ГРОДНА
Серада,
03 ліпеня 2024 года |
18 ліпеня 2010 года
◊◊◊
Паважаны ксёндз
Часлаў Паўлюкевіч!
Мы выражаем Вам шчырую ўдзячнасць і прызнанне за арганізацыю сёлетніх рэкалекцый і цудоўную канферэнцыю. Жадаем Вам Божага благаславення, дароў Святога Духа і апекі Марыі Панны.
Удзячныя парафіяне з Ваўкавыскага раёна
|
◊◊◊
Паважаны айцец Казімір Мурава!
Віншуем Вас з днём Нараджэння і сардэчна жадаем Вам доўгіх гадоў жыцця,моцнага здароўя, радасці, шчасця, душэўнага супакою, Божага благаславення. Няхай Вашая душпастырская праца прынясе сторазовы плён. Шчасці Вам, Божа!
Парафіяне з вёскі Аляксандравічы
|
◊◊◊
Шаноўны спадар Уладзімір Аслоўскі!
Віншуем Вас з 80-годдзем і сардэчна жадаем Вам усіх Божых ласкаў, здароўя на доўгія гады, душэўнага супакою, сілаў і стойкасці, добрага гумару, зычлівых людзей навокал. Мы дзякуем Вам за ахвярную працу пры касцёле. Няхай Божая Маці апякуецца Вамі няспынна.
Пробашч і парафіяне з Мсцібава
◊◊◊
Паважаны ксёндз-пробашч
Часлаў Паўлюкевіч!
Віншуем Вас з Імянінамі і жадаем Вам поспехаў ва ўсім і дабра, рэалізацыі ўсіх высакародных планаў і слушных намераў, каб хапала тых гарачых сэрцаў, якія набліжаюць Хрыста бліжнім і шануюць чалавечую годнасць. Няхай жа ніколі не пагасне ў Вас апостальскі і прарочы неспакой, які будзе ачышчаць Вашае і нашыя сумленні. Не дазвольце ж нам “закасцянець” і разгубіцца ў гэтым свеце, які невядома куды імчыцца і поўны ілюзій. Будзьце ж для нас прыкладам, адорвайце нас міласэрнасцю і прабачэннем, якія паходзяць ад Бога. Мы ўдзячны Вам, што Вы – з намі і - для нас.
З хрысціянскім віншаваннем і надзеяй на святарскае благаславенне парафіяне з Росі
◊◊◊
Уважаемая сестра Клара!
Поздравляем Вас с днём Рождения! Пусть одарит Вас Христос Своей лаской и любовью. Он избавление нам принёс, За нас искупленное кровью. Пусть Божья Матерь доведёт К благодати вечного искупления! Ангел-хранитель стережёт Вас всю жизнь и в день Рождения! Семья Шаюк и Тихонских
◊◊◊
Паважаны ксёндз-пробашч Ян Пецюн!
Віншуем Вас з 25-годдзем святарскай паслугі і са 100-годдзем касцёла ў Осаве. Прымі нашыя пажаданні, ойча наш, за 25 гадоў святарства. Спачатку Вы былі святаром у касцёле імя Найсвяцейшай Тройцы ў Забалаці. Малады, не ганарысты, Вы прытулілі ўсіх дзяцей, адбудавалі касцёл, дзякуючы Вашай працы ў нас ёсць 8 святарскіх пакліканняў і адна сястра з манаскага ордэну. Вы працавалі як пракуратар, аднаўлялі семінарыю. Мы памятаем заўжды пра Вас у малітвах і жадаем, каб Вы жылі спакойна і з Божай дапамогай былі здаровыя, шчаслівыя і маглі быць пастырам на Божай ніве. Удзячныя парафіяне з Забалаці
|
◊◊◊
Паважаны ксёндз-пробашч Вінцэнт Лісоўскі!
Віншуем Вас з днём Нараджэння і Імянінамі і сардэчна жадаем Вам усіх Божых ласкаў і няспыннай апекі Марыі Панны, здароўя на доўгія гады, штодзённай радасці, добрых і сардэчных людзей побач, душэўнага супакою і ўсяго найлепшага. Мы дзякуем Вам за ахвярную працу на карысць Богу і людзям, клопат пра парафіянаў, за добрыя словы і ўчынкі.
З малітвай парафіяне з Ліды – Слабады
◊◊◊
Вялебны ксёндз-пробашч Віктар Велівіс! Віншуем Вас з Імянінамі і сардэчна жадаем Вам доўгіх гадоў жыцця ў добрым здароўі, шчасця, душэўнага супакою, цярплівасці ў душпастырскай працы, добрых і зычлівых людзей, усіх Божых ласкаў і штодзённай апекі Найсвяцейшай Марыі Панны.
Парафіяне з Грандзічаў
◊◊◊
Вялебны ксёндз-пробашч
Віктар Велівіс!
Віншуем Вас з 10-годдзем святарскіх пасвячэнняў, з Імянінамі і шчыра жадаем Вам здароўя на доўгія гады, радасці, цярплівасці, душэўнага супакою, людской зычлівасці і сілаў для нялёгкай святарскай працы. Няхай добры Бог апякуецца Вамі заўжды, а Марыя Панна клапоціцца няспынна аб Вашым жыцці і выпрошвае для Вас ў свайго Сына неабходныя ласкі. Ад усяго сэрца мы дзякуем за працу пры нашым касцёле.
Удзячныя парафіяне з касцёла імя св. Казіміра з Путрышкаў
◊◊◊
Паважаны ксёндз Віктар Захарэўскі!
Віншуем Вас з Імянінамі і сардэчна жадаем Вам усіх Божых ласкаў, здароўя, штодзённай радасці, людской сардэчнасці і няспыннай апекі Найсвяцейшай Марыі Панны.
Парафіяне з вёсак: Скерсі і Зенюкі
|
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 182 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.