ГРОДНА
Нядзеля,
23 чэрвеня
2024 года
 

З жыцця Касцёла

Марыя! Благаславі ўсе свае дзеці!

З жыцця Касцёла

О Пані мая, Святая Марыя, Тваёй ласцы і асаблівай ахове, і Тваёй міласэрнасці сёння і кожны дзень, і ў гадзіну маёй смерці душу і цела Табе аддаю. Усе мае надзеі і радасці, усе складанасці і недамаганні, жыццё і канец майго жыцця Табе даручаю, каб дзякуючы Тваім заслугам, усе мае ўчынкі былі накіраваны і выконваліся згодна Тваёй і Твайго Сына волі. Амэн.
"Да Цябе спяшаемся ў кожнай бядзе, а Ты дапамагаеш нам заўжды"- гэта ёсць словы вядомай Марыйнай песні, дзе мы звяртаемся, просячы аб дапамозе і асаблівай апецы Вастрабрамскую Божую Маці – Маці Міласэрнасці. Божая Маці вядома пад многімі тытуламі, што ўказваюць на асаблівую ролю Марыі ў жыцці верніка, указваюць на тое, як многае можа зрабіць чалавек, які знаходзіцца ля Бога. Божая Маці поўна ласкі, таму будучы так блізка ля Бога, можа выпрасіць для людзей шматлікія ласкі. Жаданні людзей, якія прыходзяць да Марыі, адлюстроўвае надпіс у Вастрабрамскай капліцы: “Mater Misericordiae sub Tuum Praesidium Confugimus” (“Маці Міласэрнасці! Мы ўцякаем пад Тваю абарону!”).
 

Члены акадэмічнага душпастырства Open - аб Божай Маці

З жыцця Касцёла

Марыя, 18 год
У сучасным свеце, напоўненым хаосам і фальшывымі каштоўнасцямі, складана маладой асобе ацаніць гэты свет і самога сябе. Хрысціянская моладзь менш разгублена і расчаравана, таму што мае магчымасць пераймаць Езуса і Яго Маці. Марыя з’яўляецца добрым узорам маці, жонкі, якая цалкам даверылася і аддана Богу. У малітвах нам лягчэй звяртацца да любячай Маці, якая ніколі не гневаецца, заўжды выслухае, суцешыць… Такая звычайная і ціхая, а якую вялікую мае моц і магутнасць! Заўсёды чулая і клапатлівая, таму моладзь Яе вельмі любіць і заўжды аддаецца пад Яе чулую апеку і звяртаецца па дапамогу. Разам з Марыяй мы адчуваем сябе любімымі дзецьмі нашага Айца ў небе.
    Маё сэрца напоўнена любоўю да маёй маці і Маці Езуса. У маім жыцці не было дня, каб я не адчувала Яе любові да мяне. Падчас малітвы да Марыі маё сэрца так моцна б’ецца, што мне здаецца, што яно вырвецца і вылеціць, як птушка.

 

“Лічбавая вера” ці новая місія Касцёла ў Беларусі

З жыцця Касцёла

Што могуць зрабіць мас-медыя сёння?Якая ёсць роля каталіцкіх сродкаў масавай інфармацыі? Якія ж каталіцкія мас-медыя ў Беларусі? Ці Касцёл у Беларусі з’ўляецца мас-медыяльным?
Кожны з нас можа і мае права па-своему адказаць на вышэй прыведзеныя пытанні. Я ж, натхнёны з-за ўдзелу ў Сусветным кангрэсе каталіцкіх мас-медыяў, што адбыўся ў Рыме 4 – 7 кастрычніка б.г., таксама выкарыстаю магчымасць выказацца на дадзеную тэму. Кангрэс быў на самай справе сусветны, таму што ў ім прынялі ўдзел прадстаўнікі з 85 краін. У Рыме былі і прадстаўнікі беларускіх каталіцкіх сродкаў масавай інфармацыі. Перш за ўсё гэтая сустрэча была добрай магчымасцю абмяняцца інфармацыяй і параўнаць, як ёсць у іншых і як у нас, свае дасягненні, а таксама задумацца над сваімі памылкамі ці цяжкасцямі.
 

Каталіцкія газеты і часопісы ў Беларусі

З жыцця Касцёла

Газета Гродзенскай дыяцэзіі. Год заснавання 1997. Тыраж 13 500 экз. Газета выходзіць кожны другі тыдзень.
 

Благаславёныя - гэта значыць шчаслівыя

З жыцця Касцёла

Як трэба жыць, каб стаць святым? Што прыходзіць кожнаму ў галаву, калі мы чуем слова святасць? Ці ў штодзённым жыцці мы задаём сабе такія пытанні?
У сэрцы кожнага хрысціяніна Бог “прышчапіў” жаданне стаць святым. Аднак, каб рэалізаваць гэтае прызванне, трэба ведаць, на чым яно грунтуецца. Напэўна, для многіх з нас святасць асацыіруецца з чымсьці такім дасканалым, што для звыклага чалавека з’яўляецца недасягальным. У Евангеллі мы чытаем: “Дык будзьце ж вы дасканалыя, як і Айцец ваш нябесны дасканалы” (Мц 5, 48). Незалежна ад канкрэтнага шляху жыцця кожны хрысціянін пакліканы да дасканаласці і святасці. Аднак гэтай паўнаты чалавечнасці нельга дасягнуць уласнымі сіламі. Неабходна супрацоўніцтва з Божай ласкай. А калі кожны прызваны да святасці, то таксама і кожнага Творца адарыў сваёй дапамогай. І толькі ад нас залежыць, як мы выкарыстаем гэты дар.
 

Старонка 131 з 153:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
white
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  192

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.