ГРОДНА
Нядзеля,
23 чэрвеня
2024 года
 

З жыцця Касцёла

Малады подых Касцёла

З жыцця Касцёла

Фотарэпартаж
Валерый Яўсейчык, Гродна
    У Лядніцу я прыехаў чацвёрты раз. Лядніца была заўжды для мяне тым месцам, дзе я магу засяродзіцца на малітве, задумацца над тым, што я - не ідэальны. І заўжды хочацца вярнуцца сюды ў чарговы раз. Галоўная тэма сёлетняй сустрэчы: “Жанчына – гэта дар і таямніца”. Найбольш спадабалася мне выступленне Ванды Пултаўскай. Я чытаў крыху яе кнігі, там ёсць шмат цікавага, а са старонкаў яе твораў сучасная моладзь магла б многае пачарпнуць. В. Пултаўская закранае ў сваіх творах вельмі важныя тэмы: любоў, сексуальнае жыццё, адносіны паміж жанчынай і мужчынам. В. Пултаўская прадэманстравала на лядніцкіх палях кнігу: “Eros et juventus”. Ужо дома я пачаў крыху яе чытаць і знайшоў штосьці карыснае для сябе. Яшчэ шмат можна пісаць пра гэтую сустрэчу, але я хацеў бы звярнуць увагу на штосьці іншае. Той, хто быў на сустрэчы не першы раз, то мог убачыць, што важным элементам лядніцкіх сустрэчаў з’яўляўся танец з песнямі. Як гаворыцца ў нас, што песня – гэта двайная малітва, а песня з танцам – трайная. Кожны год галоўную песню спяваюць некалькі разоў і танцуюць на працягу ўсёй сустрэчы, а для ўсіх няма розніцы, хто стаіць побач з табой, адкуль ён прыехаў і, нават, якое носіць імя. Кожны год на сустрэчы збіраецца 70, 80 тысяч маладых людзей і пасля яе мы вяртаемся ў свае краіны і з дапамогай гэтай песні мы нясём атмасферу энтузіязму веры ў нашыя супольнасці, парафіі. Хто з моладзі не ведае сёння такіх песень: “Падымі мяне, Езу”, “Не бойся, выплыві на глыбіню” – гэта песні з Лядніцы. Такая з’ява стала ўжо своеасаблівай тэндэнцыяй. І для пацвярджэння маіх разважанняў мне хацелася б прывесці словы айца Яна Горы: “Мы не спяваем у Лядніцы, над ёй мы ўсе становімся песняй!” Я хачу і далей быць гэтай песняй!
 

Шляхамі Божай Маці

З жыцця Касцёла

Фотарэпартаж
У гэтым годзе споўнілася першая гадавіна каранацыі цудоўнага абраза Тракельскай Божай Маці папскімі каронамі. Гэтая значная для нашай дыяцэзіі і ўсёй Беларусі ўрачыстасць адбылася 5 ліпеня 2009 г.
Варта ўспомніць пра гэтыя цудоўныя хвіліны для тысячаў вернікаў, святароў, сёстраў з манаскіх ордэнаў з Беларусі і з-за мяжы. Усе, хто прымаў удзел у гэтых урачыстасцях, паддаліся ў гэты дзень настрою веры, адчулі велічную сілу ўзрушэння і аб’яднання. А каб гэта адчуць, моладзь, дарослыя і людзі старэйшага пакалення пераадолелі дзесяткі кіламетраў. Якім жа трапным аказаўся дэвіз мінулагодняй пілігрымкі да Тракельскай Божай Маці: “Марыя! Я ёсць, памятаю, пільны!” Гэтыя словы адлюстравалі сэнс таго, як быць хрысціянінам у новым тысячагоддзі, у новай эпосе гісторыі Касцёла і народаў. Цэнтральным пунктам урачыстасці была св. Імша, галоўным цэлебрантам якой быў кардынал Казімір Свёнтэк, які і ажыццявіў акт каранацыі. Нязвыкла змястоўна выказаўся арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч у сваёй гаміліі пра важнасць гэтай падзеі: “Гэта – цуд свабоды веравызнання, беручы пад увагу папярэднія гады ганенняў, атэізму і сённяшнюю пару секулярызацыі. Каранацыя – гэта адлюстраванне нашай пашаны да гэтага цудоўнага абраза, адначасова просьба аб дапамозе і аб заступніцтве Марыі...”
 

Каралева нашых сем’яў – Маці пакліканняў

З жыцця Касцёла

Ксёндз Павел, а якое будзе надвор’е ў гэтым годзе?<br>-	Надвор’е будзе нядрэннае. Кожнае надвор’е - спрыяльнае: ці дождж, ці сонца – усё адбываецца для Божай хвалы.Размова з ксяндзом Паўлам Галінскім, рэктарам тракельскага санктуарыя імя Божай Маці, Заступніцы нашых сем’яў
Ксёндз Павел, скажыце, калі ласка, колькі гадоў ужо Вы прымаеце пілігрымаў у нашым дыяцэзіяльным санктуарыі?
    - У Тракелях я працую ўжо дзесяць гадоў і заўжды з радасцю вітаю пілігрымаў, якіх чакае таксама ўся нашая парафія. Застаўся месяц да фэсту, таму мы рыхтуемся, каб найлепш прыняць паломнікаў.
    Скажыце, калі ласка, ці начныя чуванні ў Тракелях прытрымліваюцца пастаяннай даты? І калі праходзяць яны ля цудоўнага абраза Тракельскай Божай Маці?
    - Заўжды ёсць пастаянная дата: першая пятніца пасля 2 ліпеня. 2 ліпеня – гэта старая дата Наведвання НПМ, таму заўсёды мы яе “трымаемся”. 2 ліпеня сюды прыходзіць мноства людзей, у нас - свой парафіяльны адпуст, але шмат вернікаў прыязджае таксама з Ліды, Воранава, Вільні і з іншых мясцовасцяў. А ў першую пятніцу пасля 2 ліпеня заўжды прыходзяць сюды пілігрымкі. У гэтым годзе так склалася, што 2 ліпеня – пятніца і таму да полудня ў нас будзе свой адпуст, а ўжо пасля абеду чакаем паломнікаў з нашай дыяцэзіі.
    Ксёндз Павел, год таму адбылася каранацыя абраза Божай Маці. Колькі людзей прысутнічала на гэтых урачыстасцях?
    - Падчас мінулагодніх урачыстасцяў было раздадзена 20000 св. Камуній, а ў галоўнай св. Імшы прыняло ўдзел звыш 25 000 вернікаў.
   
 

Цябе, Божа, праслаўляем!

З жыцця Касцёла

Фотарэпартаж
2010 год. Падчас урачыстасці Божага Цела працэсія крочыць вуліцамі Гродна. Вельмі важная для ўсіх хрысціянаў урачыстасць Божага Цела збірае заўжды шмат вернікаў. З яе нагоды працэсія, якая звыкла пераносіцца на найбліжэйшую нядзелю, павінна была адбыцца ў гэтым годзе (у якасці выключэння) у чацвер. У гэты дзень усе непакоіліся, як яна пройдзе, бо з раніцы было вельмі горача, а пасля абеду над горадам ля Нёмана павісла вялізная чорная хмара, якая прадвяшчала навальніцу. Вось-вось павінен быў хлынуць лівень, але нягледзячы на гэта на пагорку ля касцёла аа. францысканцаў сабралася мноства вернікаў. Галоўным цэлебрантам урачыстай св. Імшы быў біскуп Аляксандр Кашкевіч. Падчас яе разам з вернікамі маліліся святары і пробашчы ўсіх гродзенскіх парафій, а таксама грэка-каталіцкі архімандрыт, візітатар для грэка-католікаў у Беларусі Сяргей Гаек. Хор “Cantate Domino” упрыгожыў сваім спевам набажэнства.
 

Ушаноўваем Сэрца Езуса

З жыцця Касцёла

Жыхары з вёскі Слабада - пасля набажэнства да Найсвяцейшага Сэрца ЕзусаЗакончыўся май і пачаўся чэрвень. Паводле традыцыі ў нашай краіне гэты месяц звязаны з набажэнствам да Найсвяцейшага Сэрца Езуса. Прызнаюся, што на працягу доўгага часу я задумваюся над розніцай паміж маёвым і чэрвеньскім набажэнствамі. Бачачы касцёлы, напоўненыя вернікамі падчас маёвых набажэнствах і пуставатыя ў чэрвені, я думаю з пэўным неспакоем аб тым, ці гэтая нашая “народная” пабожнасць мае правільны напрамак.
    Святы Айцец Ян Павел II быў вялікім прыхільнікам набажэнства да Сэрца Езуса. Ён вельмі радаваўся з таго факту, што ў Польшчы прысутнічае гэтая форма пабожнасці. Калісьці ён сказаў: “Я цешуся з-за таго, што ў Польшчы практыкуецца і няспынна падтрымліваецца ў чэрвені штодзённае адгаворванне ці спяванне літанія да Найсвяцейшага Сэрца Езуса”.
 

Старонка 136 з 153:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  192

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.