ГРОДНА
Субота,
29 чэрвеня
2024 года
 

З жыцця Касцёла

Божая міласэрнасць – адзіная надзея свету

З жыцця Касцёла

16 верасня 2010 г. у сядзібе Сакратарыята ККББ адбылося 44 пленарнае пасяджэнне Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі. У сустрэчы, апрача членаў епіскапата, прымалі ўдзел апостальскі нунцый у Беларусі арцыбіскуп Марцін Відовіч і апостальскі візітатар для грэка-католікаў у Беларусі архімандрыт Сяргей Гаек MIC. Згодна з пастанаўленнем ККББ, праграма 2011-га душпастырскага года будзе рэалізоўвацца пад дэвізам “Божая міласэрнасць – адзіная надзея свету”. Такое рашэнне Канферэнцыя Каталіцкіх Біскупаў Беларусі прыняла з нагоды II Сусветнага кангрэса Божай міласэрнасці, які з 1 па 5 кастрычніка 2011 г. пройдзе ў кракаўскіх Лагеўніках.
Год Божай міла­сэрнасці будзе добрай нагодай, каб зразумець місію Езуса Хрыста і вялікую Божую Любоў да людзей.
    У пастырскім пасланні на 2011 г. ксёндз арцыбіскуп Тадэвуш Кандрусевіч нагадвае пра важнасць Божай міласэрнасці. Давайце ўчытаемся ў яго словы.
 

Еўрапейскі ўніверсітэт – у цэнтры пастырскага клопату Касцёла

З жыцця Касцёла

З 27 па 30 студзеня доўжыўся чарговы Еўрапейскі кангрэс універсітэцкага душпастырства, арганізаваны Радай Каферэнцыі Біскупаў Еўропы (CCEE – Consilium Conferentiarum Episcoporum Europae). У гэтым годзе ўдзельнікаў Кангрэса гасціла архідыяцэзія Мюнхена (Баварыя, Германія). Упершыню ўдзел у падобным мерапрыемстве прыняў дэлегат Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Беларусі кс. Антоні Грэмза з Гродна. Кангрэс адбываўся пад дэвізам “Фармацыя, адукацыя і Евангелле. Перспектывы ўніверсітэцкага душпастырства ў Еўропе”. У ім прынялі ўдзел прадстаўнікі Канферэнцыі Біскупаў Еўропы з 30 дзяржаў, а таксама прадстаўнікі касцельных супольнасцяў і рухаў. Пад кіраўніцтвам Камітэта Рады Канферэнцыі Біскупаў Еўропы па справах катэхізацыі ўдзельнікі Кангрэса разважалі над галоўнымі праблемамі. У якасці дарадцаў у Мюнхен прыбылі прадстаўнікі ватыканскай Кангрэгацыі выхавання і каталіцкага навучання, а таксама Камісіі па справах мігрантаў.
    Падчас сустрэчы душпастыраў і адказных за інтэлектуальную фармацыю ў Касцёле падкрэслівалася, што пастаральны клопат пра студэнтаў і выкладчыкаў вышэйшых навучальных устаноў займае сёння адно з прыярытэтных месцаў у касцельнай дзейнасці апошняга дзесяцігоддзя.
 

Ахвяраваць Богу найцэннейшае…

З жыцця Касцёла

Свята Ахвяравання Пана Езуса з’яўляецца адным з найстаражытнейшых у хрысціянстве, таму што адзначалася ў Ерузалеме ўжо ў IV cт., адразу ж пасля спынення ганенняў. У гэты дзень Касцёл успамінае, як Божая Маці са св. Юзафам прынеслі Дзіця ў святыню, каб, згодна з традыцыяй, ахвяраваць Яго Богу. Яны ахвяруюць Богу свой найбольшы і найцэннейшы скарб. Ахвяруюць - г. зн. цалкам аддаюць Езуса Богу. Няма патрэбы маліцца за здароўе, поспех ці неабходныя ласкі, бо сам Бог будзе клапаціцца аб Ім і кіраваць Яго жыццём. Якой адвагі і поўнага даверу патрэбна з боку маці, каб сваё ўласнае дзіця цалкам аддаць Пану Богу.
 

Задаём пытанні

З жыцця Касцёла

Дарагія чытачы! Ці сужэнства было заключана сапраўдна? Якія ў Касцёльным судзе ёсць судовыя працэсы? Па якіх справах можна звяртацца ў Касцёльны суд? Калі сужэнства было фікцыяй? Якой сёння павінна быць сям’я? На гэтыя і іншыя пытанні Вам адкажа кс. Цэзарый Міх – афіцыял Касцёльнага суда ў Гродне. Пытанні будуць прымацца 21 лютага з 10.00 да 13.00 па тэл. (80152) 75 64 38. Можна дасылаць іх таксама на электронны адрас: Гэты e-mail адрас абаронены ад спаму-ботаў, для яго прагляду ў Вас павінен быць уключаны Javascript . Адказы будуць змешчаны ў найбліжэйшых нумарах газеты “Слова Жыцця”.
 

Я прашу Вас аб малітве

З жыцця Касцёла

Пытанні да Ксяндза-Біскупа
Я вельмі ўдзячны ксяндзу-рэдактару і ўсёй рэдакцыі за з'яўленне і рэалізацыю новага праекта ў нашай дыяцэзіяльнай газеце “Слова Жыцця”. Я дзякую таксама Вам, дарагія чытачы і дыяцэзіяне, за ўсе пытанні, якія накіроўвалі ў мой адрас. Выконваючы сваю пастырскую паслугу, хачу клапаціцца пра ўсіх вернікаў, давераных маёй апецы. Спадзяюся, што кожны з Вас атрымаў належны адказ на старонках нашай газеты. Ад усяго сэрца благаслаўляю кожнага з Вас і памятаю пра Вас у малітве.
Ваша Эксцэленцыя, у чым заключаецца праца біскупскай курыі? У якія гадзіны яна працуе і ў чым курыя дапамагае біскупу?
    Найстарэйшай і найважнейшай адзінкай Касцёла з’яўляецца біскупства (дыяцэзія), якое кіруецца біскупам. Курыя - гэта біскупская ўстанова для кіраўніцтва дыяцэзіяй. Па-лацінску курыя азначае двор. У дыяцэзіі курыя з’яўляецца касцёльнай службай, якая падтрымлівае біскупа. Найлепш сцісла расказвае пра дзейнасць курыі 469 канон: “Дыяцэзіяльная курыя складаецца з тых устаноў і асоб, якія дапамагаюць біскупу кіраваць усёй дыяцэзіяй, асабліва кіраваць пастырскай дзейнасцю, у адміністраванні дыцэзіяй і ў выкананні судовай ўлады”. Наша курыя ў Гродне працуе з панядзелка да пятніцы з 9.30 да 13.00 гадзінаў.
 

Старонка 127 з 153:

Актуальны нумар

 

Каляндар 2022

Каляндар
«Слова Жыцця»
на 2022 год

Літургічны каляндар

 
red
Адзначаем імяніны:
Да канца года засталося дзён:  186

Чакаем Вашай падтрымкі

skarbonkaДарагія Чытачы!
Просім Вас аб дапамозе ў абвяшчэнні Добрай Навіны. Мы чакаем Вашых лістоў, артыкулаў, здымкаў і падтрымкі ў фінансаванні газеты. Як адна сям’я “Слова Жыцця” мы прагнем несці Божае слова, гаварыць аб Хрысце і Касцёле ўсё большай колькасці людзей у Беларусі і па-за яе межамі.