ГРОДНА
Серада,
03 ліпеня 2024 года |
Супакой на зямлі?
![](/images/stories/n410/christmas-angel.jpg)
Аднойчы адзін цар паабяцаў узнагароду за лепшую карціну, якая адлюстроўвала б супакой. Шматлікія мастакі спрабавалі намаляваць супакой на палатне. Але толькі дзве карціны спадабаліся цару. На адной было намалявана возера з роўнай паверхняй, у якім велічна адбіваліся пакрытыя зялёнай расліннасцю высокія горы і блакітнае неба з далікатнымі белымі аблокамі. Усё выглядала так мірна! †
На другой карціне таксама былі горы. Толькі яны былі скалістымі і голымі. Над імі навіслі цяжкія шэрыя хмары. Ішоў дождж, і зіхацелі маланкі. Імклівы вадаспад паміж скаламі зрываўся ўніз і змываў усё жывое на сваім шляху. Здавалася б, што ўсё гэта ніяк не адлюстроўвае супакою. Але ўгледзеўшыся, цар убачыў невялікі куст у скале, у якім было гняздо. І ў гняздзе пасярод гэтага шуму і буры мірна сядзела птушка са сваімі птушанятамі. Менавіта гэтая карціна і атрымала ўзнагароду цара. Ведаеш, чаму? Цар прыйшоў да высновы, што супакой не там, дзе няма ніякага шуму, цяжкасцей і цяжкай працы, а там, дзе сярод усяго гэтага шуму і цяжкасцей сэрца можа быць спакойным.
Супакой, аб якім спявалі анёлы, – гэта Божы супакой. Гэты супакой можа атрымаць кожны чалавек, які прызнае Езуса сваім Збаўцам і адкрые Яму сваё сэрца. Езус дасць яму свой супакой, святло і супакой, якія толькі Ён можа даць і якія можна мець нягледзячы на тое, што робіцца ў свеце вакол нас. Езус сам гэта абяцаў: “Супакой пакідаю вам, супакой Мой даю вам. Даю ж вам не так, як свет дае. Няхай не трывожыцца сэрца вашае і не баіцца” (Ян 14, 27). Для таго Езус і прыйшоў да нас, каб прымірыць людзей з Богам, каб даць ім надзею на вечнае жыццё. Хай у сэрца кожнага з нас прыйдзе Божае Нараджэнне, свята любові і супакою!

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 182 |
Чакаем Вашай падтрымкі
![skarbonka](/images/stories/skarbonka.png)
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.