Паводле якога прынцыпу святароў і манахінь пераводзяць з адной парафіі ў іншую?
А. Аляксандр Махнач SP
29 кастрычніка 2017
|
Змена месца служэння пробашчаў ці манаскіх сясцёр з’яўляецца чымсьці звычайным у практыцы Касцёла на працягу стагоддзяў. Пераводзіць духавенства можа дыяцэзіяльны біскуп ці найвышэйшы настаяцель канкрэтнай манаскай супольнасці, якому духоўная асоба падчас пасвячэння абяцала паслухмянасць. Гэта яны адказваюць за адпаведную арганізацыю душпастырства і падбор духавенства на месцы служэння.
Няма нейкіх сталых правіл наконт пераводу духоўных асоб. Кананічнае права дазваляе пэўную свабоду ў гэтым сэнсе: дае агульнае правіла дзейнасці Касцёла, нагадваючы, што трэба заўсёды мець на ўвазе збаўленне душ (кан. 1752, ККП). Пан Езус сказаў Апосталам: “Хто прымае вас, Мяне прымае. А хто прымае Мяне, прымае Таго, хто паслаў Мяне” (Мц 10, 40).
Галоўнай прычынай змен з’яўляюцца душпастырскія патрэбы вернікаў, другаснай – неабходнасць узварушэння для самаго духавенства. Праз нейкі час любы чалавек па сваёй натуры можа “выгарэць”, з-за чаго перастае быць крэатыўным, не мае свежых ідэй. І тады новае месца служэння для духоўнай асобы – шанс на тое, каб з запалам ажывіць душпастырства ў іншай парафіі. Звычайна змена асяроддзя пэўным чынам мабілізуе да дзеяння, змушае паставіць перад сабой больш высокую планку. †