Божы дзень
Раней дзень шабату нагадваў сёмы дзень стварэння свету. Цяпер жа тым святым днём з’яўляецца для нас нядзеля – дзень Змёртвыхпаўстання Езуса Хрыста. Божы дзень – гэта асноўны дзень ажыццяўлення Эўхарыстыі, дзень радасці, калі вернікі не працуюць. Нядзеля, будучы ўспамінам аб першым дні існавання свету, з’яўляецца адначасова прадвесцем апошняга дня, калі Хрыстус прыйдзе ў хвале. Нядзеля з’яўляецца таксама днём дару Святога Духа. Гэта менавіта ў нядзелю Святы Дух сышоў на апосталаў і на Марыю, якія сабраліся ў Вячэрніку. Усё гэта дазваляе сцвярджаць, што нядзеля – гэта найважнейшы дзень тыдня. †