ГРОДНА
Серада,
07 жніўня 2024 года |
З Марыяй у новы навучальны год
15 верасня адбылася пешая пілігрымка дзяцей і моладзі з горада над Нёманам і яго ваколіц да санктуарыя Маці Божай Яснагорскай на Узгорку Надзеі, які знаходзіцца ў Капцёўцы. Пілігрымка прайшла пад дэвізам “З Марыяй у новы навучальны год”.
Дарога займала адзін дзень і распачыналася ранішняй Эўхарыстыяй, якую цэлебраваў біскуп Гродзенскі Аляксандр Кашкевіч у касцёле Маці Божай Анёльскай (францішканскі касцёл). “Паглынайце ўсё тое, што дапамагае вам быць мудрымі людзьмі, якія клапоцяцца аб дабры іншага чалавека, – заахвоціў сабраных дзяцей і моладзь біскуп Кашкевіч. – Не дайце сябе падмануць злу і ілюзіям гэтага свету. Праз удзел у сістэматычнай катэхізацыі старайцеся дасягнуць адзінства з Панам Богам і з вашымі аднагодкамі. З радасцю ў сэрцы пазнавайце Божыя праўды і таямніцы на занятках рэлігіі і катэхезе. Чым больш вы пазнаеце Пана, тым больш мудрымі і радаснымі людзьмі вы станеце”.
Біскуп Гродзенскі падзякаваў усім настаўнікам, катэхетам, выхавальнікам і сем’ям за выхаванне дзяцей у каталіцкай веры, за перадачу ведаў і жыццёвай мудрасці. Іерарх пажадаў, каб новы школьны і катэхетычны год быў багатым на новыя ўражанні, а таксама стаў узрастаннем у мудрасці і веры. †

Пасля заканчэння Эўхарыстыі ўсе вырушылі ў накірунку Капцёўкі, на Узгорак Надзеі, дзе ўсіх чакае Маці – Марыя! У пілігрымцы прыняло ўдзел шмат дзяцей і моладзі разам з роднымі, апекунамі і катэхетамі.
Самай малодшай удзельніцай пілігрымкі стала маленькая дзяўчынка, якой толькі нядаўна споўніўся год. У дарозе яна была са сваёй мамай. А самай пажылой удзельніцай стала 87-гадовая жанчына, якая ахвяравала дарогу ў інтэнцыі сваіх праўнукаў.
У пілігрымцы прынялі ўдзел таксама клерыкі з Гродзенскай вышэйшай духоўнай семінарыі разам з некаторымі сваімі выкладчыкамі.
У Капцёўцы пілігрымаў вітаў кусташ санктуарыя кс. Міхал Ластоўскі. Пасля кароткага адпачынку і хвілін цішыні, індывідуальнай малітвы пілігрымаў, распачалася святая Імша, на якой былі асвечаны таксама школьныя прылады. Варта адзначыць, што шмат хто з дзяцей ішоў у пілігрымцы з заплечнікамі, у якіх былі кнігі, сшыткі і іншыя школьныя прылады, якія затым былі асвечаны. Адзін з удзельнікаў пілігрымкі на пытанне, што ён мае ў сваім заплечніку, адказаў: “У мяне там кнігі – гэта мой цяжар, гэта мой крыж...”
Урачыстую літургію ўзначаліў ксёндз прэлат Юзаф Станеўскі, рэктар Вышэйшай духоўнай семінарыі ў Гродне. У сваёй гаміліі святар зазначыў, што разам з новым школьным годам распачынаецца і новая дарога, таму што і школьныя падручнікі ўжо новыя, а для кагосьці, магчыма, новым становіцца і школьнае атачэнне. “На гэтай дарозе нас суправаджаюць не толькі кнігі па розных прадметах, мы павінны таксама памятаць пра найважнейшую кнігy для кожнага чалавека. Гэтай кнігай з’яўляецца Святоe Пісанне”, – зазначыў ксёндз прэлат.
Святар заахвоціў дзяцей і моладзь, каб акрамя школьных кніг кожны з іх на сваёй паліцы меў таксама і Біблію, якая павінна стаць для чалавека дарадчыкам па жыцці: “Толькі тады, калі чалавек будзе чытаць Святое Пісанне і спалучаць яго з атрыманымі ў школе ведамі, ён будзе чалавекам”.
Пасля літургіі адбылася другая частка сустрэчы, дзе ў вясёлай форме прайшла прэзентацыя парафіяльных груп, якія прыехалі ў санктуарый на ўрачыстасць.
Дзеці і моладзь – удзельнікі пілігрымкі, узмоцненыя Божым словам і святарскім бласлаўленнем, пакідалі санктуарый напоўненыя надзеяй і хрысціянскай радасцю, каб рэалізаваць просьбу свайго біскупа, каб “не даць падмануць сябе злу і ілюзіям гэтага свету”.

< Папярэдняя | Наступная > |
---|
Літургічны каляндар
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 147 |
Чакаем Вашай падтрымкі
Дарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.