Вяночак да Божай міласэрнасці
кс. Алег Канановіч
31 сакавіка 2012
|
![Кс. Алег Канановіч Кс. Алег Канановіч](/images/stories/general/konon.png)
Гэты Вяночак у сваім асабістым аб’яўленні Езус Хрыстус прадыктаваў св. сястры Фаўстыне Кавальскай у Вільні 13-14 верасня 1935 года. Ён з’яўляецца адным з практычных малітоўных шляхоў увядзення ў жыццё Касцёла паслання аб Божай міласэрнасці, апісанага Сястрой у “Дзённіку”. Уваскрослы Езус удзяляе з хвалебнай раны свайго Сэрца ваду і кроў – сакраментальныя знакі новага жыцця і ачышчэння ад граху. †