ГРОДНА
Нядзеля,
23 чэрвеня 2024 года |
З жыцця Касцёла
Фарміраваць сябе па ўзоры свайго Настаўніка
![](/images/stories/n309/rzym2.jpg)
У год Святарства, які нядаўна закончыўся, мы разважалі, кім павінен быць святар. Ксёндз, слуга алтара, ён павінен быць падобным да Хрыста, Найвышэйшага і Вечнага Святара. У клерыка, будучага ксяндза, ёсць заданне – гэта фарміраваць сябе па ўзоры свайго Настаўніка, якога “пасілкам з’яўляецца выконваць волю Айца”. Знешнім праяўленнем гэтай змены жыцця з’яўляецца сутана, убор духоўнай асобы, што апранаюць ужо падчас вучобы ў семінарыі. Сутана азначае адрачэнне ад замілавання да ўсяго свецкага, “амярцвенне” для свету, а “апрананне” у Хрыста, ціхага і пакорнага сэрцам. Па гэтай прычыне сутана святара і клерыка мае чорны колер.
Менавіта з сутанай звязаны абрад так званых аблучын, калі алюмн апранае сутану, як бы “апранаючыся” ў Хрыста-Святара. Штогод гэтая падзея для клерыкаў з трэцяга курса нашай семінарыі - асабліва хвалюючая. А сёлета аблучыны былі выключныя, таму што адбываліся ў месцах, дарагіх для кожнага католіка – у базыліцы св. Пятра, ля магілы апостала, як і пры магіле Божага слугі, папы Яна Паўла II.Пілігрымка ў санктуарый у Італію, у рамках чаго прайшлі аблучыны, была сапраўдным падарункам ад нашых кіраўнікоў і выкладчыкаў з нагоды 20-ці годдзя паўстання ВДС у Гродне. Падчас гэтага паломніцтва мы наведалі базылікі ў Венецыі, Падве, Асыжы, Пампеі, Сан Джавана Ратондзе і, безумоўна, у Вечным горадзе – Рыме. †

У пошуках Бога
![](http://slowo.grodnensis.by/images/stories/n309/procesia.jpg)
Чым для вас з’яўляецца Касцёл? Будынкам, рэлігійнай структурай або супольнасцю вернікаў?
Калі пытаешся ў чалавека, што азначае для яго Касцёл, то чуеш у адказ: гэта месца, куды прыходзяць, каб памаліцца, папрасіць у Бога прабачэння, звярнуцца з просьбай. Таксама ў Касцёле можна знайсці супакой для душы, маральную і псіхалагічную падтрымкі. Касцёл - гэта месца для малітвы да Бога, – так адкажуць вам.
Звернемся да этымалогіі слоў “Касцёл”, “царква”. Яны паходзяць ад тэрмінаў ekklesia (урачыстая супольнасць людзей, выбранных Богам) і kyriake (тая, што належыць Пану). Як бачым, касцёл – гэта людзі, якія належаць Богу, вераць у Яго і праслаўляюць Ягонае імя. Таму, калі мы сёння гаворым аб Касцёле, трэба мець на ўвазе перш за ўсе менавіта такі сэнс гэтага паняцця.
Жывы Касцёл – гэта вернікі, якія нясуць у сэрцы веру ў Бога, надзею на вечнае жыццё і любоў да людзей. Здаецца, нічога цяжкага для зразумення ў гэтай формуле няма – Вера, Надзея і Любоў. Аднак разуменне гэтых трох духоўных каштоўнасцяўдаецца нам вельмі цяжка. І яшчэ складаней – жыццё паводле іх. †

WWW.GRODNENSIS.BY
![Біскуп Аляксандр і кс. Павел Салабуда з працаўнікамі каталіцкага парталу Біскуп Аляксандр і кс. Павел Салабуда з працаўнікамі каталіцкага парталу](http://slowo.grodnensis.by/images/stories/n308/grodnensis1.jpg)
Адкрыццё каталіцкага парталу Гродзенскай дыяцэзіі
Гродзенская дыяцэзія адкрыла новы варыянт інтэрнэтнай старонкі, якая поўнасцю пачне сваю працу ў палове верасня. Па адрасе WWW.GRODNENSIS.BY мы знойдзем новы змест, новыя раздзелы, фотагалерэі, мультымедыйныя матэрыялы, актуальныя навіны – усё гэта будзе па-беларуску і па-польску. Старонка няспынна пашыраецца і, напэўна, прыемна здзівіць многімі цікавымі ідэямі тых, хто карыстаецца інтэрнэтам.
Падчас урачыстасці асвячэння ксёндз Павел Салабуда, дырэктар парталу, падкрэсліў, што трэба выкарыстоўваць дасягненні сучаснасці, каб паказаць прысутнасць Касцёла ў свеце. Духоўнасць, што прапагандуецца з дапамогай інтэрнэту, дае шмат новых магчымасцяў сустрэчы з Богам. Выходзячы з навукай Касцёла да ўсіх тых, хто карыстаецца інтэрнэтам, мы хочам таксама такім спосабам сказаць кожнаму чалавеку добрай волі, што Бог яго любіць.
†
Новы катэхэтычны год: для дарослых
![](/images/stories/n308/katecheza.jpg)
Новы катэхэтычны год: для дзяцей і моладзі
![](/images/stories/n308/katecheza2.jpg)
Шчыра запрашаем усіх вас на катэхетычныя заняткі, якія арганізаваны у кожнай парафіі. Для студэнтаў у Гродне існуе таксама душпастырства акадэміцкай моладзі “OPEN”, што дзейнічае пры касцёле Звяставання НПМ (Пабрыгіцкім).
На катэхетычных занятках вы будзеце не толькі вывучаць малітвы, чытаць і аналізаваць Святое Пісанне. Вы таксама зможаце паспяваць у хоры, паўдзельнічаць у розных мастацкіх, спартыўных конкурсах і забавах, пазнаеце свет і новых людзей, знойдзеце сяброў, прыемна і плённа зможаце правесці час. †
Наступныя артыкулы...
Старонка 133 з 153:
Літургічны каляндар
![]() | |
Адзначаем
імяніны: | |
Да канца года засталося дзён: 192 |
Чакаем Вашай падтрымкі
![skarbonka](/images/stories/skarbonka.png)
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.