ГРОДНА
Аўторак,
23 ліпеня
2024 года
 

Ад шчырага сэрца

27 студзеня 2013 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Максіму Бачарнікаву ў Дзень нараджэння перасылаем мноства гарачых пажаданняў: апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, шчодрых дароў Святога Духа, даверу Богу, які ўказвае Вам дарогу Праўды і Жыцця, моцнай веры і непахіснай надзеі. Дзякуем за духоўную еднасць з намі, за паставу, годную пераймання, а таксама за цудоўны прыклад хрысціянскай шчырасці.
Моладзь, дзеці і іх бацькі з пар. Божай Міласэрнасці
◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Чэславу Паўлюкевічу ў Дзень нараджэння жадаем моцна стаяць на святарскім шляху. Дарога, якую Вы выбралі, нялёгкая. Няхай Езус Фрасаблівы дапамагае Вам у Вашым служэнні, а Маці Божая Шкаплерная ахінае сваім плашчом. “Прыйдзіце і ўбачце справы Пана, якія ўчыніў Ён на зямлі” (Кніга Псалмоў).
З удзячнасцю і павагай сям’я Санютаў з пар. Прывалкі
 

13 студзеня 2013 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Паважаным сёстрам назарэтанкам з Мінска: с. Эвеліне, с. Карытас і с. Мар’яне з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага 2013 года перасылаем сардэчныя пажаданні. Няхай Бог адорвае Вас патрэбнымі дарамі і ласкамі. Жадаем моцнага здароўя, душэўнага супакою, здзяйснення мар і намераў, стойкасці, добрых і зычлівых людзей на манаскай дарозе і шчодрых дароў Святога Духа і апекі Святой Сям’і.
З найлепшымі пажаданнямі рэдакцыя інтэрнэт-партала catholic.by
◊◊◊
Паважаным ксянзам: Казіміру Мураве і Казіміру Вальчыку з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года жадаем здароўя, Божага бласлаўлення, апекі Найсвяцейшай Маці, трываласці ў душпастарскай працы. Няхай Бэтлеемская зорка заўсёды свеціць на святарскім шляху, а добрая, цёплая, мілая ўсмешка ніколі не знікае з Вашых вуснаў. Шчасця на доўгія гады!
З удзячнасцю былыя парафіяне
   

30 снежня 2012 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Яго Эксцэленцыі ксяндзу арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу і Яго Эксцэленцыі ксяндзу біскупу Аляксандру Кашкевічу з нагоды свят Божага Нараджэння жадаем шмат ласкаў ад Божага Дзіцяці, радасных свят, напоўненых супакоем, цяплом, павагай і дабром, а таксама няспыннай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі.
Апостальства вечнай малітвы за святароў “Маргарытка” з пар. Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне
◊◊◊
Паважаным ксяндзам: Яраславу Грынашкевічу, Валерыю Быкоўскаму, Паўлу Салабудзе, Алегу Канановічу і Яну Раманоўскаму цёплых, радасных свят Божага Нараджэння і шчодрых ласкаў ад Дзіцятка Езус
жадае рэдакцыя “Слова Жыцця”
   

16 снежня 2012 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Яго Эксцэленцыі ксяндзу біскупу Аляксандру Кашкевічу з нагоды надыходзячых свят Божага Нараджэння жадаем бласлаўлёных, добрых, спакойных і поўных духоўнай радасці свят. Няхай нованароджанае Божае Дзіця бласлаўляе на кожны дзень святарскай паслугі і будзе крыніцай сведчання хрысціянскага жыцця.
Працаўнікі і чытачы “Слова Жыцця”

◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Яну Кучынскаму з нагоды свят Божага Нараджэння і Новага года перасылаем найлепшыя пажаданні, спалучаныя з малітвай: Божага бласлаўлення, апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, шчодрых Божых ласкаў, дароў Святога Духа, сіл і здароўя ў рэалізацыі Божых намераў, а таксама зычлівых і добрых людзей на святарскім шляху. Мы ўдзячны Богу за Вас, а Вашым Бацькам – за Сына Святара.
Добразычлівыя парафіянкі з гродзенскай катэдры Пелагея і Міраслава
   

2 снежня 2012 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Паважанаму айцу Вальдэмару Слоце з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: моцнага здароўя на доўгія гады, шчасця, радасці, нязгаснай надзеі і шмат сіл. Няхай Найсвяцейшая Маці заўсёды Вамі апекуецца і абараняе ад злога, а Святы Дух напаўняе ўсімі ласкамі. Шчасці Божа.
Сябры з пар. Найсвяцейшага Адкупіцеля ў Гродне

◊◊◊
Паважанаму касяндзу пробашчу Андрэю Бураку з нагоды Імянін жадаем, каб жыццё было напоўнена толькі добрымі падзеямі, а абраны шлях служэння Богу і людзям стаў шырокай дарогай, на якой дзякуючы апецы Маці Божай заўсёды пануе моцны дух міласэрнасці і любові. Дзякуем за шчырыя і сардэчныя словы падчас св. Імшы.
Ружанцовае кола МБ Тракельскай у Юрацішках
   

18 лістапада 2012 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Паважанаму айцу Леону Вітэку з нагоды Імянін перасылаем сардэчныя пажаданні: здароўя, радасці, святла Святога Духа, сталай апекі Найсвяцейшай Панны Марыі, усіх Божых ласкаў, а таксама зычлівых і добрых людзей на святарскім шляху. За ўсё Вам аддзяч, Божа!
Верныя парафіяне з в. Шэмбелеўцы

◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Віталію Чургану з нагоды Імянін жадаем здароўя, сілы ў працы, душэўнага супакою, радасці, сталай апекі Маці Божай Няспыннай Дапамогі і шчодрых Божых ласкаў на кожны дзень святарскай паслугі.
Ружанцовае кола МБ Тракельскай у Юрацішках
   

4 лістапада 2012 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Паважанаму айцу Казіміру Енджэйчаку ў Дзень нараджэння перасылаем сардэчныя пажаданні: Божага бласлаўлення на кожны дзень святарскай паслугі, шчодрых дароў Святога Духа, шмат людской дабрыні і цудоўнага плёну на ніве нашага Пана, Езуса Хрыста.
Парафіянка з Шынкаўцаў. Да віншаванняў далучаюцца Валерый, Вераніка і Яна

◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Вітольду Лазавіцкаму з нагоды Імянін перасылаем мноства цёплых пажаданняў: здароўя, радасці, сталай апекі Найсвяцейшай Маці, шчодрых дароў Святога Духа і прыгожага плёну на ніве Пана.
Вернікі з в. Галавенчыцы
   

21 кастрычніка 2012 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Яго Эксцэленцыі ксяндзу арцыбіскупу Тадэвушу Кандрусевічу з нагоды Імянін жадаем заўсёды ўглядацца ў крыж нашага Пана і Яго моцай пераадольваць усе цяжкасці. Няхай Марыя ўзмацняе Вас, каб штодзённа адказваць Богу “fiat”, а ўсе святыя няхай заступаюцца перад тронам Езуса, Добрага Пастыра, выпрошваючы для Вас патрэбныя сілы, каб даваць сведчанне веры. Аддзяч, Божа, за цудоўны прыклад пабожнасці і шчасці Божа ў далейшай пастарскай паслузе.
Чытачы і працаўнікі газеты “Слова Жыцця”

◊◊◊
Яго Эксцэленцыі ксяндзу біскупу Антонію Дзям’янку з нагоды 32-й гадавіны святарскіх пасвячэнняў жадаем адчуваць радасць ад выконваемай паслугі, накіроўвацца Божай дарогай да святасці, а таксама шчодрых ласкаў ад нашага Пана і мноства дароў Святога Духа.
Чытачы і працаўнікі газеты “Слова Жыцця”
   

7 кастрычніка 2012 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Яраславу Грынашкевічу ў Дзень нараджэння жадаем шмат Божых ласкаў, шчодрых дароў Святога Духа, людской дабрыні, поспехаў і шмат радасці. Няхай міласэрны Бог бласлаўляе кожны дзень Вашай святарскай паслугі. Шчасці Божа.
Працаўнікі і чытачы “Слова Жыцця”

◊◊◊
Паважанаму ксяндзу Артуру Валчкевічу з нагоды Імянін жадаем моцнага здароўя на доўгія гады, цярплівасці, стойкасці ў святарскай паслузе, усіх Божых ласкаў, дароў Святога Духа ў абвяшчэнні Божага слова і добразычлівых людзей на святарскім шляху. Няхай добры Бог бласлаўляе Вас, а Найсвяцейшая Маці трымае ў сваёй апецы. Аддзяч, Божа, Бацькам за Сына Святара.
Удзячныя парафіяне касцёла св. Казіміра ў Путрышках
   

Старонка 26 з 35:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  162

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.