ГРОДНА
Серада,
26 чэрвеня 2024 года |
Хвіліна творчасці
10 адрозненняў
![](/images/stories/n323/porownanie.jpg)
Гэтую прыпавесць Вы можаце прачытаць у Евангеллі (Лк 13, 18-19).
Сабачка з прышчэпак
![](/images/stories/n322/pricmoki.jpg)
Неабходныя матэрыялы: некалькі драўляных прышчэпак, мадэлін для вачэй, кавалачак шчыльнай тканіны, невялікі пампон з паралона, клей і маркеры.
Як зрабіць?
1. Уважліва паглядзіце на малюнак.
2. Злучыце прышчэпкі, каб зрабіць тулава сабакі так, як паказана на малюнку. Пры злучэнні кожнай дэталі выкарыстоўвайце клей.
3. Са шчыльнай тканіны выражце вушкі, а з мадэліна - вочкі.
4. Прыклейце вочы, вушы і пампон на пысе.
5. Размалюйце выраб каляровымі маркерамі так, як вам падабаецца.
6. Сабачка гатовы!

Ліса з пальчаткі
Н
еабходныя матэрыялы: пальчатка, гузікі, ніткі, вата, дэкаратыўная стужачка.
![](/images/stories/n321/fox.jpg)
Як зрабіць?
1. Вазьміце пальчатку.
2. Адрэжце ў ёй сярэдні, безыменны і вялікі пальцы.
3. Зашыйце ўсе дзірачкі.
4. Напоўніце нарыхтоўку ватай, раўнамерна яе размяркоўваючы.
5. У пальчаткі абрэжце манжэтку.
6. Верх пальчаткі падхіліце і збярыце на нітку “гармонікам”.
7. Падрыхтуйце манжэтку, з яе мы будзем рабіць галаву лісы. Падхіліце неадрэзаны край манжэткі ўнутр. Зверху накладзіце іншы край манжэткі і зашыйце гэты край ад канца аднаго трохкутніка да іншага.
8. Зрабіце вушкі нашай лісы.
9. Адрэжце ці падгарніце наўскасяк лішні кавалак.
10. Напоўніце галаву мяккім матэрыялам і сшыйце.
11. З адрэзаных пальцаў зрабіце лапы і напоўніце іх ватай, але таксама няшчыльна. З вялікага пальца пальчаткі зрабіце хвост.
12. Сабярыце хвост на нітку.
13. Сшыйце разам усе дэталі нарыхтоўкі.
14. Падбярыце вочкі, замацуйце іх на нарыхтоўцы.
15. Прышыйце лісе гузік-носік.
16. Завяжыце ёй на шыю шалік з дэкаратыўнай стужачкі - і выраб гатовы!

Дэкаратыўныя бутэлечкі
![](/images/stories/n320/butles.jpg)
Неабходныя матэрыялы: шкляная бутэлька цікавай формы, соль “Экстра”, гуашавыя фарбы, шкляныя слоічкі, качалка, мяшочак з тканіны, варонка, корак, дэкаратыўная стужка.
Парадак выканання:
1. Старанна ачысціце бутэльку ад усіх наклеек.
2. Вазьміце такую колькасць шкляных слоічкаў, колькі колераў солі Вы плануеце выкарыстаць падчас працы.
3. Насыпце невялікую колькасць солі ў слоічак. Вазьміце трохі фарбы, дадайце яе ў соль і добра перамяшайце. Атрымаецца аднастайная каляровая маса.
4. Паўтарыце папярэднюю аперацыю некалькі разоў для кожнага неабходнага Вам колеру. Не забывайце, што Вы можаце змешваць фарбы і атрымліваць розныя адценні. Можна пафарбаваць соль у мноства колераў. †

Наступныя артыкулы...
Старонка 12 з 23:
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 189 |
Чакаем Вашай падтрымкі
![skarbonka](/images/stories/skarbonka.png)
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.