ГРОДНА
Серада,
03 ліпеня 2024 года |
Ці можна ў каталіцкім Касцёле ахрысціць дзіця, якое нарадзілася з дапамогай метада in vitro?
![Кс. Павел Салабуда Кс. Павел Салабуда](/images/stories/general/solobuda4.png)
Энцыкліка пра каштоўнасць і непарушнасць чалавечага жыцця (Evangelium Vitae) падкрэслівае, што “ніякі чалавек не можа самастойна вырашаць аб тым, ці ён павінен жыць ці паміраць” (EV 47). Адназначана Касцёл падкрэслівае, што вырашэнне праблемы бясплоднасці шляхам in vitro – немаральная з’ява. Гэта датычыць як спосабу атрымання спермы (праблема мастурбацыі), так і наступных праблемаў: прыроды сексуальнага акту, вартасці сужэнства і яго адказнасці. Заўжды Касцёл акцэнтаваў увагу на тым, што чалавечае жыццё пачынаецца з хвіліны апладнення і менавіта ў гэты момант ідзе размова пра Асобу. Таму паўсталы эмбрыён павінен быць прызнаны чалавекам, які існуе ў свеце.
Дзіця, якое нарадзілася з “прабіркі”, не заслугоўвае на тое, каб адказаць і не ўдзяліць яму сакрамэнт Хросту: гэтая маленькая істотка - нічым не вінаватая. Кожнае дзіця павінна мець шанс жыць з Богам, а таму і немаўлятка, народжанае з дапамогай метада in vitro, павінна быць ахрышчана. А бацькі вымушаны прызнаць, што in vitro – гэта грэх, шкадаваць аб тым, што яны зрабілі яго, і пайсці паспавядацца. Памятайце, што метад in vitro – нягодны спосаб для чалавечага існавання, таму што ў такім плане людское жыццё становіцца, як выразіўся Войцех Болаз “прадуктам медыцынскіх маніпуляцый”.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 182 |
Чакаем Вашай падтрымкі
![skarbonka](/images/stories/skarbonka.png)
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.