ГРОДНА
Чацвер,
04 ліпеня 2024 года |
550-годдзе парафіі св. Міхала Арханёла ў Поразаве
![](/images/stories/n310/porozowo.jpg)
![](/images/stories/gallery.png)
![](/images/stories/grodnensis_youtube.jpg)
![](/images/stories/n310/porozowo2.jpg)
Слова ксяндза-біскупа Аляксандра Кашкевіча, Біскупа Гродзенскага
Чалавек у сваёй гісторыі імкнуўся да стварэння грамадскіх структур, якія б гарантавалі яму бяспеку і далі магчымасць самаразвівацца. У каталіцкім Касцёле такой асноўнай грамадскай структурай, якая дае бяспеку і магчымасць развіцця, з’яўляецца парафія. У Дэкрэце аб апостальстве свецкіх Apostolicam actuositatem чытаем: “Парафія дае наглядны прыклад супольнага апостальства, канцэнтруючы ў адно разнастайныя людскія асаблівасці, што існуюць у яе межах, і прывівае іх ва ўсеагульнасць Касцёла”.
У 2010 годзе мы святкуем 550-годдзе парафіі св. Міхала Арханёла ў Поразаве. Паводле архіўных дадзеных, яна паўстала ў 1460 годзе з фундацыі Яна Рымвіда Ягінтовіча, судзебнага старасты лідскага і брэсцкага, спадкаемца Поразава.
Гэтая парафіяльная супольнасць праз стагоддзі была вернай Крыжу і Евангеллю. Сваю вернасць Хрысту яна неаднойчы пацвярджала ў розныя перыяды бурных падзей. Тое, што вернікі змаглі захаваць скарб веры, было вялікай заслугай іх душпастыраў – святароў, якія змаглі прывіць любоў да Касцёла.
У Дэкрэце аб святарскіх задачах у Касцёле Christus Dominus напісана: “У выкананні абавязку навучання задачай пробашча з’яўляецца абвяшчэнне Божага Слова ўсім вернікам, каб, узмоцненыя верай, надзеяй і любоўю, яны ўзрасталі ў Хрысце, а хрысціянская супольнасць давала тое сведчанне любові, якое наказаў Гасподзь. Таксама іх задача - давесці вернікаў праз катэхізацыю да поўнага пазнання таямніцы збаўлення, дастасаванага да кожнага ўзросту”.
Заахвочваю Вас да падзякі Богу Te Deum laudamus за столькі цудоўных стагоддзяў поразаўскай парафіі, за яе святароў і вернікаў. Няхай чытач затрымаецца над гэтай кнігай, што дапаможа яму ацаніць вялікую ролю нашых продкаў у вернасці Хрысту і Яго Маці. Няхай таксама гэтая кніга стане штуршком для паглыблення ведаў пра гісторыю Касцёла на Гродзеншчыне.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 181 |
Чакаем Вашай падтрымкі
![skarbonka](/images/stories/skarbonka.png)
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.