ГРОДНА
Серада,
07 жніўня 2024 года |
Ружанец з ранніх гадоў
Марыя дала нам надзейную і эфектыўную абарону ад усякага зла – Ружанец. Таму самым цудоўным падарункам, які бацькі могуць даць свайму дзіцяці, з’яўляецца прывітая пашана і любоў да гэтай малітвы з маленства. Даручаючы жыццё Маці Божай, чалавек гарантавана забяспечвае сабе эфектыўную абарону ад разнастайных пагроз і небяспек.
Як пачаць?
У многія сем’і Ружанец прыходзіць разам з кастрычнікам. Тады мамы і таты задумваюцца, як увесці дзяцей у гэтую малітву. Штодзённы ўдзел у ружанцовым набажэнстве многія лічаць занадта цяжкім і нудным для малых, якія да гэтага часу не мелі з ім справы. У такой сітуацыі добрым рашэннем можа стаць супольная малітва дома.
Распачніце ад штодзённага адгаворвання аднаго дзясятка. Гэта працягнецца не больш як 5 хвілін. Дзеці могуць прамаўляць першую палову “Ойча наш” і чарговых “Вітай, Марыя”, а бацькі – працягваць.
Калі малое ўбачыць, што ўся сям’я кленчыць на супольным Ружанцы, гэта стане для яго чымсьці натуральным. Тады яно без цяжкасцей навучыцца сістэматычнасці і настойлівасці ў малітве. †
Уменне здабываць
|
Перад пачаткам малітвы варта зрабіць кароткія ўводзіны да таямніцы, а падчас адгаворвання дзясятка – перажываць узгаданую падзею. Добра весці апавяданне пра жыццё Пана Езуса ў цяперашнім часе, каб можна было атаясаміцца з тым, што робіць Хрыстос для кожнага чалавека.
Каб наглядна наблізіць дзецям таямніцы Ружанца, неабходна выкарыстоўваць простыя і красамоўныя карцінкі. Ілюстрацыі, якія дэманструюць важныя па- дзеі з жыцця Марыі і Езуса, можна знайсці ў інтэрнэце. Трэба іх раздрукаваць і падрыхтаваць шыльдачку з усімі часткамі Ружанца:
у адным радку размясціць Радасныя таямніцы, у чарговым – Таямніцы святла, затым – Балесныя і Хвалебныя таямніцы (кожная таямніца на асобным малюнку). Штовечар, калі сям’я кленчыць на супольную малітву, дзіця будзе выбіраць адну таямніцу з шыльды, а хтосьці з бацькоў або старэйшыя брат ці сястра – чытаць з Бібліі фрагмент, які датычыць дадзенай падзеі. Потым кожны прамовіць сваю інтэнцыю, пасля чаго распачнецца супольная малітва.
Чаму бывае так, што дзіця “ўцякае” ад малітвы?
Некаторыя дзеці негатыўна ставяцца да адгаворвання Ружанца, таму што ён атаясамліваецца толькі з традыцыйнымі пацерамі, якія не заўсёды ім зразумелыя. Неабходна тлумачыць, што гэта размова з Панам Богам.
Важна таксама знешняя і ўнутраная падрыхтоўка да малітвы. Першая заключаецца ў выбары адпаведнага палажэння цела, рук. Дарэчы, у малітве можна выкарыстаць песню, спалучаную з рухамі ці танцам. Падчас другога моманту, у сваю чаргу, прыгадваем, што Усемагутны зацікаўлены зместам нашай малітвы, таму з пашанай можам пра ўсё Яму расказаць сваімі словамі. Дзіця павінна разумець скіраваныя да Бога звароты і ўкладваць пачуцці ў гэтае пасланне.
|
< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 147 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.