ГРОДНА
Панядзелак,
01 ліпеня
2024 года
 

З жыцця Касцёла

Разам пракладваем дарогі надзеі

З жыцця Касцёла

ХХХІХ Еўрапейская сустрэча моладзі, арганізаваная экуменічнай супольнасцю Тэзэ, адбылася ў Рызе (Латвія). Яе тэмай было далучэнне маладога пакалення да справы супакою і салідарнасці ў свеце. На сумесную малітву 28 снежня – 1 студзеня сабралася каля 15-ці тысяч асоб з Еўропы і іншых кантынентаў. У іх ліку 250 чалавек з Беларусі, 100 – з Гродзенскай дыяцэзіі.
Беларускія валанцёры
    У сёлетнюю сустрэчу ўпершыню ў якасці валанцёраў уключылася моладзь з Гродзенскай дыяцэзіі. У склад групы ўвайшлі 7 чалавек. Яны дапамагалі ў рэгістрацыі і прыёме пілігрымаў. “Мы рассялялі ўдзельнікаў сустрэчы па школах, – распавядае Алена Харольская. – Было нялёгка кожную раніцу ўставаць раней за ўсіх, будзіць пілігрымаў, карміць іх сняданкамі, а потым самой збірацца за пару хвілін і бегчы на малітву. Увечары валанцёры клаліся спаць позна, каб упэўніцца, што ўсё ў парадку. Але яно таго каштавала! Прыемна, калі ў пакой заглядала моладзь і прапанавала сваю дапамогу”. Алена прызнаецца, што з-за рыжскага сырога клімату ў яе некалькі дзён трымалася высокая тэмпература. Прыйшлося звярнуцца да сяброў з просьбай аб малітве. Хутка здароўе паправілася, і дзяўчына адчула сябе лепей.
 

“Прымірэнне – любоў Хрыста ахапіла нас”

З жыцця Касцёла

Пад такім дэвізам пройдзе сёлетні Тыдзень малітваў аб еднасці хрысціян. 18–25 студзеня прадстаўнікі розных канфесій будуць сустракацца на экуменічных набажэнствах і канферэнцыях, знаёміцца адзін з адным, размаўляць і супольна маліцца аб поўным і бачным адзінстве вызнаўцаў Хрыста.
Закліканыя абвяшчаць згоду
    Матэрыялы для сёлетніх экуменічных малітваў падрыхтавалі хрысціяне з Германіі. Напрацоўка ўключае ў сябе інфармацыю аб экуменічнай сітуацыі ў гэтай краіне, а таксама прапановы набажэнстваў, малітваў, біблійных разважанняў і абмеркаванне галоўнай тэмы сёлетняга Тыдня малітваў аб еднасці хрысціян. Яна спасылаецца на тэкст з Другога Паслання св. Паўла да Карынцянаў (5, 14–20), дзе падкрэсліваецца, што прымірэнне з’яўляецца дарам Усемагутнага для ўсяго стварэння. У выніку Божага ўздзеяння асоба, якая паядналася ў Хрысце, заклікана да абвяшчэння паяднання праз словы і ўчынкі. У матэрыялах увага звяртаецца на 2 аспекты. З аднаго боку, гаворка ідзе пра цэлебрацыю Божай любові і ласкі, “апраўданне чалавецтва толькі праз ласку”, што адлюстроўвае асноўны клопат Цэркваў, якія выраслі з Рэфармацыі Марціна Лютэра. З другога боку, падкрэсліваецца далікатная тэма наступных глыбокіх падзелаў, што паўплывалі на Касцёл. Адкрыта ўказваецца віна, а таксама падказваюцца крокі на шляху да паяднання.
   

Галоўныя падзеі 2016 года

З жыцця Касцёла

Падчас Нацыянальнага эўхарыстычнага кангрэсу ў Гродне

Пераступіўшы парог новага года, прапануем успомніць найважнейшыя здарэнні з гісторыі Гродзенскай дыяцэзіі.
На працягу ўсяго мінулага года духавенства і вернікі нястомна дзякавалі Богу за 25-годдзе існавання Касцёла на Гродзеншчыне і паслугу яе ардынарыя Аляксандра Кашкевіча. Лічба адносна невялікая, але, у той жа час, за плячыма чвэрць стагоддзя. Да слова, структуры мясцовага Касцёла павінны былі быць створаны яшчэ ў 1930-х гг. Рыхтаваліся адпаведныя дакументы, вырашалася пытанне аб выдзяленні сродкаў на ўтрыманне, меўся кандыдат на месца біскупа... Але выбухнула Другая сусветная вайна. Праект аб заснаванні дыяцэзіі быў рэалізаваны Янам Паўлам ІІ толькі ў 1991 годзе.
    Да юбілею заснавання дыяцэзіі ў маі мінула года ў Гродне быў прымеркаваны Нацыянальны эўхарыстычны кангрэс. На ім прысутнічала духавенства з усёй Беларусі на чале са спецыяльным госцем з Ватыкана, пасланнікам Папы Рымскага кардыналам Зянонам Грахалеўскім.
   

Мёд для людзей у патрэбе, альбо як прайшла “вігілія” для бедных

З жыцця Касцёла

Амаль усе месцы за святочным сталом занятыя

У вялікай зале дома сясцёр назарэтанак у Гродне напярэдадні Божага Нараджэння пахла грыбным супам.
    На традыцыйную аплаткавую сустрэчу там сабраліся гарадзенцы, якія не маюць свайго дому, чыім прытулкам з’яўляецца начлежка, а таксама асобы, якія маюць жыллё, але сродкаў на штодзённае жыццё не хапае. Адбылося спатканне дзякуючы фінансавай падтрымцы дабрачыннага каталіцкага таварыства “Карытас”.
…Каля вялікіх металічных дзвярэй гасцей сустракае спадарыня Наталля. На працягу вось ужо 5-ці гадоў яна дапамагае сёстрам назарэтанкам гатаваць пасілкі для мясцовых бедных. Разам з ёй удзельнікаў спаткання запрашаюць да святочнага стала і прадстаўнікі “Карытас”. Да ўваходу час ад часу прыбягае с. Нэрэуша, выглядваючы, ці хто не ідзе. Менавіта яна ў гэты раз адказная за арганізацыю “аплаткі”.
    Зала паволі запаўняецца. Пад ціхую мелодыю калядных песень удзельнікі займаюць месцы. “Чыстыя, надушаныя”, – заўважае з усмешкай адна з сясцёр. На ўпрыгожаных сталах акрамя хлеба і слодычаў перад кожным стаіць мёд. “На мінулым тыдні да нас прыходзіў мужчына з пытаннем, ці можа ахвяраваць мёд для людзей у патрэбе. Другі ахвотны нядаўна прынёс яблыкі”, – распавядае с. Тэрэза.
   

Калядныя звычаі ў розных краінах

З жыцця Касцёла

Традыцыя святкавання Божага Нараджэння глыбока паважаная ва ўсім свеце. Аднак у кожнай мясцовасці існуюць адметныя абрады і звычаі. У Беларусі гэта спатканне з сям’ёй пры вігілійным стале, дзе абавязковы аплатка і 12 страў, узаемныя віншаванні, супольны спеў калядак, а апоўначы – удзел у св. Імшы Пастэрцы. А як Божае Нараджэнне адзначаецца ў іншых краінах?
Ціхая ноч
    У Аўстрыі на Вігілію з акон гучыць званочак. Гэта азначае, што распачынаецца святочная вячэра. На стале прысутнічаюць розныя стравы: карп, печаная качка. Самая папулярная – звычайнае цеста з малака, мукі, солі, масла і мёду. Па традыцыі ў невялікіх цірольскіх мястэчках жыхары збіраюцца на рыначнай плошчы і спяваюць калядкі. Гэта менавіта ў Аўстрыі, у маленькай вёсцы Оберндорф, амаль 200 гадоў таму на свет з’явілася адна з найпрыгажэйшых калядак – “Ціхая ноч, святая ноч”.
   

Старонка 52 з 153:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
green
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  184

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.