ГРОДНА
Аўторак,
23 ліпеня
2024 года
 

Ад шчырага сэрца

6 ліпеня 2014 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Пробашчу Анатолю Захарэўскаму з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем шмат сіл, цярплівасці, моцнай веры, непахіснай надзеі і гарачай любові ў сэрцы. Няхай кожны дзень Вашага жыцця будзе асветлены святлом Святога Духа, Маці Божая няхай моцна трымае за руку і вядзе праз жыццё, а ўсемагутны Бог адорвае ўсімі ласкамі. Шчасці Божа!
Верныя парафіяне з Міхалішкаў
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Віталію Внароўскаму з нагоды Імянін жадаем душэўнага супакою і шмат радасці на кожны дзень. Няхай Святы Дух апраменьвае сваім святлом Вашу святарскую паслугу, Езус заўсёды будзе Вашым Сябрам, а Марыя прыхінае да свайго сэрца. Няхай Ваша праца прыносіць шчодры плён і яднае людзей у адну Хрыстовую аўчарню.
З малітоўнай памяццю члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Адэльска
 

22 чэрвеня 2014 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Казіміру Велікасельцу з нагоды чарговай гадавіны біскупскіх пасвячэнняў ад шчырага сэрца жадаем Божага бласлаўлення на кожны дзень жыцця і пастарскай паслугі, нястомнасці ў абвяшчэнні Божага Валадарства словам і жыццёвым прыкладам, штодзённай радасці і душэўнага супакою. Няхай Найсвяцейшая Панна Марыя кожны дзень ахінае Вас сваёй мацярынскай пяшчотай і ласкай, а Святы Дух няспынна спасылае свае дары і асвячае шлях да Пана.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
◊◊◊
Паважаным Ксяндзам Рэдактарам Паўлу Салабуду і Яну Раманоўскаму з нагоды Імянін жадаем усяго самага найлепшага. Няхай Пан Бог заўсёды адорвае Вас сваімі ласкамі, Маці Божая ахінае сваёй мацярынскай апекай і любоўю, Дух Святы спасылае свае шчодрыя дары, а Вашы св. Заступнікі напаўняюць супакоем і радасцю. Жадаем таксама моцнага здароўя, непахіснай надзеі, нязгаснай веры і нястомнасці ў душпастарскай працы. Няхай Вашае жыццё будзе напоўнена толькі прыемнымі момантамі, а побач будуць добрыя і шчырыя людзі.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
   

8 чэрвеня 2014 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Антонію Філіпчыку з нагоды Імянін жадаем шчодрых Божых ласкаў і ўсяго самага найлепшага. Няхай св. Антоній штодзённа заступаецца за Вас перад Божым тронам, ахінае сваёй апекай і дорыць супакой. Радасці, поспеху ў душпастарскай працы, цярплівасці і нязгаснага запалу ў працы абвяшчэння Евангелля
жадаюць з малітвай члены Апостальства дапамогі чыстцовым душам з Ваўкавыска
◊◊◊
Паважанаму Айцу Андрэю Шчупалу з нагоды чарговай гадавіны святарскіх пасвячэнняў жадаем усяго самага найлепшага. Няхай усемагутны Бог ахінае Вас усімі сваімі ласкамі і бласлаўляе кожны Ваш дзень. Святы Дух няхай асвячае Ваш святарскі шлях і адорвае сваімі дарамі. Найсвяцейшая Панна Марыя няхай апекуецца Вамі, а Анёл-ахоўнік заўсёды будзе побач. Жадаем таксама моцнага здароўя, доўгіх гадоў жыцця, добразычлівых людзей побач, радасці і шчодрага плёну на ніве Пана. Шчасці Божа!
Удзячныя вернікі з пар. Новая Руда
   

25 мая 2014 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Аляксандру Кашкевічу з нагоды чарговай гадавіны святарскіх і біскупскіх пасвячэнняў ад усяго сэрца жадаем моцы і цярплівасці на пастарскім шляху, моцнага здароўя і штодзённай радасці. Няхай Святы Дух адорвае Вас сваімі дарамі і нястомна чувае над Вамі, а Езус Хрыстус заўсёды будзе прыкладам нязломнасці, прастаты, міласэрнасці, дабрыні і святасці.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
◊◊◊
Паважанаму Ксяндзу Андрэю Пышынскаму з нагоды Велікодных свят жадаем усіх ласкаў ад усемагутнага Бога. Няхай Уваскрослы Збаўца свету суправаджае Вас па жыцці і будзе Вашым найлепшым Сябрам. Жадаем душэўнага супакою, нязгаснай веры, надзеі і любові. Няхай усе нягоды Вас абмінаюць, а радасць прыходзіць кожны дзень. Шчасці Божа!
З малітвай удзячныя парафіяне з Рандзілаўшчыны
   

11 мая 2014 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Аляксандру Кашкевічу з нагоды Імянін перасылаем букет найлепшых пажаданняў: мноства Божых ласкаў, плёну і радасці ў апостальскай працы, сталай апекі Маці Божай Вастрабрамскай, а таксама шмат сіл у вядзенні людзей да Бога.
З малітвай і ўдзячнасцю святары і парафіяльная супольнасць пар. св. Яна Паўла II у Смаргоні
◊◊◊
Ваша Эксцэленцыя, паважаны Ксёндз Біскуп Аляксандр Кашкевіч! Ад усяго сэрца віншуем Вас з Імянінамі. Жывіце яшчэ доўга-доўга, будзьце з намі, вучыце нас сваімі мудрымі словамі і мужным прыкладам веры, радуйце святлом сваёй душы і ўсмешкай! Няхай Нябесны Айцец і далей па-бацькоўску шчодра адорвае Вас сваім бласлаўленнем, дае як мага больш здароўя і моцы, а міласэрная Маці заўсёды нястомна і чула атуляе Вас сваёй апекай.
З малітвай Аліцыя і Віталій Воранавы са Смаргоні
   

27 красавіка 2014 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Аляксандру Кашкевічу з нагоды Імянін жадаем шмат Божых ласкаў, шчодрых дароў Святога Духа, людской дабрыні, поспеху і шмат радасці. Няхай міласэрны Бог бласлаўляе кожны дзень Вашай пастарскай паслугі.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
◊◊◊
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Казіміру Велікасельцу з нагоды Дня нараджэння перасылаем самыя сардэчныя пажаданні. Няхай кожны дзень будзе напоўнены Божай любоўю, а выконваемая праца прыносіць радасць і бласлаўлёны плён. Жадаем таксама моцнага здароўя, сілы і душэўнага супакою.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
   

13 красавіка 2014 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Аляксандру Кашкевічу і Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Юзафу Станеўскаму з нагоды Дня святара і свят Уваскрасення Пана перасылаем свае сардэчныя пажаданні. Няхай Уваскрослы Хрыстос адорыць Вас усімі сваімі ласкамі і суправаджае па той дарозе, якую сам для Вас выбраў. Няхай побач з Вамі заўсёды будзе Найсвяцейшая Маці і Вашы святыя Заступнікі, а Божы люд няхай падтрымлівае Вас, сваіх пастыраў, ва ўсіх пачынаннях і верна крочыць за Вамі ў Божае Валадарства. Хрыстос Уваскрос! Алелюя!
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
◊◊◊
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Аляксандру Кашкевічу, Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Юзафу Станеўскаму, паважаным Ксяндзу Прэлату Вінцэнту Лісоўскаму, Ксяндзу Пробашчу Пятру Кубелю, а таксама ўсім Святарам Гродзенскай дыяцэзіі з нагоды Дня святара і Велікодных свят перасылаем самыя гарачыя пажаданні моцнага здароўя, удзячнасці і чулых людскіх сэрцаў. Няхай Уваскрослы Езус – Найвышэйшы Святар – будзе крыніцай радасці і супакою. Няхай Ён бласлаўляе Вас у душпастарскай працы кожны дзень, бо Хрыстос сапраўды Уваскрос! Алелюя!
Удзячныя парафіяне з Крупава
   

30 сакавіка 2014 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Юзафу Станеўскаму з нагоды Дня нараджэння ад усяго сэрца жадаем нястомных сіл, цярплівасці, моцнай веры, непахіснай надзеі і палымянай любові ў сэрцы. Няхай кожнае Ваша рашэнне будзе асвечана святлом Святога Духа, Маці Божая няхай моцна трымае Вас за руку і вядзе праз жыццё, а ўсемагутны Бог адорыць усімі сваімі ласкамі. Шчасці Божа.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
◊◊◊
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Юзафу Станеўскаму з нагоды Дня нараджэння складаем букет найлепшых пажаданняў. Няхай усемагутны Бог шчодра адорвае Цябе ўсімі неабходнымі ласкамі, Найсвяцейшая Маці нястомна апекуецца, а моцны Анёл-ахоўнік абараняе ад усякага зла. Будзь добрым пастырам па прыкладзе Езуса Хрыста!
Любячая мама з сям’ёй
   

16 сакавіка 2014 года

Ад шчырага сэрца

◊◊◊
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Юзафу Станеўскаму з нагоды Імянін складаем сардэчныя пажаданні моцнага здароўя, душэўнага супакою, штодзённай радасці, няспыннай апекі Найсвяцейшай Маці і св. Заступніка, усіх Божых ласкаў, а таксама моцы ў выкананні штодзённых пастарскіх абавязкаў.
Любячая мама з сям’ёй
◊◊◊
Яго Эксцэленцыі Ксяндзу Біскупу Юзафу Станеўскаму з нагоды Імянін ад усяго сэрца жадаем Божага бласлаўлення, шчодрых дароў Святога Духа, моцнага здароўя і людской добразычлівасці. Няхай Ваш шлях будзе шчаслівы, а выконваемая праца прыносіць радасць, задавальненне і шчодры плён на Божай ніве.
Рэдакцыя “Слова Жыцця”
   

Старонка 22 з 35:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

white
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  162

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.