ГРОДНА
Серада,
26 чэрвеня
2024 года
 

Храналогія жыцця дыяцэзіі

   Дарагія Чытачы! Мы распачалі рубрыку “20 год Гродзенскай дыяцэзіі” 6 лютага 2011 года, каб кожнаму з Вас прыгадаць найважнейшыя падзеі з жыцця нашай дыяцэзіі. Безумоўна, гэтых падзей было ў некалькі разоў больш, а дзейнасць Святога Духа на прасторах нашай дыяцэзіі бясконцая. Трэба памятаць, што і сёння кожны з нас прымае свой удзел у напісанні новых старонак жыцця нашай дыяцэзіі. Мы ўсе абвяшчаем Божае Валадарства, давайце ж будзем адказнымі за Касцёл. Жадаем Вам бласлаўлёных, прыемных і радасных новых хвілін на сустрэчу з Панам у 2013 годзе.

20 год Гродзенскай дыяцэзіі (29)

Храналогія жыцця дыяцэзіі

2007 год
  Кастрычнік  -  З’явіўся зборнік навукова-тэалагічнай праблематыкі “Studia Theologica Grodnensia” (Гродзенскі тэалагічны штогоднік) пад патранатам кс. б-па Аляксандра Кашкевіча.
       27 кастрычніка  -  У Рыме адбылася беаты­фікацыя с. Цэліны Бажэнцкай. Каля 250 вернікаў разам са святарамі з Беларусі на чале з кс. б-пам Аляксандрам прынялі ўдзел у беатыфікацыйнай св. Імшы.
   16 лістапада  -  Падчас урачыстай св. Імшы кс. бп Аляксандр Кашкевіч удзяліў дыяканскія пасвячэнні пяці клерыкам ВДС у Гродне.
 

20 год Гродзенскай дыяцэзіі (28)

Храналогія жыцця дыяцэзіі

2007 год
  30 чэрвеня  -  Сёстры з Супольнасці сясцёр школьных Нотр-Дам Агнешка Стаселовіч, Наталля Грыгарук і Мір’ям Траццяк склалі вечныя шлюбы.
       15 ліпеня  -  Урачыстая каранацыя абраза Маці Божай у таямніцы св. Шкаплера ў Гудагаі. Кароны ўсклаў ксёндз кардынал Казімір Свёнтэк.
   18 жніўня  -  У Супольнасці сясцёр назарэтанак адбыліся вечныя шлюбы. Шлюбы склалі: с. Міхаліна, с. Агата, с. Мір’ям.
   

20 год Гродзенскай дыяцэзіі (27)

Храналогія жыцця дыяцэзіі

2006 год
   16 лістапада  -  Ксёндз біскуп у катэдры ўдзяліў святарскія пасвячэнні тром дыяканам: Віктару Захарэўскаму, Андрэю Лазарэвічу і Алегу Пятрашку.

      2007 год
   4 сакавіка  -  Дыяцэзіяльная газета “Слова Жыцця” адзначала 10-годдзе свайго існавання.
   9 сакавіка  -  У парафіяльным касцёле ў Вавёрцы кс. прэлат Вінцэнт Лісоўскі асвяціў новы алтар у гонар св. Францішкі Рымлянкі.
   

20 год Гродзенскай дыяцэзіі (26)

Храналогія жыцця дыяцэзіі

2006 год
   26 жніўня  -  Святкаванне 100-годдзя заканчэня пабудовы касцёла св. Міхала Арханёла.
   9 верасня  -  У Слоніме адбыліся ўрачыстасці падзякі за дар 10-годдзя беатыфікацыі с. Марцэліны Дароўскай, заснавальніцы Кангрэгацыі сясцёр Беззаганнага Зачацця.
   10 верасня  -  Кс. бп Аляксандр Кашкевіч у вёсцы Плябанаўцы (пар. Індура) асвяціў капліцу.
   

20 год Гродзенскай дыяцэзіі (25)

Храналогія жыцця дыяцэзіі

2006 год
   13 красавіка  -  У Вялікі чацвер урачыстую св. Імшу ў гродзенскай катэдры адправіў Апостальскі нунцый у Беларусі кс. абп Марцін Відовіч. На гэты дзень прыпадае таксама 15-я гадавіна ўзнікнення нашай дыяцэзіі.
   23 красавіка  -  У парафіі Божай Міла­сэрнасці ў Гродне кс. бп Аляксандр Кашкевіч асвяціў абраз Езуса Міласэрнага, які быў змешчаны ў галоўным алтары.
   3 мая  -  У Капцёўцы адбылася ўрачыстая інтранізацыя абраза Маці Божай Яснагурскай у парафіяльны касцёл. Кс. бп Аляксандр разам з айцамі паўлінамі ўзначаліў св. Імшу.
   

Старонка 4 з 10:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
green
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  189

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.