Сям'я ў Год веры
![](/images/stories/n364/swrodzina.jpg)
![Кс. Максім Бачарнікаў SCJ Кс. Максім Бачарнікаў SCJ](/images/stories/n364/boczarnikow.jpg)
Першае месца жыцця Касцёла створана ў выніку сакраманту сужэнства, другое – сакраманту святарства. З сям’і выходзяць мужчыны і жанчыны, моладзь і дзеці, ідучы на працу, ва ўніверсітэты і школы, дзе яны хочуць не толькі выконваць свае абавязкі, але і несці Хрыста і Яго навуку. Кожную нядзелю тыя самыя хрысціяне выходзяць з касцёлаў пасля святой Імшы, узмоцненыя словам і Эўхарыстыяй, каб быць сведкамі Хрыста ў сям’і і грамадстве. †