ГРОДНА
Панядзелак,
22 ліпеня 2024 года |
Ці абавязкова на могільным крыжы фігура ўкрыжаванага Хрыста?
Калі на магіле замест помніка ўстаноўлены каваны крыж, ці абавязкова на ім павінна змяшчацца фігура ўкрыжаванага Хрыста?
Мы ставім крыжы ў розных месцах, у тым ліку і на магілах нашых памерлых. Крыж прыгадвае нам аб пакутах і смерці нашага Пана Езуса Хрыста. У першую чаргу, гледзячы на крыж, мы павінны заўсёды прыгадваць, што без смерці Хрыста на крыжы не было б збаўлення. Крыж – гэта знак збаўлення, любові Бога і перамогі. Езус бярэ на крыж усе нашыя грахі. І іншага крыжа няма. Ёсць толькі адзін крыж, які вядзе нас у неба. На нашай зямлі можна сустрэць крыжы як з фігурай Пана Езуса, так і без яе. З гэтай нагоды яшчэ некалькі разважанняў.
Сімвал хрысціянскага жыцця ахоплівае два вымярэнні: гарызантальнае і вертыкальнае. Вертыкальная бэлька як вертыкальнае вымярэнне азначае з’яднанне неба з зямлёй, таго, што Божае, з тым, што чалавечае ў Хрысце. У сваю чаргу гарызантальная бэлька як гарызантальнае вымярэнне азначае з’яднанне ўсіх людзей, а таксама ўніверсальны характар збаўлення, здзейсненага на крыжы. †

Традыцыя прыгадвае нам, што на лацінскім крыжы заўсёды была постаць Хрыста. Першапачаткова яе малявалі ці вырэзвалі. На ўсходзе такія крыжы можна ўбачыць да гэтага часу, яны дастаткова папулярныя. Крыж з асобнай фігуркай Хрыста з’явіўся ў сярэднявеччы і сустракаецца ў каталіцкай традыцыі. Таму можна таксама параіць аўтару гэтага пытання, калі ёсць такая магчымасць, змясціць на крыжы фігурку Пана Езуса.
Для прыкладу, аб пэўнай падзеі ў Італіі. Бургамістр аднаго гарадка прапанавала змясціць у дзяржаўных установах крыжы без фігуркі Пана Езуса. Мэта гэтай ініцыятывы – аказанне павагі няверуючым асобам і вызнаўцам іншых рэлігій. “Абгрунтаванне, пададзенае бургамістрам, сур’ёзнае”, – пацвердзіў пробашч мясцовай катэдры кс. Лівіа Дэстра. Святар заўважыў, што “мы жывём у час, калі знакам надаецца вялікая ўвага”, і выразіў упэўненасць, што абсалютная ліквідацыя крыжаў азначала б адрачэнне ад уласных каранёў. Адмова ад фігуры ўкрыжаванага Пана Езуса сведчыць, паводле яго слоў, аб “нашай талерантнасці”, якая будзе некалі ўзнагароджана. “Звяртаючыся да нецярпімасці, мы не пераможам ніколі”, – падкрэсліў кс. Дэстра.
Усім варта запомніць, што няма крыжа без Хрыста. Крыж у жыцці кожнага з нас становіцца хвалебным крыжам.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Сёння ўспамінаем памерлых святароў: | |
Да канца года засталося дзён: 162 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.