ГРОДНА
Панядзелак,
22 ліпеня 2024 года |
Дзелячыся – здабываем
![кс. Лешэк Крыжа TChr Місійная дзейнасць – гэта заўсёды сустрэча з новымі людзьмі, з іх радасцямі і праблемамі](/images/stories/n504/ks_leszek.jpg)
Пра вышэйзгаданую дабрачынную дзейнасць і дапамогу сёння распавядае кс. Лешэк Крыжа TChr, дырэктар Таварыства дапамогі Касцёлу на Усходзе.
– Кс. Лешэк, паўсюдна вядома, што заўсёды ёсць над чым папрацаваць і што ўдасканаліць у “сваім садзе”. Аднак апрача пытанняў, якія трэба вырашыць у лакальным Касцёле, палякі працягваюць дапаможную далонь суседзям.
– Трэба прызнацца, палякі ахвотна дзеляцца з бліжнімі, любяць дапамагаць. І асаблівымі адрасатамі гэтай дапамогі з’яўляюцца краіны, размешчаныя за нашай усходняй мяжой. Маю на ўвазе Беларусь, Літву, Расію, Казахстан і многія іншыя. Напэўна, гэта адбываецца па гістарычных, сямейных прычынах, але, думаю, і з чыста чалавечай і хрысціянскай салідарнасці. Тым больш, мы таксама былі краінай, якой дапамагалі, і пра гэта забывацца нельга.†
– Трэба прызнацца, палякі ахвотна дзеляцца з бліжнімі, любяць дапамагаць. І асаблівымі адрасатамі гэтай дапамогі з’яўляюцца краіны, размешчаныя за нашай усходняй мяжой. Маю на ўвазе Беларусь, Літву, Расію, Казахстан і многія іншыя. Напэўна, гэта адбываецца па гістарычных, сямейных прычынах, але, думаю, і з чыста чалавечай і хрысціянскай салідарнасці. Тым больш, мы таксама былі краінай, якой дапамагалі, і пра гэта забывацца нельга.†
![Таварыства дапамагае ў правядзенні разна- стайных рэлігійных мерапрыемстваў і свят Таварыства дапамагае ў правядзенні разна- стайных рэлігійных мерапрыемстваў і свят](/images/stories/n504/mlodziez.jpg)
– Таварыства дапамогі Касцёлу на Усходзе пры сакратарыяце Канферэнцыі епіскапату Польшчы было створана ў 1989 годзе па ініцыятыве тагачаснага прымаса Польшчы кард. Юзафа Глемпа. Гэта быў адказ мясцовых біскупаў на гістарычны знак часу, якім была “перабудова”, а ў выніку і распад СССР. Тады на суседніх землях пачаў адраджацца таксама Каталіцкі Касцёл.
З Польшчы выехала вельмі шмат святароў і манаскіх сясцёр. Ім неабходна была духоўная, арганізацыйная і матэрыяльная дапамога не столькі для сябе, колькі, у першую чаргу, для ўзнікаючых парафіяльных супольнасцей. Такімі былі пачаткі.
– Дапамогу якога тыпу аказвае Таварыства?
– Першапачаткова гаворка ішла, у асноўным, аб рэмонтна-будаўнічых работах. Самым тэрміновым раней было хутка адбудаваць збураныя сакральныя аб’екты, каб парафіяне мелі ўласныя месцы для супольнай малітвы.
Аднак больш важным, патрэбным і надалей актуальным нароўні з матэрыяльнай адбудовай быў і застаецца клопат аб душах. Такім чынам, другі тып дапамогі, якую і сёння аказвае Таварыства, – гэта набыццё і перадача рэчаў, патрэбных для літургіі і рознага роду катэхетычнай працы.
Трэці тып дапамогі, таксама вельмі патрэбны, – харытатыўны: падтрымка дзіцячых дамоў, дамоў самотнай маці і дамоў састарэлых, грамадскіх цэнтраў, кухняў для бедных. Гэта служыць, перш за ўсё, інтэграцыі людзей, падчас якой будуюцца адносіны, узнікаюць блізкія сувязі, паўстае сяброўства.
Стараемся дапамагаць у арганізацыі адпачынку для дзяцей і моладзі, а таксама, па меры магчымасцей, ладзіць і падтрымліваць паломніцкую справу. На сёння Таварыства штогод рэалізуе каля 400 праектаў у самых розных сферах жыцця.
– Якую канкрэтна дапамогу аказвае Таварыства ў Гродзенскай дыяцэзіі?
![Інвестыцыі ў развіццё інфраструктуры сацыяльна значных аб’ектаў з’яўляюцца адным з прыярытэтных накірункаў дзейнасці Таварыства Інвестыцыі ў развіццё інфраструктуры сацыяльна значных аб’ектаў з’яўляюцца адным з прыярытэтных накірункаў дзейнасці Таварыства](/images/stories/n504/kosciol.jpg)
Цешыць, што Каталіцкі Касцёл у Беларусі становіцца ўсё больш жывым і дынамічным. З боку – хоць і з такой невялікай адлегласці, якая раздзяляе Польшчу і Беларусь – добра бачна, што ён жыве і рухаецца наперад.
– У ІІ Нядзелю Адвэнту, калі ў Польшчы збіраюцца ахвяраванні на карысць Касцёла на Усходзе, у Беларусі просяць Бога аб бласлаўленні і патрэбных ласках для дабрадзеяў і ахвярадаўцаў. У сувязі з гэтым біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч заклікае сваю паству памятаць у малітвах пра ўсіх тых, “хто ў жэсце хрысціянскай салідарнасці праз пасрэдніцтва Таварыства прыходзіць з бескарыслівай дапамогай для нашага лакальнага Касцёла”.
– Вялікі дзякуй за тое, што ў Вашым Касцёле існуе такая цудоўная ініцыятыва! Ваша малітва з'яўляецца найлепшай узнагародай і выразам удзячнасці. Гэта прыгожы знак і адначасова дар з Вашага боку! Прыемна ўсведамляць, што калі штосьці аддаём – атрымліваем, калі дзелімся – здабываем.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 163 |
Чакаем Вашай падтрымкі
![skarbonka](/images/stories/skarbonka.png)
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.