ГРОДНА
Чацвер,
04 ліпеня 2024 года |
Пяцігоддзе АД «OPEN»
Акадэмічнае душпастырства „“OPEN” паўстала ў кастрычніку 2006 года, а сёлета адзначае сваё пяцігоддзе. Душпастырам студэнтаў і працуючай моладзі з самага пачатку з’яўляецца кс. Антоній Грэмза. Назва душпастырства ў перакладзе з англійскай мовы азначае “адкрыты”. Адкрыты для ўсіх, для новай моладзі, для новай евангелізацыі. Усё пачалося з супольнай Эўхарыстыі ў чацвер і катэхезы, якая адбылася адразу ж пасля яе ў кляштары сясцёр назарэтанак. Боязь, што ніхто, акрамя арганізатараў, не прыйдзе на сустрэчу, садзейнічала інтэнсіўнай падрыхтоўцы. Сёння супольнасць налічвае 65 чалавек, а на св. Імшы ў чацвер прыходзіць звыш ста.
Мэта кожнага акадэмічнага душпастырства – гэта заахвочванне да шчырага сяброўства з Богам і пазнання праўды, якую Бог абвясціў у Хрысце, а таксама стварэнне сапраўднай супольнасці. Усё гэта рэалізоўваецца праз супольныя паездкі і рэкалекцыі, а таксама сустрэчы з цікавымі людзьмі. Студэнты гасцілі ўжо ў сваёй супольнасці кс. Яна Кучыньскага, а. Казіміра Жыліса, а. Андрэя Урублеўскага CSsR, кс. Антонія Радзевіча, хрысціянскія сем’і. †

Акадэмічнае душпастырства існуе ўжо пяць гадоў. Цяжка адказаць, мала гэта ці многа. Бясспрэчна тое, што сёння АД „“OPEN” не тое ж самае, якім было на пачатку свайго існавання, пяць гадоў таму. Кожны перажыты дзень навучае і ўзбагачае супольнасць, яшчэ больш напаўняе яе духам еднасці. Сёння, акрамя святой Імшы ў кожны чацвер і катэхезы, ёсць таксама біблейскае кола, група валанцёраў, якія дапамагаюць хворым дзецям, супольная адарацыя і спевы. Такім чынам, кожны можа выбраць сабе тое, што яму найбольш адпавядае. І можна смела казаць, што гэта толькі пачатак цудоўнай Божай справы!
У бліжэйшых планах Душпастырства – наведванне групай “Змёртвыхпаўстанне” Дзіцячага дома, онлайн ружанец ва ўсіх парафіях горада, чуванне перад абразом Маці Божай у Капцёўцы і святкаванне пяцігоддзя дзейнасці душпастырства.
З нагоды гэтага святкавання акадэмічная моладзь запрашае ўсіх 29 верасня ў Пабрыгіцкі касцёл на св. Імшу, якую ўзначаліць ксёндз біскуп. Пасля Эўхарыстыі члены АД „“OPEN” пакажуць прэзентацыю, якая адлюстроўвае пяць гадоў існавання акадэмічнага душпастырства. А на заканчэнне ўсіх чакае супольная гарбата і салодкі пачастунак. З нагоды свайго пяцігоддзя АД „“OPEN” запрашае таксама і на іспанскую імпрэзу, якая адбудзецца 1 кастрычніка апоўначы.

Шчыра запрашаем студэнтаў і працоўную моладзь да ўдзелу ў сустрэчах АД “OPEN”, якія адбываюцца па чацвяргах. Чаму?
- Кожны будзе мець яшчэ адну вялікую сям’ю, якая заўсёды выслухае, зразумее і падкажа дарогу праўды.
Оля, 18 гадоў, Анжэла, 19 гадоў
- Гэта нагода, каб сустрэць цікавых людзей і прыняць удзел у цікавых дыялогах і дыскусіях.
Валерый, 22 гады
- Ты малады і поўны энергіі. А наша супольнасць чакае менавіта такіх, як Ты. Тут Ты можаш пасябраваць з новымі людзьмі, са сваім будучым хлопцам ці дзяўчынай. На сустрэчах Ты зможаш паразмаўляць не толькі з сябрамі, але і з Богам.
Ганна і Ірына, 22 гады
- Тут Ты можаш знайсці сяброўства і дапамогу. Можаш духоўна развівацца. Акадэмічнае душпастырства клапоціцца і выхоўвае маладога чалавека так, як сям’я выхоўвае сваё малое дзіця.
Ала, 25 гадоў
Адрас: вул. Маладзёжная, 2 (перакрыжаванне вуліц К. Маркса і Маладзёжнай), Пабрыгіцкі касцёл

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 181 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.