ГРОДНА
Нядзеля,
30 чэрвеня
2024 года
 

На шляху да святасці

Перажываць канікулы з Богам

На шляху да святасці

Падчас канікул часта арганізуюцца канцэрты рэлігійнай музыкі, якія з’яўляюцца шляхам евангелізацыі і спосабам абвяшчэння Добрай Навіны

Наперадзе час канікул – насычаныя сонцам і пазітыўнымі эмоцыямі дні заслужанага адпачынку. Карыстаючыся гэтым дарам, нельга забывацца аб захаванні адпаведных адносін да Пана Бога. Таму падчас летняга адпачынку кожны хрысціянін павінен памятаць аб штодзённай малітве, нядзельнай і святочнай св. Імшы, сакраманце пакаяння. Добрай нагодай, каб ажывіць, паглыбіць і ўмацаваць адносіны з Хрыстом у час канікул, будуць розныя пілігрымкі, рэкалекцыі і іншыя падзеі рэлігійнага характару.
Канікулы – такі чаканы час, калі пэўныя абавязкі можна адкласці на пазней і адпачыць ад бегатні і сотні паўсядзённых спраў. У гэты перыяд мы ўсё часцей звяртаем увагу на прапановы турыстычных агенцтваў, якія прывабліваюць прыгожымі відарысамі разнастайных куткоў свету. Задумваемся, што выбраць: адпачынак на моры, горныя сцежкі ці, можа, спакойны водпуск у бабулі на вёсцы. Аднак вельмі часта падчас прагляду турыстычных прапаноў, пакавання чамаданаў ды і падчас самога адпачынку мы спрабуем адсунуць Бога на далейшы план. Такім чынам канікулы становяцца часам, у якім выразна слабеюць рэлігійныя практыкі. Бог жа пачакае.
 

Сужэнства – святы саюз, дзе не месца забабонам

На шляху да святасці

Лета – гарачы час для вяселляў. Шчаслівыя маладыя пары, якія збіраюцца ажаніцца, да драбніц прадумваюць вясельныя цырымоніі і з нецярплівасцю чакаюць шлюбу, каб злучыць свае сэрцы ды прысягнуць перад святаром і Усявышнім шчыра кахаць адзін аднаго, разам дзяліць радасць і бяду, жыць ва ўзаемапаразуменні. Аднак, як жа часта ўрачысты дзень нараджэння новай сям’і азмрочваецца забабонамі і прыкметамі.
Тэме вясельных прыкмет і павер’яў прысвечана мноства публікацый не толькі ў друкаваных выданнях, але і на прасторах інтэрнэту. Асаблівую папулярнасць яны маюць сярод нявест, іх мам, сябровак і будучых свякровак. Тыя старанна вывучаюць “забабонную літаратуру”, каб пасля распрацаваць цэлую пакрокавую інструкцыю: што можна і чаго нельга рабіць маладым падчас шлюбу. Асабліва прыкра, што веруючыя людзі таксама часта грашаць тым, што акцэнтуюць сваю ўвагу на цалкам бессэнсоўных рэчах, машынальна і бяздумна падпарадкоўваюць сваё жыццё нейкім павер’ям і прыкметам. Відаць, яны моцна закараніліся ў свядомасці.
   

Да Хрыста праз Марыю

На шляху да святасці

Месяц май у каталіцкім Касцёле для ўсіх вернікаў з’яўляецца часам, прысвечаным Марыі, Маці Хрыста. У касцёлах, капліцах і каля прыдарожных крыжоў адбываюцца маёвыя набажэнствы. А ў Гродне ў парафіі Божай Міласэрнасці вось ужо на працягу васьмі гадоў існуе група “Рух Марыі”. Кожную нядзелю яна збірае моладзь і дзяцей, якія жадаюць служыць Маці Божай.
Супольнасць створана спадаром Алегам Гарбачовым 8 верасня 2008 года з мэтай пашырэння марыйнага культу ў парафіі, горадзе і ўсёй Беларусі. Першапачаткова ўдзельнікаў было няшмат, не хапала месца для правядзення сустрэч. А праз некаторы час рух стаў пашырацца. Усё больш людзей даведвалася пра супольнасць. З’явіліся нават духоўныя ўдзельнікі на Камчатцы і ў ЗША. Яны моляцца за супольнасць, аднаго разу прыязджалі адведаць групу. Зараз у касцёле для сустрэч выдзелена два пакоі.
   

Нядзеля – дзень для душы

На шляху да святасці

За мітуснёй сучаснага свету чалавек часта не заўважае, што адны клопаты змяняюць другія, на месца адных запатрабаванняў прыходзяць іншыя... Жыццё становіцца падобным на гонку, што нагадвае бег па замкнёным коле. Нядзельны жа дзень прапануе на момант спыніцца і паглядзець у нябёсы.
Ці можна ў нядзелю працаваць?
    Бог працаваў шэсць дзён, а на сёмы адпачыў. Праз гэта Творца паказаў чалавецтву, што сёмы дзень – дзень спакою. “Памятай дзень святы святкаваць”, – гаворыцца ў трэцяй запаведзі Дэкалога. Касцёл нагадвае пра тое, што ў нядзелю і святы чалавек павінен пазбягаць усялякай працы, якая прыносіць яму матэрыяльную выгаду, і, наогул, служэння сабе самому.
    У хрысціян не прынята пакідаць на нядзелю якія б там ні было хатнія справы (уборку, мыццё бялізны і г. д.). У некаторых хрысціянскіх краінах устрымліваюцца нават ад гатавання ежы, рыхтуючы яе напярэдадні. Сапраўдны вернік ніколі не мае працы, якая не можа пачакаць да заўтра. Менавіта таму старэйшыя людзі часта гавораць, што ў нядзелю нават нітку ў вушка іголкі нельга ўсадзіць. А ўсё таму, што хрысціянін верыць, што ўсе забароны і абмежаванні Бог стварыў для яго ж шчасця.
   

Знак крыжа. Першая малітва хрысціяніна

На шляху да святасці

“У імя Айца, і Сына, і Духа Святога. Амэн”.
    Так мы пачынаем і заканчваем нашы малітвы, магчыма, не ўсведамляючы, што знак крыжа сам па сабе з’яўляецца малітвай.
    Наколькі важна рабіць крыжовы жэст у паўсядзённым жыцці і які ў яго ўкладваецца сэнс?
Што азначае крыжовы знак
    Знак крыжа – гэта маўклівае, але ў той жа час гучнае, бо адкрытае, вызнанне веры ў Адзінасутную і Непадзельную Тройцу: Бога Айца, Богачалавека Езуса Хрыста і Духа Святога. Крыжовы жэст сведчыць аб тым, што Сын Божы збавіў сваім жыццём род чалавечы ад граху і вечнай смерці. Здзяйсняючы яго, чалавек выказвае сваю прыналежнасць да Хрыста, а таксама да адзінства хрысціян, адкупленых Крыжам.
    Перахрысціўшыся, мы ўзносім да Творцы ціхую малітву душы. Гэта выраз любові і даверу. Малітоўны жэст настройвае чалавека на супрацоўніцтва з Божай ласкай, а таксама абараняе яго ад дзеяння злых духаў.
   

Набожнасць

На шляху да святасці

Вера бывае рознай. І знешняе – не заўсёды люстэрка ўнутранага, а ўнутранае можа нават не выяўляцца знешне. Прапануем Вам задумацца над сваім духоўным жыццём і паразважаць над тым, ці не ілжывая наша набожнасць: ходзім у касцёл з прывычкі або з вялікай радасцю, молімся напаказ або на хвалу Бога, робім дабро дзеля ўласнай выгады або адказваем на заклік сэрца...

“Я ў Богу” або “Бог ува мне”?
    Варта размяжоўваць набожнасць “здаровую” і “нездаровую”. Да “нездаровай” набожнасці можна аднесці афектаваную – перабольшана эмацыйную, падкрэсленую і штучную. Такая вера характэрна людзям, якія, праслаўляючы Бога, займаюцца самалюбаваннем, шукаюць асалоды ад працэсу, а не ад самой сутнасці. Так, напрыклад, вернік збіраецца ў касцёл з думкай “мяне ж убачаць столькі людзей” і апранае сваё самае прыгожае адзенне. Каб усе заўважылі, прыходзіць і сядае ў першыя лаўкі. Як жа ён цешыцца, калі нехта ацэньвае ўбранне і гаворыць нешта прыемнае. І нібы для Бога апранаецца, а атрымоўваецца, каб задаволіць сябе. Або вырашае вернік маліцца спевам. І не заўважае, як пагружаецца ў сябе і пачынае засяроджана лавіць па пакоі сваё чыстае эха: “які ж у мяне прыгожы голас”. Бог адыходзіць кудысьці на другі план.
   

Вялікі Пост 2016. Дапамагчы дзецям адмовіцца ад гаджэтаў

На шляху да святасці

korona-cierniowa

Яшчэ некалькі гадоў таму найбольш папулярнай адмовай на перыяд Вялікага посту сярод дзяцей лічылася адмова ад салодкага ў розных яго праявах. Але сёння ўжо наўрад ці хто будзе вельмі моцна перажываць з-за таго, што бліжэйшыя сорак дзён трэба забыцца пра цукеркі. Чаму? Бо ёсць іншыя рэчы, без якіх дзеці самых розных узростаў не ўяўляюць свайго жыцця: тэлефоны, планшэты, ноутбукі...
Паводле вынікаў апытання, праведзенага Цэнтрам даследавання грамадскай думкі, дзеці ва ўзросце 6-12 гадоў у сярэднім праводзяць ля камп’ютара 11 гадзін у тыдзень. Старэйшыя – да 15-га году жыцця – марнуюць у сеціве 17 гадзін, а падлеткі (да 19 гадоў) – 21 гадзіну ў тыдзень. Ды і самая лепшая статыстыка – суседзі, знаёмыя, сваякі ўвесь час наракаюць на тое, што дзеці “жывуць” у інтэрнэце, не вылазяць з сацыяльных сетак ды гульняў. Таму нам, дарослым, варта задумацца і прапанаваць сваім дарагім дочкам і сынам скарыстаць час посту на тое, што сапраўды цяжка даецца, ды адмовіцца ад гаджэтаў.
   

Старонка 28 з 62:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

green
Адзначаем імяніны:
Сёння ўспамінаем памерлых святароў:
Да канца года засталося дзён:  185

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.