ГРОДНА
Нядзеля,
30 чэрвеня
2024 года
 
На шляху да святасці

Збаучая моц Найсвяцейшай Крывi Езуса Хрыста (2)

На шляху да святасці

Дзеля свабоды вызваліў вас Хрыстос.
    Таму трывайце і не паддавайцеся ярму няволі!” (Гал 5, 1)
ПЕРАМОГА
   НАД Д’ЯБЛАМ

    Д’ябал, якi быў скiнуты на зямлю разам са сваiмi анёламi (параўн. Ап 12, 9), вякамі вядзе зацятую барацьбу за валоданне душой кожнага чалавека. Пякельныя панаванні, улады, гаспадары цемры, нябесныя духi злосцi (параўн. Эф 6, 12) у першую чаргу атакуюць веру i волю чалавека, таму што старадаўні цмок дасканала ведае, што не мае нiякай улады над асобай i нiчога не можа зрабiць таму, хто застаецца верны Богу i хоча Яму добраахвотна служыць.
    Менавiта дзеля таго, каб схапіць чалавека ў пастку i перацягнуць на ўласны бок, нячысты дух выкарыстоўвае сваю надзейную зброю: падман, фальшывае абвiнавачванне i “муцiць ваду”. Чым больш бруду вылье, тым большая магчымасць давясцi чалавека да сумненняў i роспачы. Мэтай заўсёды з’яўляецца развязванне сярод людзей буры эмоцый, сумненняў, нявер’я ва ўласную годнасць, чысцiню намераў iншага чалавека і нават самога Бога.
 
Айцец міласэрны, а эпідэмія…

На шляху да святасці

Завяршыліся ўрачыстасці Вялікага тыдня, падчас якіх узгадвалі балесную муку і смерць Хрыста і Яго ўваскрасенне ў хвале.
    Гэты час, як і наступная Нядзеля Божай Міласэрнасці, падштурхоўвае нас да разважання над грахом, справядлівасцю Бога і Яго бязмежнай міласэрнасцю.
Загружаныя, занятыя рознымі справамі і праблемамі паўсядзённага жыцця, часта бездапаможныя перад імі, мы нярэдка задаём сабе падобныя пытанні, на якія не заўсёды можам знайсці дакладныя адказы: “Адкуль ведаем, што Бог міласэрны?”, “Чаму павінны ўшаноўваць Божую міласэрнасць?”, “Ці патрэбны Богу міласэрныя ўчынкі людзей?”. Бог стварыў свет з любові і з самага пачатку вырашыў адарыць гэтай міласэрнай любоўю кожнага чалавека. І ўсё, што існуе, што было створана, увесь Сусвет – тварэнне гэтай міласэрнасці.
   
Сапраўдная Божая міласэрнасць. Як яе спазнаць?

На шляху да святасці

У дзённіку св. Фаўстыны Кавальскай “Міласэрнасць Божая ў маёй душы” чытаем, як Пан Езус гаворыць: “Душы гінуць, нягледзячы на Маю горкую муку. Я даю апошні шанс для ратунку – свята Маёй міласэрнасці. Калі яны не ўшануюць Маёй міласэрнасці, то загінуць навекі” (Дз. 965). Але якая яна – сапраўдная Божая міласэрнасць? І як яе атрымаць?
Уцёкі да Божай міласэрнасці з’яўляюцца апошнім шансам на выратаванне для пакутуючага ад зла чалавецтва. Яе можна дасягнуць праз:
   
    1. Пазнанне сапраўднага вобраза Бога як любячага Айца – справядлівага, міласэрнага, усемагутнага, жадаючага дабра і блізкага кожнаму чалавеку, шануючага яго свабоду, церпячага па прычыне людскіх грахоў і нядолі.
    Такі вобраз Бога прадстаўляе нам сам Божы Сын у прыпавесці пра міласэрнага айца і блуднага сына (параўн. Лк 15, 11–31).
   
Збаучая моц Найсвяцейшай Крывi Езуса Хрыста

На шляху да святасці

Жыццё ўсякага цела ёсць кроў ягоная” (Лев 17, 14)
Гледзячы на ўкрыжаванага, акрываўленага з галавы да ступняў Езуса, кожны хрысціянін разумее, што гэтая Кроў пралілася з вялікай любові да чалавека. Мы прыступаем да сакраманту споведзі і прымаем Эўхарыстыю, каб ачысціць сваю душу ад бруду грахоў і паяднацца з Богам. Гэта найбольш распаўсюджанае разуменне дзеяння Крыві Збаўлення сярод вернікаў. Аднак каб поўнасцю зразумець усю неабмежаванасць скарбаў, да якіх мы маем доступ праз гэтую каштоўную Ахвяру, і наколькі вялікая моц яе дзеяння ў душы і жыцці чалавека, неабходна ўслухацца ў Божае слова.
Ачышчэнне і апраўданне
    “Амаль усё паводле Закону ачышчаецца крывёю, а без праліцця крыві не бывае даравання” (Гбр 9, 22). Гэта менавіта Кроў Баранка, прынятая ў Камуніі, сцірае з людской памяці даўгавы запіс старадаўняй віны, “ачышчае сумленне ад мёртвых учынкаў” (параўн. Гбр 9, 14) і ўспамінаў пра здзейснены грэх, змывае пачуццё бруду, нячыстасці, нягоднасці і збянтэжанасці. “Калі грахі вашыя будуць, як чырвань, збялеюць, як снег; калі будуць барвовыя, як пурпур, стануць, як воўна” (Іс 1, 18), як толькі будуць акунутыя ў Кроў.
   
Уваскрасенне… ці веру ў гэта?

На шляху да святасці

Калі думаю аб тым, што адбываецца вакол: пажары ў Аўстраліі, нашэсце саранчы ў Саудаўскай Аравіі, Афрыцы і Азіі, пандэмія каронавіруса, якая выйшла з Кітая і запаланяе Еўропу і ўсю зямлю, – здаецца, што наступае канец свету.
Узгадваюцца словы Езуса аб тым, што адбудзецца, калі Ён прыйдзе ў другі раз. “Будуць знакі на сонцы, месяцы і зорках, а на зямлі – трывога народаў і замяшанне ад гулу марскога хвалявання. Людзі будуць млець ад страху і ад чакання таго, што прыйдзе на свет, бо пахіснуцца нябесныя моцы. І тады ўбачаць Сына Чалавечага, які будзе ісці ў воблаку з моцаю і вялікай славаю. Калі ж гэта пачне адбывацца, тады выпрастайцеся і падыміце галовы вашыя, бо набліжаецца вашае адкупленне” (Лк 21, 25–28).
    Думаю, сёння кожны можа ўбачыць сябе ў гэтых словах пра людзей, якія млеюць ад страху. Але не на тым хацелася б засяродзіцца. Маю ўвагу прыцягнулі апошнія словы прыведзенага ўрыўка: “Калі ж гэта пачне адбывацца, тады выпрастайцеся і падыміце галовы вашыя, бо набліжаецца вашае адкупленне”. Уваскрослы Езус гаворыць нам, што ў хвіліны, калі ўвесь свет руйнуецца, Ён прыходзіць па нас, набліжаецца, каб забраць у дом на Небе, што падрыхтаваны для нас стагоддзі таму. Езус ужо перажыў усе пакуты свету, прайшоў праз смерць і ўваскрос з мёртвых, узяў на сябе ўсё зло, каб мы маглі пайсці за Ім да Айца, у Неба, да вечнага шчасця. Ён ужо перамог усё тое, што здаецца непераможным, пераадолеў усякае цярпенне, слёзы, адзіноту, роспач і смерць, а цяпер гатовы перамагаць у нас, у нашым жыцці, у нашых цяжкасцях.
   
Як змагацца са спакусамі?

На шляху да святасці

Карціна Тыцыяна Вечэліа “Адам і Ева”, каля 1550 г.Спакусы прысутнічаюць у жыцці кожнага чалавека. Адчуваем прагу – адчуваем і спакусы.
Крыніцы спакушэння
    Кожны дзень у нас не аднойчы ўзнікае спакуса да граху і зла. Св. Аўгусцін гаворыць, што мы павінны пастаянна выбіраць паміж Валадарствам Бога і д’ябла. Чым большага поспеху хтосьці дабіваецца на шляху хрысціянскага ўзрастання, тым больш жорсткія спакусы будуць яго праследаваць. Нават самога Езуса спакушаў д’ябал у пустыні (параўн. Мц 4, 1–11; Лк 4, 1–13). У Евангеллі гаворыцца, што сатана хацеў выпрабаваць Яго сыноўскае стаўленне да Бога. “Езус адбівае гэтыя атакі, якія, здаецца, паўтараюць спакусы Адама ў раі і Ізраэля ў пустыні, а д’ябал адступаецца ад Яго «да пары» (параўн. Лк 4, 13)” (ККК 538). Мука Езуса: ад страху смерці ў Гетсіманіі да насмешкі фарысеяў і папроку злодзея на Голгофе – апошняя і самая суровая спакуса, якую Хрыстос перажыў як чалавек. Айцы Касцёла бачылі ў гэтых спакушэннях сатаны адлюстраванне 3-ох спакус свету з Першага Паслання св. Яна (2, 16): пажадлівасці цела, вачэй і жыццёвай пыхі.
   
Старонка 12 з 62:

Актуальны нумар

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

green
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  185

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.