ГРОДНА
Нядзеля,
07 ліпеня 2024 года |
Шлях, поўны сюрпрызаў і Божай ласкі
![](/images/stories/n333/trokiele.jpg)
Хлопцы і дзяўчаты да апошняга моманту не ведалі накірунку падарожжа. Але пасля св. Імшы раніцай 27 жніўня, калі месцы ў аўтобусе былі заняты, стала вядома, што сёння іх чакае на малітву Маці Божая Тракельская.
Ружанец за шчаслівае прыбыццё да месца – і ўжо ў дарозе. З вясёлымі песнямі да Марыі ехаць было і лягчэй, і хутчэй.
У санктуарыі ў Тракелях (што ў Воранаўскім раёне) моладзь сустрэў ксёндз Павел Галіньскі, які расказаў шмат цікавага пра касцёл Наведвання Паннай Марыяй Лізаветы, пра жыхароў мястэчка і пра цудоўны абраз. Запомнілася некалькі цікавых гісторый, якімі маладыя людзі цяпер, як праўдай веры, могуць падзяліцца з іншымі. †
![](/images/stories/n333/lipniszki1.jpg)
![](/images/stories/n333/lipniszki2.jpg)
Пасля Імшы перад цудоўным абразом моладзь прынесла Маці Божай таксама і свае просьбы. Але ксёндз Валерый Лісоўскі вельмі дакладна падкрэсліў: “Перад тым, як нешта прасіць, падзякуйце за ўсё тое, што маеце. А папрасіце галоўнага: каб Маці Божая ніколі вас не пакідала, каб заўсёды была побач з вамі”.
Пасля ўрачыстага блаславення на новы школьны, акадэмічны і катэхетычны год моладзь памалілася перад абразом Божай Міласэрнасці, які пілігрымуе па дыяцэзіі. А затым па дарозе дадому мы зрабілі прыпынак у Ліпнішках. Пабачылі касцёл з цікавай архітэктурай, цалкам зроблены з каменя. Унутры касцёла моладзь і ксяндза чакаў яшчэ адзін сюрпрыз: там быў абраз Маці Божай Шкаплернай, фігура якой знаходзіцца ў касцёле ў Вярэйках, і ў гонар якой там адбываюцца набажэнствы.
Пасля яшчэ адной малітвы ўсе адчулі, што атрымалі вялікую ласку пасля духоўнага падарожжа. Шчыры дзякуй ксяндзу Валерыю, натхнёнаму Святым Духам. А Марыі – за пакліканне. У пілігрымаў відавочны прыбытак духоўных сіл. Галоўнае – не змарнаваць іх, а з Божай дапамогай несці ў свет нешта добрае.
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 178 |
Чакаем Вашай падтрымкі
![skarbonka](/images/stories/skarbonka.png)
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.