ГРОДНА
Нядзеля,
16 чэрвеня
2024 года
 

З жыцця Касцёла

ІХ пешая пілігрымка з Гродна ў Рось у санктуарый імя Журботнага Езуса

З жыцця Касцёла

Фотарэпартаж
Шлях паломніцтва: Гродна – Квасоўка – Вялікія Эйсманты – Рэпля – Рось. 6 – 9 жніўня 2010 г.
У апошнія гады, асабліва ў летні час, шматлікіх пілігрымаў прыцягвае старадаўняя фігура Журботнага Езуса ў Росі (Гродзенская дыяцэзія, Ваўкавыскі дэканат). Ужо з 1618 года касцёл у Росі славіцца гэтай цудоўнай фігурай, і з таго часу ў свята Спаслання Святога Духа ў мясцовай парафіі адбываюцца адпустовыя ўрачыстасці.
    У Росі пачаліся цуды ў касцёле з той падзеі, калі падчас раратняй святой Імшы сляпая жанчына, падумаўшы, што фігура Журботнага Езуса — гэта спаведнік, паспавядалася перад ёй і атрымала дараванне грахоў. На пытанне святара, які ўдзяляў святую Камунію, у каго яна была ў споведзі, жанчына адказала: «Той спаведнік, што сядзіць у бабінцы, выслухаў споведзь, і калі ўдзяліў мне дараванне грахоў — я пачала бачыць». Тое, што здарылася, пацвердзілі ўсе людзі, якія прысутнічалі на святой Імшы, і з таго часу цуды і звязаныя з гэтым ласкі пачалі пашырацца сярод вернікаў гэтай парафіі і наваколля.
    Такім чынам, пілігрымаў у Рось прыцягвае фігура Журботнага Езуса, які ласкавым позіркам пазірае на кожнага, хто прыходзіць да Яго ў гэтае месца.
    6–9 жніўня 2010 г. адбылася IХ пешая пілігрымка з Гродна ў санктуарый Журботнага Езуса ў Рось. Сёлетняе паломніцтва распачалося са святой Імшы ў гродзенскім касцёле Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі (п. Паўднёвы).
 

Экуменічная пілігрымка

З жыцця Касцёла

Амаль 250 чалавек вырушыла ў панядзелак з Беластока ў Вільню (Літва) ў пешай экуменічнай пілігрымцы ў санктуарый Вастрабрамскай Божай Маці.
    Паломніцтва было арганізована васемнаццаты раз. Яго шлях вядзе праз Беларусь, таму ў Гродне да пілігрымаў далучылася група ў складзе каля 50 – 70 асобаў. Біскуп Аляксандр Кашкевіч прывітаў паломніцтва паміж Астрыном і Новым Дваром. Ён паблагаславіў усіх і прасіў памаліцца перад абразом Вастрабрамскай Божай Маці за Касцёл у Беларусі.
    Як сказаў кіраўнік паломніцтва кс. Войцех Дамброўскі, пра экуменічны характар пілігрымкі сведчыць галоўным чынам тое, што вандроўнікаў прымаюць па дарозе людзі розных веравызнанняў, хоць у паломніцтве прымаюць удзел не толькі католікі.
 

Міністранты - сябры Хрыста

З жыцця Касцёла

Фотарэпартаж

У
2010 годзе прыпадае 50-ая гадавіна заснавання Міжнароднага таварыства міністрантаў (МТМ). Для ўшанавання гэтага юбілею ў належным духу каля 50 тысяч міністрантаў ад 14 да 25 гадоў з некалькі краінаў Еўропы, сярод якіх былі і дзяўчаты, сабралася вечарам 3 жніўня перад базылікай св. Пятра ў Рыме, каб удзельнічаць у чуванні пад кіраўніцтвам біскупа Марціна Гёхтэра з Базылеі, старшыні МТМ. У наступны дзень адбылася сустрэча 53 тысяч міністрантаў са Святым Айцом Бэнэдыктам XVI. Папа звярнуўся да іх з заклікам, каб яны працягвалі велікадушна і верна служыць Касцёлу і дапамагалі сваім ксяндзам прыбліжаць свету Езуса. У цэнтры сустрэчы знаходзілася постаць святога Тарцызія – мучаніка і апекуна міністрантаў. З панядзелка фігура святога знаходзілася перад ватыканскай базылікай, а падчас агульнай аўдыенцыі міністрантаў была асвечана перад Папам Бэнэдыктам XVI.
 

Новая святыня ў Лідзе

З жыцця Касцёла

Фотарэпартаж
1994 г. – улады дазволілі пабудаваць касцёл.
14 ліпеня 1996 г. былі асвечаны крыж і пляцоўка для будаўніцтва святыні. Будаўніцтва касцёла пачалося ў ліпені 1999 г.
26 жніўня 1999 г. былі ўстаноўлены 13 фундаментных блокаў.
На працягу 4 гадоў узводзіліся сцены і дах касцёла.
Усё будаўніцтва святыні працягвалася 11 гадоў да 9 ліпеня 2010 г.
10 ліпеня 2010 г. – кансэкрацыя касцёла, якую ажыццявіў біскуп Аляксандр Кашкевіч.
Як заўважыў іерарх падчас урачыстасці, гэта – адзіны касцёл ва ўсёй нашай дзяржаве, які носіць такое імя. Многія вернікі з горада і шматлікія госці з усёй дыяцэзіі прынялі ўдзел ва ўрачыстасцях. Апрача вернікаў і духавенства прысутнічалі на асвячэнні святыні прадстаўнікі Лідскага раённага выканаўчага камітэта, генеральны консул РП разам з супрацоўнікамі консульства з Гродна, шматлікія госці з Польшчы.
 

І цяпер памятай пра нас!

З жыцця Касцёла

Прайшло ўжо 5 гадоў са дня ўрачыстай каранацыі абраза Кангрэгацкай Божай Маці ў Гродне.
Гэты абраз неразрыўна звязаны з горадам над Нёманам і з’яўляецца для яго вельмі важны. Ля яго ўзносяць свае малітвы студэнты і школьнікі з просьбамі аб выдатных поспехах у навуцы і на экзаменах, ля яго моляцца вернікі, выпрошваючы ласкі для сябе і сваіх сем’яў. А пра тое, што Марыя выслухае ўсіх, суцешыць у цярпенні і супакоіць боль, сведчаць шматлікія воты, якія знаходзяцца ля абраза. Кожны, хто ўваходзіць у катэдральную базыліку, спачатку накіроўвае свае крокі да Яе - суцяшальніцы засмучаных, да нашай ласкавай Маці. Мы не ўяўляем сабе ўжо нашай святыні без гэтага невялічкага, але вельмі важнага для ўсіх нас абраза. Але толькі ці ўсе мы ведаем аб яго мінулым?
    Вытокі гісторыі цудоўнага абраза паходзяць з першай паловы XVII ст., калі з Рыму была прывезена копія абраза Снежнай Божай Маці. Пазней яе перадалі моладзі з Марыянскай кангрэгацыі езуіцкага калегіума ў Гродне. 5 жніўня 1664 г. абраз быў урачыста перанесены ў драўляны езуіцкі касцёл імя св. Апосталаў Пятра і Паўла. З таго часу Снежная Божая Маці стала Апякункай Марыянскай кангрэгацыі ў Гродне, а яе абраз называлі Кангрэгацкім ці Студэнцкім, таму што Божая Маці была ў гэтым абразе асаблівай Заступніцай студэнтаў нашага горада. І сёння ўшаноўваюць Яе ў гэтай ролі.
 

Старонка 134 з 153:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  199

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.