ГРОДНА
Нядзеля,
07 ліпеня 2024 года |
«Карытас» у Гродне
![](/images/stories/n249/caritas_logo.jpg)
У Гродзенскай дыяцэзіі “Карытас” існуе з 1990 года. Ужо праз чатыры гады яна дзейнічала пры найбольш вялікіх парафіях, але толькі 24 сакавіка 1994 года была зарэгістравана афіцыяльна. Гродзенская “Карытас” супрацоўнічае з Аўстрыяй, Даніяй, Германіяй, Ірландыяй, Польшчай і Злучанымі Штатамі. З 2005 года да сённяшняга дня яе дырэктарам з’яўляецца кс. Віталій Дабраловіч.
“Карытас” у Гродне ажыццяўляе шэраг дабрачынных праектаў. Яе дапамога накіравана перш за ўсё да шматдзетных сям'яў, самотных людзей і бяздомных. Арганізацыя супрацоўнічае з парафіямі, школамі, адукацыйнымі ўстановамі, дабрачыннымі фондамі і таварыствамі, а таксама з бальніцамі. З самага пачатку свайго існавання “Карытас” клапоціцца пра духоўнае развіццё людзей, праводзіць кансультацыі, падтрымлівае ў крызісных сітуацыях. †
У сваёй дзейнасці “Карытас” практыкуе розныя метады працы. З 1992 года арганізуюцца паездкі ў лагеры ў Польшчы і Аўстрыі. На тэрыторыі Беларусі такія лагеры адпачынку ладзяцца ў Ішчолне і Няцечы. У першую чаргу там адпачываюць дзеці з малазабяспечаных сем’яў. З 1996 года “Карытас” разам з сёстрамі назарэтанкамі арганізоўвае сталоўку для бяздомных. З 1998 года ў некаторых парафіях рэалізуецца праект “Канікулы з Богам”, дзякуючы якому дзеці маюць магчымасць добра адпачываць і развівацца духоўна.
Адрас «Карытасу» у Гродне: вул. К. Маркса, 4
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 178 |
Чакаем Вашай падтрымкі
![skarbonka](/images/stories/skarbonka.png)
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.