ГРОДНА
Панядзелак,
01 ліпеня
2024 года
 

З жыцця Касцёла

Адкрыта і з радасцю прымаць пілігрымаў

З жыцця Касцёла

Людзі сустракаюць пілігрымаў са слязамі на вачах: іх сэрца радуецца за адважных сведкаў веры

Ёсць прыгожыя прыказкі: “Госць у дом, Бог у дом”, “Дзе госць, там і Бог ёсць”. Сапраўды, мы павінны прымаць кожнага чалавека як самога Госпада, з адкрытым і шчырым сэрцам запрашаць у свой дом таго, хто стаіць на парозе. Гаворачы пра вандроўнікаў, якія шукаюць месца для начлегу, маем таксама на ўвазе пілігрымаў, якія штогод пераадольваюць дзясяткі і нават сотні кіламетраў да святых месцаў.
Тэрэза, удзельніца пілігрымкі Гродна – Тракелі
    Кожная пілігрымка асацыіруецца ў мяне не толькі з доўгай дарогай, спякотным надвор’ем, апаленай скурай ды сцёртымі падэшвамі, але яшчэ з любячым і міласэрным Хрыстом. Яго сустракаю ў братах і сёстрах, што крочаць побач са мной, ды ў людзях, якія радасна вітаюць нас, пілігрымаў, і гасцінна прымаюць у сваіх дамах.
    Зазвычай жыхары мясцовасцей, праз якія даводзіцца праходзіць, добразычліва сустракаюць словамі: “Чакалі вас цэлы год!”. Хоць ёсць, канешне, і тыя, хто ставіцца да пілігрымаў скептычна, са здзіўленнем глядзяць на натоўп, які весела з песнямі шпацыруе за крыжом.
 

Кожны з нас – пілігрым

З жыцця Касцёла

Сэрца пілігрыма насычаецца ў дарозе ўражаннямі аж  да наступнай вандроўкі

Штодня мы крочым па знаёмым маршруце, дзе стартавай і фінішнай кропкай з’яўляецца дом. І ў кожнага ён свой непаўторны, але да болю родны. Час ад часу вытаптаная сцежка змяняецца новай дарогай: мы падарожнічаем, некуды выязджаем. І нават калі знаходзімся ў стане сну, не прыпыняемся. Як гэта? Зямля рухаецца вакол Сонца, а разам з ёй – і мы. Такім чынам штогадзінна пераадольваем шлях у Сусвеце працягласцю больш за 100 тысяч кіламетраў! Мы заўсёды ў руху. Змяняюцца толькі накірункі шляху, якія прапаноўвае жыццё. Старанна імкнёмся прытрымлівацца правільнага курсу, але не заўсёды атрымліваецца... Выходзім за межы, спатыкаемся. Часам даводзіцца вырвацца наперад, а часам – спыніцца, каб некага прапусціць. Парою стаім на раздарожжы, не ведаючы, куды рухацца. Нягледзячы на гэта, у кожнага ўжо даўно пракладзены свой шлях паклікання. Усведамленне ўласнай місіі дапамагае не збочыць з гэтай дарогі.
   Як і любы пілігрым, мы адчуваем смагу, прагнучы напіцца з крыніцы, зведваем стомленасць, жадаючы адпачыць. Але ўсё гэта хутка мінае, бо з’яўляецца часовым. У канцы падарожжа чалавек застанецца выключна з вынікам сваёй вандроўкі, пасля чаго ў яго непазбежна ўзнікнуць пытанні: ці задаволены я сваім шляхам? ці абапіраўся на мэту? увогуле, дзеля каго ці чаго я крочыў наперад? Каб потым не расчаравацца, варта ўжо зараз усур’ёз задумацца над тым, што нам не вядомы адрэзак вымеранага часу, а таму не мае сэнсу растрачвацца на дробязі. Трэба прызнаць, што калі б мы маглі лічыць жыццёвы шлях ад канца, усё было б зусім іначай...
   

Святы Дух прабывае ў душы кожнага хрысціяніна

З жыцця Касцёла

4 чэрвеня Касцёл адзначае ўрачыстасць Спаслання Святога Духа, якая завяршае велікодны перыяд. Давайце разбяромся, чаму яна з’яўляецца адной з галоўных у літургічным календары, а таксама хто такі Святы Дух і як Ён дзейнічае ў душы верніка.
Чаму адзначаем урачыстасць Спаслання Святога Духа?
    На 50-ты дзень пасля Уваскрасення Збаўцы ў Іерусаліме ў Сіёнскай святліцы, дзе вучні Езуса сабраліся на малітву, узняўся шум з неба, як павеў моцнага ветру, і на кожным з іх затрымаліся языкі, быццам ад агню (параўн.: Дз 2, 2–3). Як і абяцаў Хрыстос перад сваім унебаўшэсцем, на Апосталаў у выглядзе вогненных языкоў сышоў Святы Дух – Суцяшыцель, які павінен завяршыць справу збаўлення чалавека.
    Адчуўшы вялікі прыліў унутраных сіл, натхненне і невымоўную радасць, вучні сталі гучна праслаўляць Бога. Вакол іх сабралася шмат народу. І тут выявілася, што Апосталы загаварылі на невядомых ім мовах. Нягледзячы на тое, які разнастайны быў натоўп, кожны чуў сваю мову. І тады апостал Пётр прамовіў першую пропаведзь, у якой растлумачыў сабраным, што праз спасланне Святога Духа спраўдзілася старажытнае прароцтва. Заклікаў прысутных пакаяцца і прыняць хрост у імя Езуса Хрыста. Да вечара гэтага дня колькасць вернікаў узрасла да 3-ох тысяч чалавек. З таго часу ўрачыстасць Спаслання Святога Духа лічыцца днём нараджэння Касцёла.
   

Марыя з далёкай Фацімы, блаславі кожнага з нас!

З жыцця Касцёла

13 мая ў Гродзенскай дыяцэзіі пачалася перэгрынацыя фігуры Маці Божай Фацімскай. Галоўныя ўрачыстасці, прысвечаныя гэтай падзеі, адбыліся ў санктуарыі Маці Божай Фацімскай у Шчучыне. У гэты дзень вернікі духоўна ядналіся з папам Францішкам, які знаходзіўся на месцы марыйных аб’яўленняў у Партугаліі, а таксама разважалі аб ролі фацімскага паслання – вялікага дару для чалавецтва – і яго актуальнасці ў наш час.
Адна з найважнейшых падзей ХХ стагоддзя
    Урачыстасці ў Шчучыне пачаліся канферэнцыяй на тэму “Актуальнасць культу Маці Божай Фацімскай”, якую прамовіў а. д-р Віталій Сярко SchP. На пачатку свайго выступлення святар узгадаў падзеі з Фацімы ў храналагічным парадку. Распавёў пра аб’яўленні Маці Божай, што адбываліся паміж 13 мая і 13 кастрычніка 1917 года, а таксама пра таямніцы, якія Марыя адкрыла 3-ом пастушкам. 
   

XXIV Дыяцэзіяльныя дні моладзі ў Навагрудку

З жыцця Касцёла

Сёлета маладых людзей разам з іх душпастырамі 6–8 мая гасцінна прымала парафія св. Міхала Арханёла, сёстры назарэтанкі, а таксама мясцовыя адукацыйныя ўстановы. Дэвізам сустрэчы сталі словы: “Вялікія рэчы ўчыніў нам Бог праз Марыю”.
Дзень першы
    Св. Імшу на адкрыццё мерапрыемства ўзначаліў дапаможны біскуп Гродзенскай дыяцэзіі Юзаф Станеўскі. У гаміліі іерарх адзначыў, што сёння вельмі важна ісці напе- рад. “Нельга стаяць на месцы, трэба няспынна развіваць сваю веру. Ад вас, маладое пакаленне, залежыць будучыня Касцёла, грамадства, краіны”, – заўважыў біскуп. Пасля адбылася канферэнцыя на тэму “Марыя – наша Маці і прыклад жыцця”, якую правёў а. Андрэй Ядкоўскі CSsR. Падчас прамовы святар даў моладзі каштоўную параду: “Калі хочаш быць шчаслівым, бяры ў рукі ружанец”.
    Праграму першага дня на цэнтральнай плошчы горада завяршыў канцэрт праслаўлення. Разам з семінарыйным гуртом “AVE” моладзь усхваляла Бога праз спеў і танцы.
   

Старонка 50 з 153:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
green
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  184

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.