ГРОДНА
Субота,
29 чэрвеня
2024 года
 

З жыцця Касцёла

Пілігрымка радасці

З жыцця Касцёла

ФотарэпартажНяхай Святы Дух, пасля вашага вяртання дамоў, напаўняе вас спачувальнай бязмежнай любоўю, няхай вас адорыць уяўленнем і адвагай адкрыцця, як ператварыць вашыя супольнасці ў месцы, поўныя дабрыні сэрца і даверу. Супакой, які я вам удзяліў, будзе ўздзейнічаць на іншых людзей і на свет.
28 снежня – 1 студзеня ў Ратэрдаме адбылася сустрэча моладзі, арганізаваная супольнасцю братоў з Taize. У сёлетнім спатканні хапала маладых людзей таксама і з Беларусі. Аўтобусы з моладдзю з Гродна, Мінска, Брэста, Баранавічаў і Віцебска вырушылі ў Ратэрдам, каб там сустрэцца з моладдзю ўсяго свету. На гэтую сустрэчу прыехалі таксама маладыя людзі праваслаўнага веравызнання з Мінска. Нягледзячы на тое, што сустрэча была арганізавана для маладых еўрапейцаў, прысутнічалі тут таксама маладыя асобы з іншых частак свету. Вельмі часта гаварылася пра лічбу каля 35 000 чалавек, сярод якіх 92 - з Гродна. Ніхто не сумняваўся, што гэтая сустрэча неабходная і вельмі важная. Яна была патрэбна для хрысціян, якія жылі ў Галандыі, але і таксама для кожнага з нас. Такія сустрэчы ствараюць і фарміруюць людскія сэрцы. Галандыя, уся тэрыторыя якой ляжыць ніжэй узроўню мора, займае першае месца па ўжыванні кавы, край, дзе людзі наракаюць толькі на надвор’е, дзе тыя, якія кураць, самі сабе скручваюць папяросы – у гэтыя дні адчула моц малітвы.
 

Усе мы з'яўляемся адной сям'ёй

З жыцця Касцёла

Фотарэпартаж6 – 8 снежня 2010 г. ксёндз кардынал Зянон Грахалеўскі наведаў Гродна
У 11.30 Яго Эмінэнцыя ксёндз кардынал цэлебраваў св. Імшу ў Пабрыгіцкім касцёле для сясцёр з манаскіх ордэнаў.
    Падчас яе ксёндз іерарх звярнуўся да сясцёр, якія працуюць у нашай дыяцэзіі, з Божым словам. У казанні Ксёндз Кардынал звярнуў увагу на багаты літургічны змест сённяшняга дня. Па-першае, працягваецца Адвэнт – час падрыхтоўкі да Божага Нараджэння. “Хрыстос стукае ў нашы сэрцы. Ён чакае малітвы”, - сказаў іерарх. Другая акалічнасць – гэта ўспамін св. Мікалая. Прыгадваючы пра яго, ксёндз кардынал адзначыў, што “мерай святасці з’яўляецца якасць малітвы”. Трэцяя акалічнасць – гэта 305-годдзе кансэкрацыі гродзенскай катэдральнай базылікі.
 

Акцыя

З жыцця Касцёла

"Вазьмі газету "Слова Жыцця" сабе і сваім знаёмым"
Паважаныя чытачы
Мы напамінаем Вам, што наступны нумар нашай газеты з’явіцца 26 снежня, на другі дзень Божага Нараджэння. Гэта будзе святочнае выданне нашага “Слова”. У нумары будзе шмат фотаздымкаў, а таксама віншаванні ад ксяндза біскупа, ксяндза рэдактара і ўсёй рэдакцыі, святочныя артыкулы і каляндар на 2011 год у дзвюх моўных версіях.
Мы прапануем Вам набыць два экзэмпляры газеты: адзін – сабе, а другі – сваім знаёмым. Удзельнічаючы ў нашай акцыі “Вазьмі газету “Слова Жыцця” сабе і сваім знаёмым”, Вы можаце зрабіць прыемны святочны сюрпрыз сваім блізкім, а таксама калегам па працы, сябрам у школе ці навучальнай установе.
Мы вельмі спадзяёмся, што Вы не застаняцеся абыякавымі і ўключыцеся ў нашую святочную акцыю.
 

Новыя нападкі на Папу. З якой мэтай?

З жыцця Касцёла

У медыйную прастору запушчана яшчэ адна “качка” пра тое, нібыта Папа змяніў “сваё меркаванне” адносна дапушчальнасці прэзерватываў і кантрацэпцыі. Сфабрыкаваная кімсьці “навіна” і прадказальны антыкаталіцкі каментарый шырока перадрукоўваюцца нават афіцыйнымі інтэрнэт-сайтамі многіх інфармацыйных агенцтваў.
    “Гарачая навіна” звязана з выхадам у аўторак 23 лістапада новай кнігі Бэнэдыкта XVI “Святло свету. Папа, Касцёл,знакі часу”. Кніга ўяўляе сабой разгорнутае інтэрв’ю з Папам на хвалюючыя сучасны свет тэмы. Інтэрв’ю ў Пантыфіка ўзяў вядомы нямецкі пісьменнік і журналіст Peter Seewald. Ватыканскае выданне “L’Osservatore Romano” (21.11.2010), анансуючы выхад кнігі адразу ў васьмі моўных версіях, надрукавала ўрыўкі з кнігі. Менавіта тэндэнцыйная інтэрпрэтацыя гэтых урыўкаў і дала падставу для “сенсацыйных” вывадаў.
 

Падрыхтоўка да Эўхарыстычнага кангрэса

З жыцця Касцёла

8 – 11 лістапада ў Рыме адбылася канферэнцыя міжнароднай камісіі камітэта Эўхарыстычных кангрэсаў. На канферэнцыю прыбыло каля 100 прадстаўнікоў з розных дзяржаў свету. Епіскапат Беларусі прадстаўляў кс. Ян Кучынскі. У першы дзень прадстаўнікі Канады (дыяц. Квебек) выступілі са справаздачай з апошняга 49 Эўхарыстычнага кангрэса і расказалі пра яго вынікі. Прайшло знаёмства з планам праграмы на будучы юбілейны Эўхарыстычны кангрэс, які адбудзецца ў Дубліне, у Ірландыі. Кангрэс пачнецца 10 чэрвеня 2012 г., падчас святкавання ўрачыстасці Цела і Крыві Хрыста, а закончыцца 17 чэрвеня гэтага ж года. Тэма кангрэса “Эўхарыстыя: супольнасць з Хрыстом і ўзаемная”. 2012 год напамінае нам пра 50-гадавіну пачатку Другога Ватыканскага Сабора. Выбар тэмы звязаны ў вялікай ступені з саборам, асабліва з энцыклікай “Lumen Gentium” (№ 7). Канферэнцыя закончылася прыватнай аўдыенцыяй ў Святога Айца Бэнэдыкта XVI, які пажадаў членам камітэта паспяховай працы і даў апостальскае благаславенне пад канец сустрэчы.
 

Старонка 129 з 153:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
red
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  186

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.