ГРОДНА
Пятніца,
12 ліпеня 2024 года |
Ці можна прымаць святую Камунію, жывучы разам без шлюбу?
![Кс. Віктар Місевіч, афіцыял біскупскага суда Віцебскай дыяцэзіі Кс. Віктар Місевіч, афіцыял біскупскага суда Віцебскай дыяцэзіі](/images/stories/n397/misiewicz.jpg)
Катэхізіс Каталіцкага Касцёла навучае, што, каб прыняць святую Камунію, неабходна быць цалкам далучаным да каталіцкага Касцёла і быць у стане ласкі, гэта значыць не мець на сумленні смяротнага граху (Кампендый ККК 291). Як бачна з пытання, муж і жонка жывуць у свабодным саюзе, не атрымаўшы бласлаўлення Касцёла на сужэнскае жыццё. Іншымі словамі, яны пастаянна жывуць у граху чужалоства, а значыць не могуць прыступаць да святой Камуніі. Каб дзейсна і годна перажыць сакрамант споведзі, ведаем, што неабходна пастанавіць сабе выправіцца ад грахоў (Кампендый ККК 303). У выпадку гэтых людзей такая пастанова немагчымая, таму што яны жывуць разам. Прыступаць да споведзі ў дадзенай сітуацыі нельга. Святар не зможа адпусціць грахоў.
Які можа быць выхад у дадзенай сітуацыі? Каб мець магчымасць прыступаць да споведзі і прымаць святую Камунію, трэба павянчацца. Для гэтага неабходна звярнуцца ў парафіяльную канцылярыю і паведаміць пра сваю сітуацыю святару.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 173 |
Чакаем Вашай падтрымкі
![skarbonka](/images/stories/skarbonka.png)
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.