ГРОДНА
Нядзеля,
07 ліпеня 2024 года |
Ушаноўваем Сэрца Езуса
![Жыхары з вёскі Слабада - пасля набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Езуса Жыхары з вёскі Слабада - пасля набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца Езуса](/images/stories/n305/slabada.jpg)
Святы Айцец Ян Павел II быў вялікім прыхільнікам набажэнства да Сэрца Езуса. Ён вельмі радаваўся з таго факту, што ў Польшчы прысутнічае гэтая форма пабожнасці. Калісьці ён сказаў: “Я цешуся з-за таго, што ў Польшчы практыкуецца і няспынна падтрымліваецца ў чэрвені штодзённае адгаворванне ці спяванне літанія да Найсвяцейшага Сэрца Езуса”. †
У маёй роднай вёсцы існуе даўні звычай збірацца на чэрвеньскія набажэнствы. Кожны дзень у вызначаную гадзіну жыхары вёскі Слабада гальшанскай парафіі збіраюцца на супольную малітву разам з вернікамі праваслаўнага веравызнання. Вельмі шкада, што сёння ў свеце паволі знікае звычай прадаўжэння старадаўніх касцёльных традыцый. А таму я заахвочваю ўсіх, а асабліва маладое пакаленне, знайсці час для сустрэчы з Богам і з Марыяй, нашай Маці.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 178 |
Чакаем Вашай падтрымкі
![skarbonka](/images/stories/skarbonka.png)
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.