ГРОДНА
Панядзелак,
22 ліпеня 2024 года |
III нядзеля звычайная
![](http://slowo.grodnensis.by/images/stories/general/evang_lk.jpg)
З Eвангелля св.Лукі
Паколькі многія браліся скласці апавяданне пра падзеі, якія адбыліся сярод нас, як перадалі нам тыя, хто ад пачатку быў відавочцам і слугою слова, вырашыў і я дакладна прайсціся па ўсім ад пачатку і апісаць табе ўсё па парадку, найшаноўнейшы Тэафіле, каб ты пазнаў праўдзівасць таго, чаму ты быў навучаны.
У той час: Езус вярнуўся ў моцы Духа ў Галілею і разышліся чуткі пра Яго па ўсёй ваколіцы. Ён навучаў ва ўсіх сінагогах, і ўсе Яго славілі.
I прыйшоў Ён у Назарэт, дзе быў выхаваны, і ўвайшоў паводле свайго звычаю ў дзень суботні ў сінагогу, і ўстаў, каб чытаць. Яму падалі кнігу прарока Ісаі. Ён, разгарнуўшы кнігу, трапіў на месца, дзе было напісана: “Дух Пана на Мне; бо Ён намасціў Мяне абвяшчаць добрую навіну ўбогім, паслаў Мяне абвяшчаць вызваленне палонным, і сляпым вяртаць зрок, каб выпусціць спакутаваных на свабоду, каб абвясціць год ласкі Пана”.
Закрыўшы кнігу, Ён аддаў яе слузе і сеў. А вочы ўсіх у сінагозе былі скіраваныя на Яго. I Ён пачаў гаварыць ім: “Сёння споўніліся гэтыя словы Пісання, якія вы чулі”. †

Лк 1 , 1-4.4, 14-21
Заўжды цяжка пачынаць
![](http://slowo.grodnensis.by/images/stories/n294/ewangel1.jpg)
Сцэна з назарэтанскай сінагогі стала вельмі тыповай для сустрэчаў чалавека з Хрыстом. Збавіцель прыносіць сваёй Асобай выкананне самых патаемных людскіх жаданняў: каб усе былі свабодныя, але ніколі не страчвалі надзеі, каб ніхто не цярпеў з-за якой-небудзь хваробы ці калецтва, каб усе радаваліся прыязнасцю Бога-Творцы. Што можна яшчэ больш чакаць? Якое яшчэ жаданне можа задаволіць чалавека? У рэакцыі землякоў Езуса мы знаходзім адказ. Бог сустракае цяжкасці, калі Ён захоча сваім Божым спосабам выканаць свае абяцанні. Так было пры жыцці Езуса і аналагічная сітуацыя паўтараецца на працягу вякоў. Не здзіўляйцеся, што і ў наш час Асоба Хрыста сустракае заўзятых ворагаў. І сёння свет паўтарае за жыхарамі Назарэту: так, давайце зробім чалавека шчаслівым і свабодным, але паводле нашых уяўленняў і планаў. І таму прапановы Бога – непажаданыя для чалавека. Аднойчы Езус растлумачыць гэта простым выказваннем, што Яго думкі і шляхі – не думкі і шляхі чалавека.
Аднак Божыя планы збаўлення былі рэалізаваны, нягледзячы на неразуменне і варожасць, бо яны былі Божымі планамі! Нашае заданне – прачытаць іх і прыняць, нават, калі яны не заўсёды супадаюць з нашымі чаканнямі.
Кс. Яраслаў Грынашкевіч
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 163 |
Чакаем Вашай падтрымкі
![skarbonka](/images/stories/skarbonka.png)
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.