Больш за паўвека без славутага храма
Кінга Красіцкая
20 лістапада 2016
|
55 гадоў таму была зруйнавана Фара Вітаўта – адна з найпрыгажэйшых каталіцкіх святынь Беларусі. Неад’емная частка гродзенскай ідэнтычнасці праіснавала ў розных архітэктурных варыянтах 600 гадоў. Перажыла пажары і войны. Знішчана ў мірны час у ноч з 28 на 29 лістапада 1961 года.
Рашэнне пра разбурэнне храма было прынята на пасяджэнні гарвыканкама. Яго мэтазгоднасць тлумачылася планам “генеральнай забудовы горада”. На самой жа справе галоўная прычына такога рашэння – моцнае раздражненне партыйных кіраўнікоў колькасцю храмаў у цэнтры горада.
Знішчыць святыню вырашылі з дапамогай узрыўчаткі. Працу даручылі спецыялістам з Ленінграда, якімі кіравала маладая дзяўчына. Калі справа была зроблена, па горадзе пайшлі чуткі, быццам тая моцна захварэла. “Гэта Божае пакаранне”, – перагаворваліся мясцовыя жыхары.
На месцы велічнай Фары засталіся толькі руіны. Навакольныя вуліцы пакрыў чырвоны пыл. Гродзенцы, якія былі сведкамі страшнай падзеі, успамінаюць, што касцёл нібыта страшнай рукой быў падняты ўверх, а потым на вачах пачаў таяць. “Добра памятаю той дзень, – звяртаецца да мінулых падзей у дакладзе на Нацыянальным эўхарыстычным кангрэсе ў Гродне арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч. – Я ехаў на аўтобусе ў школу. На Савецкай плошчы нехта сказаў: «Усё, касцёла няма»... †