ГРОДНА
Нядзеля,
07 ліпеня 2024 года |
З жыцця Касцёла
Каралева Нашых Сем’яў
![](/images/stories/n307/trokiele.jpg)
Я, стоячы перад абразам Каралевы Нашых Сем’яў, шмат чаму навучылася. Усё нашае існаванне падобна да паломніцтва. †
Доказ найбольшай любові
![](/images/stories/n306/biernacka.jpg)
Мы хацелі б нагадаць, што бл. Мар’яна Бярнацкая аддала сваё жыццё за ненароджанае дзіця сваёй нявесткі. Калі ў 1943 г. у Ліпску ля Бебжы (Ломжынская дыяцэзія ў Польшчы) гітлераўцы арыштавалі яе сына і яго жонку, то яна прадчувала, што іх чакае немінучая смерць. Таму Мар’яна Бярнацкая ўкленчыла перад фашыстам і папрасіла пайсці ёй на смерць замест сваёй нявесткі. А просячы аб гэтым, жанчына сказала: “Як жа нявестка пойдзе, яна знаходзіцца на апошніх месяцах цяжарнасці. Я пайду замест яе”. Немец згадзіўся на такую прапанову Мар’яны Бярнацкай. Яна была забіта ў фартах недалёка ад Навумавічаў 13 ліпеня 1943 г. разам з 48 жыхарамі роднага Ліпска. Перад смерцю ў Мар’яны Бярнацкай была толькі адна просьба: каб далі ёй ружанец. 13 чэрвеня 1999 г. Ян Павел II абвясціў Мар’яну Бярнацкую благаславёнай разам з іншымі 108 мучанікамі II Сусветнай вайны.
13 ліпеня 2008 г.у фартах каля Навумавічаў ксёндз Андрэй Радзевіч зазначыў у сваёй гаміліі падчас св. Імшы: “Калі перад намі паўстае постаць бл. Мар’яны, то мы павінны задумацца над наступнымі каштоўнасцямі: сям’я, кожнае жыццё, а асабліва - безабароннае жыццё ненароджанага немаўляткі”. Благаславёная Мар’яна Бярнацкая паказала нам сваім жыццём і смерцю, што нават ненароджаныя дзеці змяняюць свет, змяняюць мужа і жонку ў бацькоў, цесця і цешчу ў дзядуля з бабуляй, вучаць адказнасці, любові, цярплівасці, уносяць у дом шмат выпрабаванняў любові. Але без іх няма жыцця. Бог прыме справаздачу ў кожнага з нас з гэтай любові. Творца ўсміхаецца радасна з нябёсаў – менавіта гэтага Ён жадае: каб кожны ўзяў у свае рукі адказнасць за ўласнае жыццё. Творца даў сваім дзецям здольнасць выбраць і вырашыць, як паводзіць сябе. Чалавек павінен сам вырашаць, якое павінна быць яго жыццё і якой мэце яго прысвяціць.
†
Каб не шкадаваць пасля
![Рэктар ксёндз Юзаф Станеўскі Рэктар ксёндз Юзаф Станеўскі](/images/stories/general/staniewski.png)
Ксёндз Юзаф, скажыце, калі ласка, колькі гадоў Вы выконваеце абавязкі рэктара ў нашай семінарыі?
З 23 чэрвеня 2010 г. пойдзе ўжо шосты год.
Ці алюмн, які ідзе вучыцца на першы курс семінарыі, такі ж самы, што і 10 гадоў назад? Якія яны, сённяшнія клерыкі?
Сёння – іншы свет. Але сутнасць Хрыстовага закліку: «Пайдзі за Мной!» не змянілася, як і адказ маладога чалавека: «Вось – я, Пане. Пашлі мяне». Таму гэта ёсць рашучая згода маладога чалавека прыняць Хрыстовы заклік, поўная веры і любові да Хрыста і Касцёла – такія сённяшнія клерыкі.
Што трэба зрабіць і якія існуюць патрабаванні, каб стаць алюмнам першага году навучання?
Трэба быць практыкуючым католікам, любіць малітву, жадаць служыць Богу і людзям. Неабходна напісаць заяву і здаць экзамены. У нашай семінарыі з благаславення біскупа Аляксандра кожны год праводзяцца рэкалекцыі для маладых хлопцаў, каб дапамагчы ім распазнаць сваё жыццёвае пакліканне.
Калі праводзяцца ўступныя экзамены?
Духоўная семінарыя мае статут вышэйшай навучальнай установы і таму мы падыходзім да гэтай справы сур’ёзна. У гэтым годзе ўступны экзамен прадбачаны 19 ліпеня. †

Розумам, сэрцам і целам – з Богам
![](/images/stories/n306/parafiada.jpg)
14 – 17 чэрвеня б.г.
у пасёлку Паўднёвы
(г. Гродна) і ў парафіі імя Найсвяцейшага Адкупіцеля (м-н Дзевятоўка) прайшла II парафіяда дзяцей і моладзі з Гродзенскай дыяцэзіі. Яна праходзіла пад дэвізам: “Рух фарміруе розум, сэрца і цела”.
Парафіяда была праведзена ў рамках аўтарскай праграмы таварыства “Парафіяда імя св. Юзафа Каласанса” у Варшаве, якая засяроджваецца на асноўных паняццях старагрэчаскай трыяды: стадыён – тэатр – святыня. У сёлетняй парафіядзе ўдзельнічала 290 дзяцей і маладых людзей з 18 парафій нашай дыяцэзіі, а дапамагала яе арганізатарам 30 валанцёраў з парафіі імя Беззаганнага Зачацця НПМ (г. Гродна, пас. Паўднёвы) і парафіі імя Найсвяцейшага Адкупіцеля (г. Гродна, м-н Дзевятоўка). †

Святы Антоній у Адэльску
![](/images/stories/n305/sw_antoni1.jpg)
Наступныя артыкулы...
Старонка 135 з 153:
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 178 |
Чакаем Вашай падтрымкі
![skarbonka](/images/stories/skarbonka.png)
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.