ГРОДНА
Чацвер,
11 ліпеня 2024 года |
Пра ўнутраны стрыжань, або лікбез пра пачаткі сталасці
![](/images/stories/n510/stalosc.jpg)
Калі Езус ступае па нашых бушуючых водах – неўпарадкаваных сяброўствах, неадэкватным адпачынку, неўтаймаванай агрэсіі, – мы крычым, як апосталы ў сваёй лодцы, убачыўшы “прывід” на моры. Выйсці са сваёй схемы, са свайго чаўна, як гэта ўчыніў Пётр – значыць паспрабаваць пашырыць свой погляд. Значыць зірнуць на сяброўства з перспектывы ўпарадкаванасці, на адпачынак – з перспектывы карыснасці, а на агрэсію – з перспектывы асертыўнасці. †
Сталасць не набываецца аўтаматычна, да яе трэба ісці крок за крокам. Прычым узрост іграе далёка не першую ролю. Адгадуй сівую бараду – старцам не станеш. Тут дзейнічае іншы парадак – неабходна абдуманае рашэнне. Так Пётр свядома адважыўся змяніць “крык боязі перамен” у сталую радасць, калі пастанавіў адправіцца насустрач Настаўніку. Падобна і нам для выйсця з лодкі свайго эгацэнтрызму трэба на гэта рашыцца. Магчыма, пара гадзін разважання магла б стаць добрым пачаткам. А пасля – чвэрць гадзіны шчырасці штодня на вечаровым рахунку сумлення. І першы пункт у гэтых практыках (як медытацыі, так і рахунку сумлення) – паглядзець на парадак Езуса і на свой беспарадак, на Яго плённасць і сваю страту часу, на Яго ўнутраны стрыжань і сваю саломінку.
Словамі св. Паўла скажам: “Няхай вашы думкі будуць такімі, як у Хрысце Езусе” (Філ 2, 5). Для звычайнага эгацэнтрычнага ўзроўню сталасці характэрны ўнутраны яркі вобраз, схема, ідэал. Дык вось, неабходна замяніць свайго ўнутранага куміра на Езуса. І гэта самае важнае. Трэба фарміраваць свой маяк – вобраз Хрыста – і пазнаваць Яго, а не пакідаць такім, якім яго, прабачце, “зляпала” жыццё. Бо калі самастойна не дастасоўваць гэты вобраз да евангельскага, то гэта зробяць іншыя: фальшывыя прарокі, акружэнне, СМІ... Важна не быць марыянеткай, а фарміраваць свой унутранны свет, супрацоўнічаючы з Божым словам. Св. Іеранім адзначаў: “Калі не чытаеш Святога Пісання – не ведаеш Хрыста; не разважаеш, дастасоўваючы Яго жыццё да свайго – не ведаеш сябе”.
Чаму не чытаем Пісанне? Чаму цяжка медытаваць? Таму што гэта наш унутраны крык на Езуса – на прывід, які мы яшчэ не пазналі. Важна зрабіць высілак, каб перамагчы стомленасць і ўнутранае супраціўленне, якое з’яўляецца свайго роду перашкодай ласцы перамены, трансфармацыі.
У нас пануе два валадарствы: Езуса – княства гармоніі – і сатаны – княства супраціўлення, беспарадку. Якое з іх мы будзем больш у сваіх думках, практыках і дзеяннях “падкармліваць”, на якім будзем больш канцэнтравацца і сузіраць – тое валадарства і пераможа.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 174 |
Чакаем Вашай падтрымкі
![skarbonka](/images/stories/skarbonka.png)
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.