле быў афіцыйна завершаны Юбілейны год міласэрнасці. Але гэта зусім не азначае, што час ласкі закончыўся. Насупраць, Надзвычайны год стаў для вернікаў нібы ўзлётнай паласой. Юбілей дапамог паглыбіцца ў таямніцу Божай міласэрнасці, адчуць сябе ў абдымках любячага Айца і па Яго прыкладзе навучыцца самаахвярнасці для бліжняга. “Таму духоўна адноўленыя і ўзмоцненыя прагнем вярнуцца да штодзённасці, памятаючы, што нашая пастава адносна бліжніх, асабліва тых, хто найбольш патрабуе дапамогі, з’яўляецца лепшай праверкай глыбіні веры і сапраўднасці нашай любові да Бога”, – заўважыў у гаміліі на заканчэнне Года міласэрнасці біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч.
Падчас Года міласэрнасці ў гродзенскім Касцёле адбылося шмат знамянальных падзей. Якраз у гэты час дыяцэзія адзначыла юбілей ад свайго заснавання і прызначэння першага ардынарыя – ксяндза біскупа Аляксандра Кашкевіча. Галоўныя ўрачыстасці прайшлі ў Гродне падчас Нацыянальнага эўхарыстычнага кангрэсу. Важнай падзеяй для дыяцэзіі стала таксама інсталяцыя Гродзенскага катэдральнага капітула Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі і святога Казіміра. Гэта сведчыць аб тым, што структуры мясцовага Касцёла развіваюцца, а разам з імі, і душпастырскае жыццё верных.
   

Непераможныя ў камандзе з Хрыстом

З жыцця Касцёла

Як гаварыў Ян Павел ІІ, спорт – гэта найлепшы шлях  да пераадолення межаў

Галоўны супернік чалавека на зямлі – д’ябал. Увесь час ён імкнецца перацягнуць людзей на свой бок. Выкарыстоўвае для гэтага несумленныя метады, корміць пустымі абяцаннямі. На жаль, збочыць з праўдзівага шляху вельмі лёгка. Найлепшым “допінгам” з’яўляецца Эўхарыстыя. Чэмпіёны карыстаюць з яе штодня. Многія святары вучаць гэтаму маладых людзей на практыцы. Ходзяць з імі ў спартыўныя залы, гуляюць у футбол, валейбол, баскетбол, настольны тэніс, нястомна прыпамінаючы пра духоўны складнік любога змагання.
У здаровым целе – здаровы дух!
    Душпастырства спорту і фізічнага выхавання Гродзенскай дыяцэзіі існуе з 2010 года. Апекай ахоплены прафесійныя спартсмены, аматары, трэнерскі штаб, абслугоўваючы персанал, балельшчыкі. Касцёл займаецца, перадусім, выхаваннем маладых людзей. Паказвае магчымасць праслаўлення Бога ў целе. Звяртае ўвагу на тое, як важна клапаціцца аб фізічным здароўі, раскрываючы праз спорт праўду жыцця.
   

Блізкія па роду і духу

З жыцця Касцёла

Як паведаміла Ватыканскае радыё, у канцы кастрычніка Святы Айцец Францішак прыняў на аўдыенцыі членаў Папскага інстытута Яна Паўла ІІ – арганізацыі, якая займаецца вывучэннем пытанняў, звязаных з сям’ёй і сужэнствам. Пантыфік заўважыў, што актуальнай сёння з’яўляецца тэма “блізкасці” Касцёла. Пажадаў, каб тэалогія і душпастырства сем’яў ішлі разам. На гэтай падставе прапануем паразважаць над тэмай душпастырства сем’яў у Гродзенскай дыяцэзіі.
Сям’я – гэта хатні Касцёл
    Кожны пробашч дыяцэзіі становіцца душпастырам сем’яў, якімі апекуецца ў парафіі. У сваю чаргу ўсякі вернік уваходзіць у гэтую супольнасць, таму што з’яўляецца бацькам або маці, сынам або дачкой. Душпастырства сем’яў нельга вылучыць са структуры Касцёла, паколькі ўсе верныя складаюць адну вялікую хрысціянскую сям’ю.
    Як жа духавенства сёння клапоціцца аб сем’ях? Ва ўсіх парафіях адбываецца адпаведная падрыхтоўка нарачоных да прыняцця сакраманту шлюбу. Штогадова ва ўрачыстасць Святой Сям’і сужэнцы аднаўляюць прысягу і разам з дзецьмі схіляюць галовы на бласлаўленне перад Найсвяцейшым Сакрамантам. У перыяд Божага Нараджэння адбываецца душпастырскае наведванне сем’яў. Асвячаецца жыллё, а пробашч можа бліжэй пазнаёміцца з вернікамі. У свабоднай абстаноўцы парафіяне могуць задаць святару разнастайныя хвалюючыя пытанні. Як правіла, для бацькоў і дзяцей падчас Адвэнту і Вялікага посту ў парафіях ладзяцца рэкалекцыі.
   

Старонка 53 з 153:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
green
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  184

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.